Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 24
Prov Bela 24:1  Не зайздросьці ліхім людзям і ня прагні быць зь імі:
Prov Bela 24:2  бо пра насільле думае сэрца іхняе, і пра ліхое гавораць вусны іхнія.
Prov Bela 24:3  Мудрасьцю ладзіцца дом і розумам сталюецца,
Prov Bela 24:4  і праз гаспадарчасьць нутро яго на­паўняецца ўсякай каштоўнай і прыемнай маёмасьцю.
Prov Bela 24:5  Чалавек мудры — дужы, і чалавек разумны мацуе сілу сваю.
Prov Bela 24:6  Таму абдумана вядзі вайну тваю, і посьпех будзе пры мностве радцаў.
Prov Bela 24:7  Неразумнаму мудрасьць занадта высокая; каля брамы не разамкне ён ву­снаў сваіх.
Prov Bela 24:8  Хто намышляе зрабіць зло, таго на­зываюць зламысьнікам.
Prov Bela 24:9  Намысел неразумнага — грэх, і блюзьнер — мярзота людзям.
Prov Bela 24:10  Калі ты ў дзень бедства зьнясіліўся, дык бедная сіла твая.
Prov Bela 24:11  Ратуй узятых на сьмерць, і няўжо ты адмовішся ад асуджаных на ўбой?
Prov Bela 24:12  Ці скажаш: "вось, мы ня ведалі гэ­тага?" А Выпрабавальнік сэрцаў хіба ня ведае? Назіральнік за душою тваёю ведае гэта і дасьць чалавеку паводле ўчынкаў ягоных.
Prov Bela 24:13  Еж, сыне мой, мёд, бо ён смачны, і сотавы, бо ён салодкі паднябеньню майму:
Prov Bela 24:14  такое і спазнаньне мудрасьці для душы тваёй. Калі ты знайшоў яе, дык ёсьць будучыня, і надзея твая ня марная.
Prov Bela 24:15  Не намышляй ліха, бязбожнік, су­проць жытлішча праведнага; ня спустош­вай месца спакою ягонага.
Prov Bela 24:16  Бо сем разоў упадзе праведнік і ўстане; а бязбожныя тонуць у пагібелі.
Prov Bela 24:17  Ня радуйся, калі ўпадзе вораг твой; і хай не весяліцца сэрца тваё, калі ён спатыкнецца.
Prov Bela 24:18  Інакш убачыць Гасподзь, і не дас­падобы будзе Яму гэта, і Ён адверне ад яго Свой гнеў.
Prov Bela 24:19  Не абурайся ліхадзеямі і не зайзд­росьці бязбожнікам:
Prov Bela 24:20  бо ліхі ня мае будучыні — сьветач бязбожных патухне.
Prov Bela 24:21  Бойся, сыне мой, Госпада і цара; і зь мяцежнікамі ня супольнічай,
Prov Bela 24:22  бо зьнянацку прыйдзе пагібель на іх; і бяду ад іх абодвух хто загадзя ўведае?
Prov Bela 24:23  Сказана таксама мудрымі: зва­жаць на асобы ў судзе — нядобра.
Prov Bela 24:24  Хто кажа вінаватаму: "твая праўда", таго праклянуць народы, таго зьненавідзяць плямёны;
Prov Bela 24:25  а тыя, што судзяць справядліва, будуць любасныя, бо прыйдзе на іх даб­раславеньне.
Prov Bela 24:26  У вусны цалуе той, хто адказвае словамі правільнымі.
Prov Bela 24:27  Зрабі справы свае па-за домам, за­кончы іх на полі тваім, а потым уладжвай і дом твой.
Prov Bela 24:28  Ня сьведчы ілжыва на блізкага твайго; навошта табе ашукваць вуснамі тваімі?
Prov Bela 24:29  Не кажы: "як ён зрабіў са мною, так і я зраблю зь ім, адплачу чалавеку па­водле ўчынкаў ягоных".
Prov Bela 24:30  Праходзіў я ўскрай поля чалавека лянівага і ўскрай вінаградніка чалавека неразумнага.
Prov Bela 24:31  І вось, усе гэта зарасло крапівою, паверхня яго збуяла бадзякамі, і каменны мур абваліўся.
Prov Bela 24:32  І падзівіўся я, і ўзяў да сэрца, і ўбачыў, і атрымаў навуку:
Prov Bela 24:33  "крыху пасьпіш, крыху падрэм­леш, крыху, рукі згарнуўшы, паляжыш;
Prov Bela 24:34  і прыйдзе беднасьць твая, як раз­бойнік, і галеча твая — як чалавек уз­броены".