EZEKIEL
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
Chapter 41
Ezek | Bela | 41:1 | Потым увёў мяне ў храм і намерыў у слупах шэсьць локцяў шырыні з аднаго боку і шэсьць локцяў шырыні з другога боку, у шырыню скініі. | |
Ezek | Bela | 41:2 | У дзьвярах — дзесяць локцяў шырыні, і абапал дзьвярэй — пяць локцяў з аднаго боку і пяць локцяў з другога боку; і намерыў даўжыні ў храме сорак локцяў, а шырыні дваццаць локцяў. | |
Ezek | Bela | 41:3 | І пайшоў усярэдзіну, і намерыў у слупах каля дзьвярэй два локці і ў дзьвярах шэсьць локцяў, а шырыня дзьвярэй — у сем локцяў. | |
Ezek | Bela | 41:4 | І адмерыў у ім дваццаць локцяў у даўжыню і дваццаць локцяў у шырыню храма, і сказаў мне: гэта Сьвятое Сьвятых. | |
Ezek | Bela | 41:5 | І намерыў у сьцяне храма шэсьць локцяў, а шырыні ў бакавых пакоях вакол храма па чатыры локці. | |
Ezek | Bela | 41:6 | Бакавых пакояў было трыццаць тры, пакой каля пакоя; яны ўдаюцца ў сьцяну, якая ў храма для пакояў вакол, так што яны ў сувязі зь ёю, але сьцяны самога храма не кранаюць. | |
Ezek | Bela | 41:7 | І ён болей і болей расшыраўся вакол угору бакавымі пакоямі, бо акруглівасьць храма падымалася вышэй і вышэй вакол храма, і таму храм меў большую шырыню ўгары, і зь ніжняга паверха падымаліся ў верхні празь сярэдні. | |
Ezek | Bela | 41:8 | І я бачыў верх Дома ва ўсю акругласьць; бакавыя пакоі каля асновы мелі там меры цэлую трысьціну, шэсьць поўных локцяў. | |
Ezek | Bela | 41:9 | Шырыня сьцяны бакавых пакояў, якія выходзілі вонкі, пяць локцяў, і адкрытая прастора ёсьць каля бакавых пакояў храма. | |
Ezek | Bela | 41:11 | Дзьверы бакавых пакояў вядуць на адкрытую прастору, адны дзьверы — на паўночны бок, а другія — на паўднёвы бок; а шырыня гэтай адкрытай прасторы — пяць локцяў вакол. | |
Ezek | Bela | 41:12 | Будынак перад плошчаю на заходнім баку шырынёю ў семдзесят локцяў; а сьцяна гэтага будынка ў пяць локцяў шырыні вакол, а даўжыня яе дзевяноста локцяў. | |
Ezek | Bela | 41:13 | І намерыў ён у храме сто локцяў даўжыні, і ў плошчы і ў прыбудове, і ў сьценах яго таксама сто локцяў даўжыні. | |
Ezek | Bela | 41:15 | І ў даўжыні будынка перад плошчаю на тыльным баку яе з бакавымі пакоямі яго па той і другі бок ён намерыў сто локцяў, з унутранасьцю храма і бабінцамі двара. | |
Ezek | Bela | 41:16 | Брусы дзьвярэй і кратаваныя вокны, і бакавыя пакоі вакол, ва ўсіх трох паверхах, насупраць парогаў ашаляваныя дрэвам і ад падлогі па вокны; вокны былі зачыненыя. | |
Ezek | Bela | 41:17 | Ад верху дзьвярэй як усярэдзіне храма, так і звонку, і па ўсёй сьцяне вакол, усярэдзіне і звонку, былі і разьбёныя выявы, | |
Ezek | Bela | 41:18 | зроблены былі херувімы і пальмы; пальма паміж двума херувімамі, і ў кожнага херувіма — два твары. | |
Ezek | Bela | 41:19 | З аднаго боку да пальмы павернуты твар чалавечы, а з другога боку — да пальмы твар ільвіны; так зроблена ва ўсім храме вакол. | |
Ezek | Bela | 41:20 | Ад падлогі да верху дзьвярэй зроблены былі херувімы і пальмы, так і па сьцяне храма. | |
Ezek | Bela | 41:22 | Ахвярнік быў з дрэва ў тры локці вышыні і ў два локці даўжыні; і вуглы яго і падножжа яго, і сьцены яго — з дрэва; | |
Ezek | Bela | 41:24 | І дзьверы гэтыя на дзьве дошкі, абедзьве дошкі рухомыя, дзьве каля адных дзьвярэй і дзьве каля другіх: | |
Ezek | Bela | 41:25 | і зроблены на іх, на дзьвярах храма, херувімы і пальмы такія самыя, якія зроблены на сьценах; а перад бабінцам звонку быў памост з дрэва. | |