Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 3
Prov Bela 3:1  Сыне мой! навукі маёй не забывай, і запаведзі мае хай захоўвае сэрца тваё;
Prov Bela 3:2  бо даўжыні дзён, гадоў жыцьця і міру яны памножаць табе.
Prov Bela 3:3  Літасьцівасьць і праўда хай не пакідаюць цябе; абвяжы імі шыю тваю, напішы іх на скрыжалі сэрца твайго:
Prov Bela 3:4  і здабудзеш мудрасьць і ласку ў ва­чах Бога і людзей.
Prov Bela 3:5  Спадзявайся на Госпада ўсім сэр­цам тваім і не кладзі надзеі на розум твой.
Prov Bela 3:6  На ўсіх дарогах тваіх спазнавай Яго, і Ён выпрастуе шляхі твае.
Prov Bela 3:7  Ня будзь мудрацом у вачах тваіх; бойся Госпада, і пазьбягай ліха;
Prov Bela 3:8  Гэта будзе здароўе целу твайму і ежа касьцям тваім.
Prov Bela 3:9  Шануй Госпада ад імя твайго і ад пачаткаў усіх прыбыткаў тваіх;
Prov Bela 3:10  і напоўняцца засекі твае зь вер­хам, і чавільні твае будуць налівацца но­вым віном.
Prov Bela 3:11  Пакараньня Гасподняга, сыне мой, не адхіляй, і ня лічы за лішніцу перасьця­рогі Ягоныя;
Prov Bela 3:12  бо, каго любіць Гасподзь, таго ка­рае і дабра зычыць таму, як бацька сыну свайму.
Prov Bela 3:13  Шчасны той чалавек, які надбаў мудрасьць, і чалавек, які здабыў розум!
Prov Bela 3:14  Бо здабываньне яе лепшае за зда­бываньне срэбра, і прыбытку зь яе больш, чым ад золата.
Prov Bela 3:15  Яна даражэйшая за каштоўныя камяні; і нішто з таго, што жадана табе, не зраўняецца зь ёю.
Prov Bela 3:16  Даўгадзённасьць у правіцы ў яе, а ў лявіцы багацьце і слава;
Prov Bela 3:17  шляхі яе — шляхі прыемнасьці, і ўсе сьцежкі яе — мірныя.
Prov Bela 3:18  Яна — дрэва жыцьця тым, што на­зываюць яе, — і шчасныя тыя, што ма­юць яе!
Prov Bela 3:19  Гасподзь мудрасьцю ўтварыў зямлю, нябёсы паставіў розумам;
Prov Bela 3:20  Яго мудрасьцю адчыніліся без­дані, і воблакі кропяць расою.
Prov Bela 3:21  Сыне мой, ня ўпускай з вачэй тваіх гэтага; захоўвай здаровае мысьленьне і разважлівасьць:
Prov Bela 3:22  і яны будуць жыцьцём душы тваёй і акрасаю шыі тваёй.
Prov Bela 3:23  Туды бясьпечна пойдзеш шляхам тваім і нага твая не спатыкнецца.
Prov Bela 3:24  Калі ляжаш спаць, ня будзеш ба­яцца; і як засьнеш, сон твой салодкі будзе.
Prov Bela 3:25  Не збаішся раптоўнага страху і пагібелі ад бязбожных, калі яна прыйдзе;
Prov Bela 3:26  бо Гасподзь будзе надзеяй тваёй і ўтрымае нагу тваю ад пасткі.
Prov Bela 3:27  Не адмаўляйся рабіць дабро, калі яно трэба, калі рука твая можа зрабіць гэта.
Prov Bela 3:28  Не кажы сябру твайму: "ідзі і прыйдзі зноў, і заўтра я дам", калі маеш з сабою.
Prov Bela 3:29  Не намышляй супроць блізкага твайго ліха, калі ён бясьпечна жыве з та­бою.
Prov Bela 3:30  Не сварыся з чалавекам бяз пры­чыны, калі ён не зрабіў табе благога.
Prov Bela 3:31  Не зайздросьці посьпехам гвал­таўніка і не бяры сабе за прыклад шляхі ягоныя,
Prov Bela 3:32  бо Гасподзь грэбуе тым, хто рас­пусны, а справядлівага даверам Сваім адарае.
Prov Bela 3:33  Праклён Гасподні на дом бяз­божніка, а дом пабожнага Ён дабра­слаўляе.
Prov Bela 3:34  Калі з блюзьнераў Ён на­сьміхаецца, дык пакорным дае мілату.
Prov Bela 3:35  Мудрыя спадкуюць славу, а не­папраўныя немысьлі — ганьбу.