Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 9
Prov Bela 9:1  Мудрасьць збудавала сабе дом, вы­секла сем слупоў ягоных,
Prov Bela 9:2  закалола ахвяру, разбавіла віно сваё і прыгатавала ў сябе гасьціну;
Prov Bela 9:3  паслала слуг сваіх клікаць з вышы­няў горада:
Prov Bela 9:4  "хто неразумны, хай прыйдзе сюды!" А недавумкам сказала:
Prov Bela 9:5  "ідзеце, ежце мой хлеб, і пеце віно, мною разбаўленае;
Prov Bela 9:6  адкіньце дурноту, і будзем жыць і хадзіць дарогай разважлівасьці".
Prov Bela 9:7  Не павучай блюзьнера, бо ганьбу сабе нажывеш, і хто асьцерагае бяз­божніка — пляміць сябе.
Prov Bela 9:8  Не асьцерагай блюзьнера, каб ён не зьненавідзеў цябе; асьцерагай мудрага, і ён палюбіць цябе;
Prov Bela 9:9  дай настаўленьне мудраму, і ён яшчэ больш умудрыцца; навучы праўдалюбца, і ён памножыць веды.
Prov Bela 9:10  Пачатак мудрасьці — страх Гас­подні, і спазнаньне Сьвятога — розум;
Prov Bela 9:11  бо мною памножацца дні твае і дадасца табе гадоў жыцьця.
Prov Bela 9:12  Сыне мой ! калі ты змудрыў, мудры для сябе; і калі ўзбуяў, дык адзін і па­церпіш.
Prov Bela 9:13  Жанчына бяз розуму — крыклівая, дурніца — ні ў чым не абазнаная,
Prov Bela 9:14  сядае каля дзьвярэй дома свайго на крэсьле, на гарадскіх вышынях,
Prov Bela 9:15  каб клікаць тых, хто дарогаю ідзе, хто проста сваёю дарогай ідзе:
Prov Bela 9:16  "хто дурны, заварочвай сюды!", а неразумным кажа яна:
Prov Bela 9:17  "вада крадзеная салодкая, і ўтоены хлеб смачны".
Prov Bela 9:18  Але ня ведае ён, што мёртвыя там, у глыбіні апраметнай запрошаны ёю.