Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
LUKE
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 4
Luke Bela 4:1  Ісус, поўны Духа Сьвятога, вярнуўся ад Ярдана і паведзены быў Духам у пустыню;
Luke Bela 4:2  там сорак дзён Ён быў спакушаны д’яблам і нічога ня еў у гэтыя дні; а як прайшлі яны, напасьледак захацеў есьці.
Luke Bela 4:3  І сказаў Яму д’ябал: калі Ты Сын Божы, дык загадай гэтаму каменю зрабіцца хлебам.
Luke Bela 4:4  Ісус сказаў яму ў адказ: напісана, што "ня хлебам адным будзе жыць чалавек, а ўсякім словам Божым".
Luke Bela 4:5  І ўзьвёўшы Яго на высокую гару, д’ябал паказаў Яму ўсе царствы сусьвету ў імгненьне часу,
Luke Bela 4:6  і сказаў Яму д’ябал: табе дам уладу над ўсімі гэтымі царствамі і славу іх, бо яна аддадзена мне, і я, каму хачу, даю яе;
Luke Bela 4:7  і вось, калі Ты паклонішся мне, дык усё будзе Тваё.
Luke Bela 4:8  Ісус сказаў яму ў адказ: адыйдзі ад Мяне, сатана; напісана: "Госпаду Богу пакланяйся і Яму аднаму служы".
Luke Bela 4:9  І павёў Яго ў Ерусалім, і паставіў Яго на крыле храма, і сказаў Яму: калі Ты Сын Божы, кінься адгэтуль уніз;
Luke Bela 4:10  бо напісана: "анёлам Сваім накажа пра Цябе захаваць Цябе";
Luke Bela 4:11  і: "на руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся Ты аб камень нагою Тваёю".
Luke Bela 4:12  Ісус сказаў яму ў адказ: сказана: "не спакушай Госпада Бога Твайго".
Luke Bela 4:13  І закончыўшы ўсё спакушэньне, д’ябал адышоў ад Яго да часу.
Luke Bela 4:14  І вярнуўся Ісус у сіле духу ў Галілею; і разьнесьліся чуткі пра Яго па ўсёй навакольнай краіне.
Luke Bela 4:15  Ён вучыў у сынагогах іхніх, і ўсе Яго ўслаўлялі.
Luke Bela 4:16  І прыйшоў у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў, па звычаі Сваім, у дзень суботні ў сынагогу, і ўстаў чытаць.
Luke Bela 4:17  Яму падалі кнігу прарока Ісаі; і Ён, разгарнуўшы кнігу, знайшоў месца, дзе было напісана:
Luke Bela 4:18  "Дух Гасподні на Мне; бо Ён памазаў Мяне зьвеставаць убогім і паслаў Мяне ацаляць зламаных сэрцам, прапаведаваць палонным вызваленьне, сьляпым празарэньне, адпусьціць спакутаваных на свабоду,
Luke Bela 4:19  абвяшчаць год Гасподняга спрыяньня".
Luke Bela 4:20  І загарнуўшы кнігу і аддаўшы слузе, сеў; і вочы ўсіх у сынагозе былі скіраваныя на Яго.
Luke Bela 4:21  І Ён пачаў гаварыць да іх: сёньня спраўдзілася пісаньне гэтае, чутае вамі.
Luke Bela 4:22  І ўсе засьведчылі Яму гэта, і дзівавалі са словаў мілаты, якія зыходзілі з вуснаў Ягоных, і казалі: ці не Язэпаў гэта сын?
Luke Bela 4:23  Ён сказаў ім: вядома, вы скажаце Мне прыказку: лекару! ацалі самога сябе; зрабі і тут, у Тваёй бацькаўшчыне, тое, што, мы чулі, было ў Капернауме.
Luke Bela 4:24  І сказаў: праўду кажу вам: ніякі прарок ня прымаецца ў сваёй бацькаўшчыне;
Luke Bela 4:25  па праўдзе кажу вам: шмат удоваў было ў Ізраілі ў дні Ільлі, калі замкнута было неба тры гады і шэсьць месяцаў, так што зрабіўся вялікі голад па ўсёй зямлі;
Luke Bela 4:26  і да ніводнай зь іх ня быў пасланы Ільля, а толькі да ўдавы ў Сарэпту Сідонскую;
Luke Bela 4:27  шмат таксама было пракажоных у Ізраілі за прарока Ялісея, і ніводзін зь іх не ачысьціўся, апрача Нэемана Сірыяніна.
Luke Bela 4:28  Пачуўшы гэта, усе ў сынагозе напоўніліся гневам;
Luke Bela 4:29  і ўстаўшы, выгналі Яго прэч з горада і павялі на вяршыню гары, на якой горад іхні быў пабудаваны, каб скінуць Яго;
Luke Bela 4:30  але Ён, прайшоўшы сярод іх, пайшоў.
Luke Bela 4:31  І прыйшоў у Капернаум, горад Галілейскі, і вучыў іх у дні суботнія.
Luke Bela 4:32  І зьдзіўляліся з вучэньня Ягонага, бо слова Ягонае было з уладаю.
Luke Bela 4:33  Быў у сынагозе чалавек, які меў у сабе духа дэмана нячыстага, і той закрычаў зычным голасам:
Luke Bela 4:34  кінь; што Табе да нас, Ісусе Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас; ведаю Цябе, Хто Ты, — Сьвяты Божы.
Luke Bela 4:35  Ісус загразіў яму, сказаўшы: замоўкні і выйдзі зь яго. І дэман, паваліўшы таго пасярэдзіне сынагогі , выйшаў зь яго, ані не пашкодзіўшы яму.
Luke Bela 4:36  І напала на ўсіх жудасьць, і разважалі паміж сабою; што гэта азначае, што Ён з уладаю і сілаю загадвае нячыстым духам, і яны выходзяць?
Luke Bela 4:37  І разьнеслася чутка пра Яго па ўсіх навакольных мясьцінах.
Luke Bela 4:38  Выйшаўшы з сынагогі, Ён увайшоў у дом Сымонаў; а Сымонава цешча была апанаваная моцнай гарачкаю; і прасілі Яго за яе.
Luke Bela 4:39  Падышоўшы да яе, Ён загразіў гарачцы; і пакінула яе. Яна адразу ўстала і слугавала ім.
Luke Bela 4:40  А як заходзіла сонца, усе, хто меў хворых на розныя хваробы, прыводзілі іх да Яго; і Ён, ускладаючы на кожнага рукі, ацаляў іх.
Luke Bela 4:41  Выходзілі таксама і дэманы з многіх з крыкам і казалі: Ты Хрыстос, Сын Божы. А Ён забараняў ім расказваць, што яны ведаюць, што Ён Хрыстос.
Luke Bela 4:42  А як настаў дзень, Ён выйшаў з дому, пайшоў у пустэльную мясьціну, і людзі шукалі Яго і, прыйшоўшы да Яго, затрымлівалі Яго, каб ня сыходзіў ад іх.
Luke Bela 4:43  Але Ён сказаў ім: і іншым гарадам зьвеставаць Я павінен Царства Божае, бо на тое Я пасланы.
Luke Bela 4:44  І прапаведаваў у сынагогах Галілейскіх.