Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 31
Prov Bela 31:1  Слова Лемуіла цара. Настаўленьне, якое дала яму маці ягоная:
Prov Bela 31:2  што, сыне мой? Што, сыне ўлоньня майго? Што, сыне зарокаў маіх?
Prov Bela 31:3  Не аддавай жанчыне сілы тваёй, ні шляхоў тваіх пагубніцам цароў.
Prov Bela 31:4  Не царам, Лемуіле, не царам піць віно, і не князям — сікеру,
Prov Bela 31:5  каб, напіўшыся, яны не забылі за­кона і не перакруцілі суд усіх прыгнеча­ных.
Prov Bela 31:6  Дайце сікеру таму, хто гіне, і віно засмучанаму душою;
Prov Bela 31:7  хай ён вып’е і забудзе беднасьць сваю і не згадае больш пра сваю пакуту.
Prov Bela 31:8  Размыкай вусны свае за безгалосага і дзеля абароны ўсіх занядбаных.
Prov Bela 31:9  Размыкай вусны свае дзеля правас­удзьдзя і дзеля беднага і гаротнага.
Prov Bela 31:10  Хто знойдзе дабрадзейную жонку? цана яе вышэй за жэмчуг.
Prov Bela 31:11  Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і не за­станецца ён бяз прыбытку.
Prov Bela 31:12  Яна аддае яму дабром, а ня злом, ва ўсе дні жыцьця свайго.
Prov Bela 31:13  Здабывае воўну і лён, і ахвотна працуе сваімі рукамі.
Prov Bela 31:14  Яна, як купецкія караблі, здалёку вязе свой хлеб.
Prov Bela 31:15  Яна ўстае на досьвітку, і раздае ежу ў доме сваім і належнае слугам сваім.
Prov Bela 31:16  Падумае пра поле, і купляе яго; ад плёну рук сваіх садзіць вінаграднік.
Prov Bela 31:17  Апярэзвае сілаю сцёгны свае і ма­цуе мышцы свае.
Prov Bela 31:18  Яна адчувае, што занятак яе до­бры, і — сьветач яе ня тухне і ўначы.
Prov Bela 31:19  Працягвае рукі свае да прасьніцы, і пальцы яе бяруцца за верацяно.
Prov Bela 31:20  Далоню сваю яна растуляе бед­наму, і руку сваю падае ўбогаму.
Prov Bela 31:21  Не баіцца сьцюжы для сям’і сваёй, бо ўся сям’я яе апранута ў двайную ад­зежу.
Prov Bela 31:22  Яна робіць сабе дываны; вісон і пурпура — вопратка яе.
Prov Bela 31:23  Муж яе вядомы каля брамы, калі сядзіць са старэйшынамі зямлі.
Prov Bela 31:24  Яна робіць покрывы, і прадае, і паясы дастаўляе купцам Фінікійскім.
Prov Bela 31:25  Моц і прыгажосьць яе — вопратка яе, і весела глядзіць яна ў будучыню.
Prov Bela 31:26  Вусны свае растуляе з мудрасьцю, і добрая парада на языку ў яе.
Prov Bela 31:27  Яна сочыць за гаспадаркай у доме сваім і ня есьць хлеба гультайскага.
Prov Bela 31:28  Устаюць дзеці — і дагаджаюць ёй, — муж, і хваліць яе:
Prov Bela 31:29  "шмат было жонак дабрадзейных; але ты пераўзышла іх усіх".
Prov Bela 31:30  Мілавіднасьць падманлівая і пры­гажосьць марная; а жонка, якая баіцца Госпада, вартая пахвалы.
Prov Bela 31:31  Дайце ёй ад плёну рук яе, і хай праславяць яе каля брамы ўчынкі яе!