LUKE
Chapter 4
Luke | Bela | 4:2 | там сорак дзён Ён быў спакушаны д’яблам і нічога ня еў у гэтыя дні; а як прайшлі яны, напасьледак захацеў есьці. | |
Luke | Bela | 4:4 | Ісус сказаў яму ў адказ: напісана, што "ня хлебам адным будзе жыць чалавек, а ўсякім словам Божым". | |
Luke | Bela | 4:5 | І ўзьвёўшы Яго на высокую гару, д’ябал паказаў Яму ўсе царствы сусьвету ў імгненьне часу, | |
Luke | Bela | 4:6 | і сказаў Яму д’ябал: табе дам уладу над ўсімі гэтымі царствамі і славу іх, бо яна аддадзена мне, і я, каму хачу, даю яе; | |
Luke | Bela | 4:8 | Ісус сказаў яму ў адказ: адыйдзі ад Мяне, сатана; напісана: "Госпаду Богу пакланяйся і Яму аднаму служы". | |
Luke | Bela | 4:9 | І павёў Яго ў Ерусалім, і паставіў Яго на крыле храма, і сказаў Яму: калі Ты Сын Божы, кінься адгэтуль уніз; | |
Luke | Bela | 4:14 | І вярнуўся Ісус у сіле духу ў Галілею; і разьнесьліся чуткі пра Яго па ўсёй навакольнай краіне. | |
Luke | Bela | 4:16 | І прыйшоў у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў, па звычаі Сваім, у дзень суботні ў сынагогу, і ўстаў чытаць. | |
Luke | Bela | 4:17 | Яму падалі кнігу прарока Ісаі; і Ён, разгарнуўшы кнігу, знайшоў месца, дзе было напісана: | |
Luke | Bela | 4:18 | "Дух Гасподні на Мне; бо Ён памазаў Мяне зьвеставаць убогім і паслаў Мяне ацаляць зламаных сэрцам, прапаведаваць палонным вызваленьне, сьляпым празарэньне, адпусьціць спакутаваных на свабоду, | |
Luke | Bela | 4:20 | І загарнуўшы кнігу і аддаўшы слузе, сеў; і вочы ўсіх у сынагозе былі скіраваныя на Яго. | |
Luke | Bela | 4:22 | І ўсе засьведчылі Яму гэта, і дзівавалі са словаў мілаты, якія зыходзілі з вуснаў Ягоных, і казалі: ці не Язэпаў гэта сын? | |
Luke | Bela | 4:23 | Ён сказаў ім: вядома, вы скажаце Мне прыказку: лекару! ацалі самога сябе; зрабі і тут, у Тваёй бацькаўшчыне, тое, што, мы чулі, было ў Капернауме. | |
Luke | Bela | 4:25 | па праўдзе кажу вам: шмат удоваў было ў Ізраілі ў дні Ільлі, калі замкнута было неба тры гады і шэсьць месяцаў, так што зрабіўся вялікі голад па ўсёй зямлі; | |
Luke | Bela | 4:27 | шмат таксама было пракажоных у Ізраілі за прарока Ялісея, і ніводзін зь іх не ачысьціўся, апрача Нэемана Сірыяніна. | |
Luke | Bela | 4:29 | і ўстаўшы, выгналі Яго прэч з горада і павялі на вяршыню гары, на якой горад іхні быў пабудаваны, каб скінуць Яго; | |
Luke | Bela | 4:33 | Быў у сынагозе чалавек, які меў у сабе духа дэмана нячыстага, і той закрычаў зычным голасам: | |
Luke | Bela | 4:34 | кінь; што Табе да нас, Ісусе Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас; ведаю Цябе, Хто Ты, — Сьвяты Божы. | |
Luke | Bela | 4:35 | Ісус загразіў яму, сказаўшы: замоўкні і выйдзі зь яго. І дэман, паваліўшы таго пасярэдзіне сынагогі , выйшаў зь яго, ані не пашкодзіўшы яму. | |
Luke | Bela | 4:36 | І напала на ўсіх жудасьць, і разважалі паміж сабою; што гэта азначае, што Ён з уладаю і сілаю загадвае нячыстым духам, і яны выходзяць? | |
Luke | Bela | 4:38 | Выйшаўшы з сынагогі, Ён увайшоў у дом Сымонаў; а Сымонава цешча была апанаваная моцнай гарачкаю; і прасілі Яго за яе. | |
Luke | Bela | 4:39 | Падышоўшы да яе, Ён загразіў гарачцы; і пакінула яе. Яна адразу ўстала і слугавала ім. | |
Luke | Bela | 4:40 | А як заходзіла сонца, усе, хто меў хворых на розныя хваробы, прыводзілі іх да Яго; і Ён, ускладаючы на кожнага рукі, ацаляў іх. | |
Luke | Bela | 4:41 | Выходзілі таксама і дэманы з многіх з крыкам і казалі: Ты Хрыстос, Сын Божы. А Ён забараняў ім расказваць, што яны ведаюць, што Ён Хрыстос. | |
Luke | Bela | 4:42 | А як настаў дзень, Ён выйшаў з дому, пайшоў у пустэльную мясьціну, і людзі шукалі Яго і, прыйшоўшы да Яго, затрымлівалі Яго, каб ня сыходзіў ад іх. | |
Luke | Bela | 4:43 | Але Ён сказаў ім: і іншым гарадам зьвеставаць Я павінен Царства Божае, бо на тое Я пасланы. | |