Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
NEHEMIAH
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 3
Nehe Bela 3:1  І ўстаў Эліяшыў, вялікі сьвятар, і браты яго сьвятары і пабудавалі Авечую браму: яны асьвяцілі яе і ўставілі дзьверы яе, і ад вежы Мэа асьвяцілі яе да вежы Хананэла.
Nehe Bela 3:2  І каля яго будавалі Ерыхонцы, і каля іх будаваў Закхур, сын Імрыя.
Nehe Bela 3:3  Браму Рыбную будавалі ўраджэнцы Сэнаі: яны пакрылі яе, і ўставілі дзьверы яе, замкі яе і засаўкі яе.
Nehe Bela 3:4  Каля іх папраўляў сьцяну Мэрэмот, сын Урыі, сын Гакоца; каля іх папраўляў Мэшулам, сын Бэрэхіі, сын Мэшызабэла; каля іх папраўляў Садок, сын Бааны;
Nehe Bela 3:5  каля іх папраўлялі Тэкойцы; зрэшты знакаміцейшыя зь іх ня ўнурылі карка свайго папрацаваць дзеля Госпада свайго.
Nehe Bela 3:6  Старую браму папраўлялі Ёяда, сын Пасэаха і Мэшулам, сын Бэсодыі: яны пакрылі яе, і ўставілі дзьверы яе, і замкі яе і засаўкі яе.
Nehe Bela 3:7  Каля іх папраўляў Мэлатыя Гавааніцянін, і Ядон з Мэранота, з жыхарамі Гаваона і Міцфы, падуладнымі зарэцкаму начальніку вобласьці.
Nehe Bela 3:8  Каля яго папраўляў Узііл, сын Харгаі, срэбранік, а каля яго папраўляў Хананія, сын Гаракахіма. І аднавілі Ерусалім да сьцяны шырокай.
Nehe Bela 3:9  Каля іх папраўляў Рэфая, сын Хура, начальнік паўакругі Ерусалімскай.
Nehe Bela 3:10  Каля іх і насупраць дома свайго папраўляў Едая, сын Харумафа, а каля яго папраўляў Хатуш, сын Хашаўніі.
Nehe Bela 3:11  На другім участку папраўляў Малхія, сын Харыма, і Хашуў, сын Пахат-Маава;яны ж папраўлялі і вежу Пячную.
Nehe Bela 3:12  Каля іх папраўляў Шалум, сын Галахеша, начальнік паўакругі Ерусалімскай, ён і дочкі ягоныя.
Nehe Bela 3:13  Браму Даліны папраўляў Ханун і жыхары Занааха: яны пабудавалі яе, і ўставілі дзьверы яе, замкі і засаўкі яе; і яшчэ папраўлялі яны тысячу локцяў сьцяны да брамы Гнаявой.
Nehe Bela 3:14  А браму Гнаявую папраўляў Малхія, сын Рэхава, начальнік Бэткарэмскай акругі: ён пабудаваў яе і ўставіў дзьверы яе, замкі яе і засаўкі яе.
Nehe Bela 3:15  Браму Крыніцы папраўляў Шалум, сын Калхазэя, начальнік акругі Міцфы: ён пабудаваў яе, і пакрыў яе, і ўставіў дзьверы яе, замкі яе і засаўкі яе, — ён жа папраўляў сьцяну каля вадаёма Сэлах насупраць царскага саду і да прыступак, што спускаліся з горада Давідавага.
Nehe Bela 3:16  За ім папраўляў Нээмія, сын Азбука, начальнік паўакругі Бэтцурскай, да магільніц Давідавых і да выкапанай сажалкі і да дома адважных.
Nehe Bela 3:17  За ім папраўлялі лявіты: Рэхум, сын Ванія; каля яго папраўляў Хашавія, начальнік паўакругі Кеільскай, за сваю акругу.
Nehe Bela 3:18  За ім папраўлялі браты іхнія: Бавай, сын Ханадада, начальнік Кеільскай паўакругі.
Nehe Bela 3:19  А каля яго папраўляў Эзэр, сын Ісуса, начальнік Міцфы, на другім участку, насупраць уваходу ў збройню на розе.
Nehe Bela 3:20  За ім рупліва папраўляў Варух, сын Забвая, на другім участку, ад рога да дзьвярэй дома Эльяшыва, вялікага сьвятара.
Nehe Bela 3:21  За ім папраўляў Мэрэмот, сын Урыі, сын Гакоца, на другім участку, ад дзьвярэй дома Эльяшывавага да канца дома Эльяшывавага.
Nehe Bela 3:22  За ім папраўлялі сьвятары з ваколіц.
Nehe Bela 3:23  За ім папраўляў Веньямін і Хашуў насупраць дома свайго; за імі папраўляў Азарыя, сын Маасэі, сын Ананіі, каля дома свайго.
Nehe Bela 3:24  За ім папраўляў Бінуй, сын Хэнадада, на другім участку, ад дома Азарыі да рога і павароту.
Nehe Bela 3:25  За ім Фалал, сын Узая, насупраць рога і вежы, якая выступае ад верхняга дома царскага, якая каля двара цямнічнага. За ім Фэдая, сын Пароша.
Nehe Bela 3:26  А нэтынэі, якія жылі ў Афэле, паправілі насупраць Вадзяной брамы на ўсход і да вежы, якая выступае.
Nehe Bela 3:27  За імі папраўлялі Тэкойцы, на другім участку, адмесца насупраць вялікай вежы, што выступае, да сьцяны Афэла.
Nehe Bela 3:28  Далей брамы Конскае папраўлялі сьвятары, кожны насупраць свайго дома.
Nehe Bela 3:29  За імі папраўляў Садок, сын Імэра, насупраць свайго дома, а за ім парпраўляў Шэмая, сын Шэханіі, вартаўнік усходняе брамы.
Nehe Bela 3:30  За ім папраўляў Хананія, сын Шэлэміі, і Ханун, шосты сын Цалафа, на другім участку. За ім папраўляў Мэшулам, сын Бэрэхіі, насупраць пакоя свайго.
Nehe Bela 3:31  За ім папраўляў Малхія, сын Гацорфія, да дома нэтынэяў і гандляроў, насупраць брамы Гаміфкад і да вугольнага жытла.
Nehe Bela 3:32  А паміж вугольным жытлом да брамы Авечай папраўлялі срэбнікі і гандляры.