Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 21
Prov Bela 21:1  Сэрца цара ў руках у Госпада, як патокі водаў: куды захоча, Ён кіруе яго.
Prov Bela 21:2  Усякі шлях чалавека просты ў вачах ягоных; а Гасподзь узважвае сэрцы.
Prov Bela 21:3  Справядлівасьць і праўду чыніць — больш даспадобы Госпаду, чым ахвяра.
Prov Bela 21:4  Гонар вачэй і пыха сэрца, сьветачы бязбожнікаў — грэх.
Prov Bela 21:5  Задумы руплівага вядуць да дас­татку, а кожны сквапны церпіць нястачу.
Prov Bela 21:6  Набываньне скарбу ілжывым язы­ком — мімалётная марнасьць тых, што шукаюць сьмерці.
Prov Bela 21:7  Гвалт бязбожных абернецца су­проць іх, бо яны выракліся праўды.
Prov Bela 21:8  Крывая дарога ў чалавека разбэш­чанага; а хто чысты, у таго ўчынкі пабож­ныя.
Prov Bela 21:9  Лепей жыць у закутку на даху, чым са сварліваю жонкай у прасторным доме.
Prov Bela 21:10  Душа бязбожніка прагне ліхаты: ня знойдзе літасьці ў вачах яго і сябар ягоны.
Prov Bela 21:11  Калі караюць блюзьнера, просты робіцца мудрым; і калі настаўляецца на розум мудры, дык ён набывае веды.
Prov Bela 21:12  Праведнік назірае за домам бяз­божніка: як упадаюць бязбожныя ў няш­часьце.
Prov Bela 21:13  Хто затуляе вуха сваё ад ляманту беднага, той і сам будзе лямантаваць — і ня будзе пачуты.
Prov Bela 21:14  Дарунак таемны тушыць гнеў, а дарунак запазуху — моцную лютасьць.
Prov Bela 21:15  Чыніць правасудзьдзе — радасьць праведніку і страх тым, хто нясе зло.
Prov Bela 21:16  Чалавек, які зьбіўся з дарогі ро­зуму, спачне ў зборні мёртвых.
Prov Bela 21:17  Хто любіць весялосьць — зьбедніцца; і хто любіць віно і масьці — не разбагацее.
Prov Bela 21:18  Выкупам будзе за праведнага бяз­божны, і за пабожнага — хітры.
Prov Bela 21:19  Лепей жыць у зямлі пустэльнай, чым з жонкаю сварліваю і сярдзітаю.
Prov Bela 21:20  Жаданы скарб і масьць — у доме ў мудрага; а неразумны чалавек распускае іх.
Prov Bela 21:21  Хто трымаецца праўды і ласкі, знойдзе жыцьцё, праўду і славу.
Prov Bela 21:22  Мудры ўваходзіць у горад моцных і руйнуе цьвярдыню іхняй надзеі.
Prov Bela 21:23  Хто беражэ вусны свае і язык свой, той асланяе ад бяды душу сваю.
Prov Bela 21:24  Пыхлівы злодзей — блюзьнер імя яму — дзее ў запале пыхі.
Prov Bela 21:25  Прагнасьць гультая заб’е яго, бо рукі ў яго адмаўляюцца працаваць;
Prov Bela 21:26  кожны дзень ён моцна прагне, а праведнік дае і не шкадуе.
Prov Bela 21:27  Ахвяра бязбожных — агіднасьць, асабліва калі з хітрасьцю прыносяць яе.
Prov Bela 21:28  Ілжывы сьведка загіне, а чалавек, які кажа, што ведае, будзе гаварыць заўсёды.
Prov Bela 21:29  Чалавек бязбожны дзёрзкі тварам сваім, а праведны трымае проста шлях свой.
Prov Bela 21:30  Няма мудрасьці і няма розуму і няма вады — насуперак Госпаду.
Prov Bela 21:31  Каня рыхтуюць на дзень бітвы, але перамога — ад Госпада.