Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next
Chapter 30
Prov Bela 30:1  Слова Агура, сына Якеевага. На­тхнёныя выслоўі, якія сказаў гэты чалавек Іфіілу, Іфіілу і Укалу:
Prov Bela 30:2  сапраўды, я большы невук, чым хто-небудзь зь людзей, і розуму чалаве­чага няма ў мяне,
Prov Bela 30:3  і не навучыўся я мудрасьці, і паз­наньня сьвятых ня маю.
Prov Bela 30:4  Хто ўзыходзіў на неба і сыходзіў? хто сабраў вецер у прыгаршчы свае? хто завязаў ваду ў вопратку? хто вызначыў усе межы зямлі? якое імя ў яго? і якое імя ў сына яго? ці ведаеш?
Prov Bela 30:5  Кожнае слова ў Бога чыстае; Ён — шчыт тым, хто на яго спадзяецца.
Prov Bela 30:6  Не дадавай да словаў Ягоных, каб Ён ня выкрыў цябе як ашуканца.
Prov Bela 30:7  Дзьве рэчы я прашу ў Цябе, не ад­мові мне, перш чым я памру:
Prov Bela 30:8  марнасьць і лжу адвядзі ад мяне, галечы і багацьця не давай мне, кармі мяне хлебам надзённым,
Prov Bela 30:9  каб, аб’еўшыся, я ня зрокся Цябе і не сказаў: "хто Гасподзь?" і каб, зга­леўшы, не пачаў красьці і зьневажаць імя Бога майго.
Prov Bela 30:10  Не кляні раба перад гаспадаром ягоным, каб ён не пракляў цябе і ты не за­стаўся вінаваты.
Prov Bela 30:11  Ёсьць род, які праклінае бацьку свайго і не дабраслаўляе маці сваёй.
Prov Bela 30:12  Ёсьць род, які чысты ў вачах сваіх, тым часам як не адмыты ад бруду свайго.
Prov Bela 30:13  Ёсьць род — о, якія пыхлівыя вочы ў яго, і як паднятыя вейкі ў яго!
Prov Bela 30:14  Ёсьць род, у якога зубы — мячы, і сківіцы — нажы, каб пажыраць бедных на зямлі і ўбогіх сярод людзей.
Prov Bela 30:15  У ненаеднасьці дзьве дачкі: "давай, давай"! Вось тры ненаяды, і ча­тыры, якія ня скажуць: "даволі!"
Prov Bela 30:16  Апраметная і нутроба бясплодная, зямля, якая не насычаецца вадою, і агонь, які ня кажа: "даволі!".
Prov Bela 30:17  Вока, якое насьміхаецца з бацькі і пагарджае пакораю маці, выдзяўбуць крумкачы над ракою, і зжаруць птуша­няты арліныя!
Prov Bela 30:18  Тры рэчы неспасьцігальныя мне, і чатырох я не разумею:
Prov Bela 30:19  шляхі арла на небе, шляхі зьмяі на скале, шляхі карабля сярод мора, і шляхі мужчыны да дзяўчыны.
Prov Bela 30:20  Такі шлях і ў жонкі-пералюбніцы; паела і выцерла рот свой, і кажа: "я нічога благога не зрабіла".
Prov Bela 30:21  Ад трох трасецца зямля, чатырох яна ня выносіць:
Prov Bela 30:22  раба, калі ён робіцца царом; нера­зумнага, калі ён удосыць есьць хлеб;
Prov Bela 30:23  ганебную жанчыну, калі яна вы­ходзіць замуж, і служанку, калі зойме ме­сца гаспадыні сваёй.
Prov Bela 30:24  Вось чатыры малыя на зямлі; але яны мудрэйшыя за мудрых:
Prov Bela 30:25  мурашкі — народ нядужы, але ле­там назапашваюць ежу сваю:
Prov Bela 30:26  горныя мышы — народ слабы, але ставяць дамы свае на скале;
Prov Bela 30:27  у саранчы няма цара, але выступае яна згуртавана;
Prov Bela 30:28  павук лапамі чапляецца, але бывае ў царскіх харомах.
Prov Bela 30:29  Вось трое маюць статную хаду, і чацьвёра статна выступаюць:
Prov Bela 30:30  леў, асілак сярод зьвяроў, не сас­тупіць ні перад кім;
Prov Bela 30:31  конь, і казёл, і цар народу свайго.
Prov Bela 30:32  Калі ты ў задавацтве тваім зрабіў глупства і падумаў ліхое, дык пакладзі руку на вусны;
Prov Bela 30:33  бо, як ад зьбіваньня малака робіцца масла, ад ўдару ў нос цячэ кроў, так і ад абуджэньня гневу ўзьнікае свара.