Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 5
Prov Bela 5:1  Сыне мой! слухай мудрасьці маёй і нахілі вуха тваё да навукі маёй,
Prov Bela 5:2  каб датрымацца добрае рады і каб вусны твае хвалілі спазнанае.
Prov Bela 5:3  Бо мёд цячэ з вуснаў чужое жонкі, і мякчэйшая за алей гаворка ў яе;
Prov Bela 5:4  але весьнік яе горкі, нібы палын, востры, як меч двусечны,
Prov Bela 5:5  ногі яе сыходзяць да сьмерці, сту­пакі яе дастаюць да апраметнай.
Prov Bela 5:6  Каб ты не спасьцігнуў сьцежкі жыцьця яе, дарогі яе нясталыя, і ты ня зьведаеш іх.
Prov Bela 5:7  Дык вось, дзеці, паслухайце мяне і не адступайцеся ад словаў вуснаў маіх.
Prov Bela 5:8  Далей ад яе ідзі па дарозе тваёй і не падыходзь пад дзьверы дома яе,
Prov Bela 5:9  каб здароўя твайго не аддаў іншым і гадоў тваіх бязьлітасьніку;
Prov Bela 5:10  каб не насычаліся сілаю тваёю чужынцы і праца твая ня ішла ў чужы дом.
Prov Bela 5:11  І ты ўрэшце будзеш стагнаць, калі плоць твая і цела зьнямогуцца,
Prov Bela 5:12  і скажаш: "навошта я ненавідзеў навуку, і сэрца маё асьцярогамі пагард­жала,
Prov Bela 5:13  і я ня слухаў голасу настаўнікаў маіх, не нахіляў вуха майго да на­стаўнікаў?
Prov Bela 5:14  Ледзь ня ўпаў я ў вялікае ліха ся­род сходу і грамады!"
Prov Bela 5:15  Пі ваду з тваёй крыніцы, тую, якая цячэ з тваёй студні.
Prov Bela 5:16  Хай не разьліваюцца крыніцы твае па вуліцы, патокі водаў — па плошчах;
Prov Bela 5:17  хай яны будуць належаць табе са­мому, а ня чужым з табою.
Prov Bela 5:18  Крыніца твая хай дабраславёная будзе; і радуйся з жанчынай тваёй мала­досьці,
Prov Bela 5:19  любаснаю касуляю і прыгожаю сарнаю; грудзі яе хай упояць цябе ў кожны час; каханьнем яе цешся заўсёды.
Prov Bela 5:20  І навошта табе, сыне мой, захап­ляцца распусьніцаю і абдымаць грудзі чужое?
Prov Bela 5:21  Бо перад вачыма Госпада ўсе шляхі чалавека, і Ён прастуе ўсе сьцежкі яго.
Prov Bela 5:22  Беззаконнага ловяць уласныя без­законьні яго, і путамі грэху свайго ён па­вязаны.
Prov Bela 5:23  Ён памірацьме без настаўленьня і ў вялікай сваёй неразумнасьці наблука­ецца.