Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I KINGS
Prev Up Next
Chapter 15
I Ki Bela 15:1  У васямнаццаты год цараваньня Ераваама, сына Наватавага, Авія зацараваў над Юдэямі.
I Ki Bela 15:2  Тры гады ён валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай Мааха, дачка Авэсаломава.
I Ki Bela 15:3  Ён хадзіў ва ўсіх грахах бацькі свайго, якія той рабіў да яго, і сэрца ягонае ня было аддадзена Госпаду Богу ягонаму, як сэрца Давіда, бацькі ягонага.
I Ki Bela 15:4  Але дзеля Давіда Гасподзь Бог ягоны даў яму сьвяцільню ў Ерусаліме, паставіўшы пасьля яго сына ягонага і ўмацаваўшы Ерусалім,
I Ki Bela 15:5  бо Давід рабіў спадобнае перад вачыма Госпада і не адступаўся ад усяго таго, што Ён наказаў яму, ва ўсе дні жыцьця свайго, акрамя ўчынка з Урыем Хэтэянінам.
I Ki Bela 15:6  І вайна была паміж Раваамам і Ераваамам ва ўсе дні жыцьця іхняга.
I Ki Bela 15:7  Астатнія дзеі Авіі, усё, што ён зрабіў, апісана ў летапісе цароў Юдэйскіх. І была вайна паміж Авіем і Ераваамам.
I Ki Bela 15:8  І спачыў Авія з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў горадзе Давідавым. І зацараваў Аса, сын ягоны, замест яго.
I Ki Bela 15:9  У дванаццаты год валадараньня Ераваама, цара Ізраільскага, зацараваў Аса над Юдэямі
I Ki Bela 15:10  і сорак адзін год валадарыў у Ерусаліме; імя маці ягонай Ана, дачка Авэсалома.
I Ki Bela 15:11  Аса рабіў заўгоднае перад вачыма Госпада, як Давід, бацька ягоны.
I Ki Bela 15:12  Ён прагнаў блудадзеяў зь зямлі і адкінуў усе ідалы, якіх зрабілі бацькі ягоныя,
I Ki Bela 15:13  і нават маці сваю Ану пазбавіў званьня царыцы за тое, што яна зрабіла балвана Астарты; і парубаў Аса балвана яе і спаліў каля патока Кедрона.
I Ki Bela 15:14  А вышыні ня былі зьнішчаны. Але сэрца Асы было адданае Госпаду ва ўсе дні ягоныя.
I Ki Bela 15:15  І ўнёс ён у дом Гасподні рэчы, прысьвечаныя бацькам ягоным, і рэчы, прысьвечаныя ім: срэбра, і золата, і посуд.
I Ki Bela 15:16  І вайна была паміж Асам і Ваасам, царом Ізраільскім, ва ўсе дні жыцьця іхняга.
I Ki Bela 15:17  І выйшаў Вааса, цар Ізраільскі, супроць Юдэі і пачаў будаваць Раму, каб ніхто ня выходзіў і ня сыходзіў да Асы, цара Юдэйскага.
I Ki Bela 15:18  І ўзяў Аса ўсё срэбра, золата, што засталося ў скарбніцах дома Гасподняга і ў скарбніцах дома царскага, і даў яго ў рукі слугам сваім, і паслаў іх цар Аса да Вэнадада, сына Таўрымона, сына Хэзіёнавага, цара Сірыйскага, які жыў у Дамаску, і сказаў:
I Ki Bela 15:19  спрымірэньне хай будзе паміж мною і табою, як было паміж бацькам маім і бацькам тваім; вось, я пасылаю табе ў дарунак срэбра і золата; парві спрымірэнства тваё з Ваасам, царом Ізраільскім, каб ён адышоў ад мяне.
I Ki Bela 15:20  І паслухаўся Вэнадад цара Асы, і паслаў ваеначальнікаў сваіх супроць гарадоў Ізраільскіх, і пабіў Аін і Дан і Авэл-Бэт-Мааху і ўвесь Кінэрот, па ўсёй зямлі Нэфталімавай.
I Ki Bela 15:21  Дачуўшыся пра гэта, Вааса перастаў будаваць Раму і вярнуўся ў Тырцу.
I Ki Bela 15:22  А цар Аса склікаў усіх Юдэяў, нікога ня выключаючы, і вынесьлі яны з Рамы камяні і драўніну, якія Вааса ўжываў на будаўніцтва. І пабудаваў зь іх цар Аса Гіву Веньямінавую і Міцпу.
I Ki Bela 15:23  Усе астатнія дзеі Асы і ўсе подзьвігі ягоныя, і ўсё, што ён зрабіў, і гарады, якія ён пабудаваў, апісаны ў летапісе цароў Юдэйскіх, апрача таго, што ў старасьці сваёй ён быў хворы на ногі.
I Ki Bela 15:24  І спачыў Аса з бацькамі сваім і пахаваны з бацькамі сваімі ў горадзе Давіда, бацькі свайго. І зацараваў Ёсафат, сын ягоны, замест яго.
I Ki Bela 15:25  А Нават, сын Ераваамаў, зацараваў над Ізраілем у другі год Асы, цара Юдэйскага, і валадарыў над Ізраілем два гады.
I Ki Bela 15:26  І рабіў ён благое перад вачыма Госпада, хадзіў шляхам бацькі свайго і ў грахах ягоных, якімі той увёў Ізраіль у грэх.
I Ki Bela 15:27  І зрабіў супроць яго змову Вааса, сын Ахіі, з дома Ісахаравага, і забіў яго Вааса пры Гаватоне Філістымскім, калі Нават і ўсе Ізраільцяне аблажылі Гаватон;
I Ki Bela 15:28  і аддаў сьмерці яго Вааса ў трэці год Асы, цара Юдэйскага, і зацараваў замест яго.
I Ki Bela 15:29  Калі ён зацараваў, дык пабіў увесь дом Ераваамаў, не пакінуўшы ні душы ў Ераваама, пакуль ня вынішчыў яго, па слове Госпада, якое Ён прамовіў праз раба Свайго Ахію Сіламляніна,
I Ki Bela 15:30  за грахі Ераваама, якія ён сам рабіў і якімі ўвёў у грэх Ізраіля, за зьнявагі, якімі ён угневаў Госпада Бога Ізраілевага.
I Ki Bela 15:31  Астатнія дзеі Навата, усё, што ён зрабіў, апісана ў летапісе цароў Ізраільскіх.
I Ki Bela 15:32  І вайна была паміж Асам і Ваасам, царом Ізраільскім, ва ўсе дні іхнія.
I Ki Bela 15:33  У трэці год Асы, цара Юдэйскга, зацараваў Вааса, сын Ахіі, над усімі Ізраільцянамі ў Тырцы і валадарыў дваццаць чатыры гады.
I Ki Bela 15:34  І рабіў благое перад вачыма Гасподнімі і хадзіў шляхам Ераваама і ў грахах ягоных, якімі той увёў у грэх Ізраіля.