LUKE
Chapter 15
Luke | Bela | 15:4 | хто з вас, маючы сто авечак і згубіўшы адну зь іх, не пакіне дзевяноста дзевяці ў пустыні і ня пойдзе па прапалую, пакуль ня знойдзе яе? | |
Luke | Bela | 15:6 | і прыйшоўшы дамоў, пакліча сяброў і суседзяў і скажа ім; парадуйцеся са мною, я знайшоў маю прапалую авечку. | |
Luke | Bela | 15:7 | Маўляю вам, што так на нябёсах болей радасьці будзе за аднаго грэшніка, які каецца, чым за дзевяноста дзевяць праведнікаў, якія ня маюць патрэбы ў каяньні. | |
Luke | Bela | 15:8 | Альбо якая жанчына, маючы дзесяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, не запаліць сьвечкі і не пачне месьці пакой і шукаць пільна, пакуль ня знойдзе? | |
Luke | Bela | 15:9 | А знайшоўшы, пакліча сябровак і суседак і скажа: парадуйцеся са мною, я знайшла згубленую драхму, | |
Luke | Bela | 15:12 | і сказаў малодшы бацьку: тата! дай мне належную мне долю маёмасьці. І бацька падзяліў ім маёмасьць. | |
Luke | Bela | 15:13 | Праз колькі дзён малодшы сын, сабраўшы ўсё, пайшоў у далёкі край і там распусьціў маёмасьць сваю, жывучы распусна. | |
Luke | Bela | 15:15 | і пайшоў, прыстаў да аднаго жыхара той краіны, а той паслаў яго на палі свае пасьвіць сьвіньні; | |
Luke | Bela | 15:16 | і ён рады быў напоўніць чэрава сваё струкамі, якія елі сьвіньні, але ніхто не даваў яму. | |
Luke | Bela | 15:17 | Апамятаўшыся, сказаў: колькі парабкаў у бацькі майго маюць лішкі хлеба, а я паміраю з голаду! | |
Luke | Bela | 15:18 | Устану, пайду да бацькі майго і скажу яму: тата! я зграшыў супроць неба і перад табою, | |
Luke | Bela | 15:20 | Устаў і пайшоў да бацькі свайго. І калі ён быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны і ўмілажаліўся; і пабегшы, упаў яму на шыю і пацалаваў яго. | |
Luke | Bela | 15:21 | А сын сказаў яму: тата! я зграшыў супроць неба і перад табою, і ўжо ня варты называцца сынам тваім. | |
Luke | Bela | 15:22 | А бацька сказаў рабам сваім: прынясеце найлепшую вопратку і апранеце яго, і дайце пярсьцёнак на руку яму і абутак на ногі; | |
Luke | Bela | 15:25 | А старэйшы сын ягоны быў на полі; і вяртаючыся, калі наблізіўся да дома, пачуў сьпевы і весялосьць; | |
Luke | Bela | 15:27 | Той сказаў яму: брат твой прыйшоў, і бацька твой закалоў укормленае цяля, бо прыняў яго здаровага. | |
Luke | Bela | 15:29 | Але ён сказаў у адказ бацьку: вось, я столькі гадоў служу табе і ніколі не пераступаў загаду твайго, але ты ніколі ня даў мне і казьляняці, каб мне павесяліцца зь сябрамі маімі; | |
Luke | Bela | 15:30 | а калі сын твой, вось гэты, распусьціўшы маёмасьць сваю з блудніцамі, прыйшоў, ты закалоў яму ўкормленае цяля. | |