LUKE
Chapter 2
Luke | Bela | 2:4 | Пайшоў таксама і Язэп з Галілеі, з горада Назарэта, у Юдэю, у горад Давідаў, называны Віфляемам, бо ён быў з дому і роду Давідавага, | |
Luke | Bela | 2:7 | і нарадзіла Сына Свайго першынца, і спавіла Яго, і паклала яго ў ясьлі, бо ня было ім месца ў гасьцініцы. | |
Luke | Bela | 2:9 | Раптам зьявіўся ім анёл Гасподні, і слава Гасподняя апраменіла іх; і спалохаліся страхам вялікім. | |
Luke | Bela | 2:10 | І сказаў ім анёл: ня бойцеся; я ўзьвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсім людзям: | |
Luke | Bela | 2:15 | Калі анёлы адыйшлі ад іх на неба, пастухі сказалі адзін аднаму: хадзем у Віфляем і паглядзім, што там сталася, пра што абвясьціў нам Гасподзь. | |
Luke | Bela | 2:20 | І вярнуліся пастухі, славячы і хвалячы Бога за ўсё тое, што чулі і бачылі, як ім сказана было. | |
Luke | Bela | 2:21 | Як прайшло восем дзён, калі трэба было абрэзаць Дзіцятка , далі яму імя Ісус, названае анёлам раней зачацьця Ягонага ва ўлоньні. | |
Luke | Bela | 2:22 | А калі споўніліся дні ачышчэньня іхняга паводле закону Майсеевага, прынесьлі Яго ў Ерусалім, каб явіць Госпаду, | |
Luke | Bela | 2:23 | як прадпісана ў законе Гасподнім, каб усякае дзіцятка мужчынскага полу, якое размыкае ўлоньне, было прысьвечана Госпаду; | |
Luke | Bela | 2:24 | і каб прынесьлі ў ахвяру, паводле сказанага ў законе Гасподнім, дзьве галубкі альбо два птушаняты галубіныя. | |
Luke | Bela | 2:25 | Тады быў у Ерусаліме чалавек, імем Сымон. Ён быў муж праведны і пабожны, чакаў суцяшэньня Ізраілевага; і Дух Сьвяты быў на ім. | |
Luke | Bela | 2:26 | Яму было прадказана Духам Сьвятым, што ён ня ўбачыць сьмерці, пакуль ня ўбачыць Хрыста Гасподняга. | |
Luke | Bela | 2:27 | І прыйшоў ён па натхненьні ў храм. І калі бацькі прынесьлі Дзіцятка Ісуса, каб выканаць над Ім законны абрад, | |
Luke | Bela | 2:34 | І дабраславіў іх Сымон, і сказаў Марыі, Маці Ягонай: вось, ляжыць Гэты на ўпадак і на ўзвышэньне многіх у Ізраілі і на азнаку нязгодаў, | |
Luke | Bela | 2:36 | І была таксама Ганна прарочыца, дачка Фануілава, з роду Асіравага, якая дажыла да глыбокай старасьці, пражыўшы з мужам ад дзявоцтва свайго сем гадоў, | |
Luke | Bela | 2:37 | удава гадоў васьмідзесяці чатырох, якая не адыходзіла ад храма, постам і малітваю служачы Богу дзень і ноч. | |
Luke | Bela | 2:38 | І яна, у тую самую гадзіну падышоўшы, славіла Госпада і казала пра Яго ўсім, хто чакаў ратунку ў Ерусаліме. | |
Luke | Bela | 2:39 | І калі яны зрабілі ўсё паводле закону Гасподняга, вярнуліся ў Галілею, у горад свой Назарэт. | |
Luke | Bela | 2:42 | І калі Яму было дванаццаць гадоў, прыйшлі яны таксама як звычайна ў Ерусалім на сьвята; | |
Luke | Bela | 2:43 | калі ж, пасьля заканчэньня дзён сьвята , вярталіся, застаўся Хлопчык Ісус у Ерусаліме; і не заўважылі таго Язэп і Маці Ягоная; | |
Luke | Bela | 2:44 | але думалі, што Ён ідзе зь іншымі; прайшоўшы ж дзённы шлях, пачалі шукаць Яго сярод родзічаў і знаёмых; | |
Luke | Bela | 2:46 | Праз тры дні знайшлі яго ў храме, сядзеў сярод настаўнікаў, слухаў іх і распытваў іх; | |
Luke | Bela | 2:48 | І ўбачыўшы Яго, зьдзівіліся; і Маці ягоная сказала Яму: Дзіця! што Ты зрабіў з намі? вось, бацька Твой і Я зь вялікаю скрухаю шукалі Цябе. | |
Luke | Bela | 2:49 | Ён сказаў ім: навошта было вам шукаць Мяне? ці вы ня ведалі, што Я павінен быць у тым, што належыць Айцу Майму? | |
Luke | Bela | 2:51 | І Ён пайшоў зь імі і прыйшоў у Назарэт; і быў у паслушэнстве ім. І Маці Ягоная захоўвала ўсе словы гэтыя ў сэрцы Сваім. | |