Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 29
Prov Bela 29:1  Чалавек, які насуперак засьцярогам робіцца ўпарты, будзе раптам зламаны, і ня будзе яму дапамогі.
Prov Bela 29:2  Калі множацца праведнікі, ве­сяліцца народ; а калі пануе бязбожнік, стогне народ.
Prov Bela 29:3  Чалавек, які любіць мудрасьць, ра­дуе бацьку свайго; а які знаецца з рас­пусьніцамі, той траціць маёмасьць.
Prov Bela 29:4  Цар правасудзьдзем мацуе зямлю, а аматар хабару руйнуе яе.
Prov Bela 29:5  Чалавек, які лісьлівіць сябру свайму, сьцеле сетку пад ногі яму.
Prov Bela 29:6  У грэху ліхога чалавека — сетка яму, а праведнік весяліцца і радуецца.
Prov Bela 29:7  Праведнік старанна дасьледуе цяжбіну бедных, а бязбожнік не разьбірае справы.
Prov Bela 29:8  Людзі разбэшчаныя бунтуюць го­рад, а мудрыя суцішаюць мяцеж.
Prov Bela 29:9  Разумны чалавек, калі судзіцца з чалавекам неразумным, ці злуецца, ці сьмяецца — ня мае спакою.
Prov Bela 29:10  Крыважэрныя людзі ненавідзяць бязбожнага, а праведныя клапоцяцца за яго жыцьцё.
Prov Bela 29:11  Неразумны ўвесь гнеў свой вылівае, а мудры стрымлівае яго.
Prov Bela 29:12  Калі ўладар слухае ілжывыя пра­мовы, дык і ўсе служкі ў яго бязбожныя.
Prov Bela 29:13  Бедны і ліхвяр сустракаюцца адзін з адным; але сьвятло вачам таго і другога дае Гасподзь.
Prov Bela 29:14  Калі цар судзіць бедных па праўдзе, дык трон ягоны назаўсёды ўцьвердзіцца.
Prov Bela 29:15  Дубец і засьцярога даюць муд­расьць; а занядбаны хлопчык робіць сорам сваёй маці.
Prov Bela 29:16  Пры памнажэньні бязбожных множыцца беззаконьне; а праведнікі ўбачаць падзеньне іхняе.
Prov Bela 29:17  Карай сына твайго, і ён дасьць табе спакой, і прынясе радасьць душы тваёй.
Prov Bela 29:18  Няма адкрыцьця згары чалавеку разбэшчанаму, а хто жыве паводле закону — той шчасны.
Prov Bela 29:19  Словамі не навучыш раба; бо, хоць ён і разумее іх, але ня слухаецца.
Prov Bela 29:20  Ці бачыў ты чалавека неабачлівага ў словах сваіх? на неразумнага болей над­зеі, чым на яго.
Prov Bela 29:21  Калі змалку выхоўваць раба ў дас­татку, дык і пазьней ён захоча быць сы­нам.
Prov Bela 29:22  Чалавек гнеўлівы заводзіць свару, а запальчывы шмат грэшыць.
Prov Bela 29:23  Ганарыстасьць чалавека прыніжае яго, а сьціплы духам здабывае гонар.
Prov Bela 29:24  Хто дзеліцца са злодзеем, той не­навідзіць душу сваю; ён чуе праклён, але не абвяшчае пра тое.
Prov Bela 29:25  Боязь перад людзьмі ставіць сетку; а хто спадзяецца на Госпада, будзе ў бясьпецы.
Prov Bela 29:26  Многія шукаюць прыхільнага.
Prov Bela 29:27  Мярзота праведнікам — чалавек няправедны, і мярзота бязбожнаму — той, хто ідзе простай дарогай.