Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 22
Prov Bela 22:1  Добрае імя лепшае за вялікае ба­гацьце, і добрая слава лепшая за срэбра і золата.
Prov Bela 22:2  Багаты і бедны сустракаюцца адзін з адным; таго і другога стварыў Гасподзь.
Prov Bela 22:3  Разумны бачыць бяду і хаваецца; а нявопытныя ідуць наперад, прымаюць кару.
Prov Bela 22:4  За пакораю ідзе сьледам страх Гас­подні, багацьце і слава і жыцьцё.
Prov Bela 22:5  Церні і сеткі на дарозе падступнага; хто беражэ душу сваю, адыдзіся ад іх.
Prov Bela 22:6  Наставі юнака на пачатку шляху яго: ён ня збочыць зь яго, калі і саста­рыцца.
Prov Bela 22:7  Багаты пануе над бедным, і даўжнік робіцца рабом пазычальніка.
Prov Bela 22:8  Хто сее няпраўду, пажне буру, і біч гневу яго прападзе.
Prov Bela 22:9  Міласэрны будзе дабраславёны, бо дае беднаму ад хлеба свайго.
Prov Bela 22:10  Прагані блюзьнера, і зьнікне раз­лад, і выйдзе зь ім свара і кляцьба.
Prov Bela 22:11  Хто любіць чысьціню сэрца, той мае прыемнасьць на вуснах, таму цар — сябар.
Prov Bela 22:12  Вочы Госпада ахоўваюць веды, а словы вераломнікаў Ён абвяргае.
Prov Bela 22:13  Гультай кажа: "леў на вуліцы! ся­род плошчы заб’юць мяне!"
Prov Bela 22:14  Глыбокая прорва — вусны рас­пусьніц; на каго ўгневаецца Гасподзь, той упадзе туды.
Prov Bela 22:15  Глупства прывязалася да сэрца юнака; але дубец выхаваньня адвядзе яе ад яго.
Prov Bela 22:16  Хто крыўдзіць беднага, каб пам­ножыць сваё багацьце, і хто дае багатаму, той зьбяднее.
Prov Bela 22:17  Прыхілі вуха тваё, і слухай словы мудрых, і сэрца тваё павярні да маіх ве­даў;
Prov Bela 22:18  бо добра будзе, калі ты будзеш ха­ваць іх у сэрцы тваім, і яны будуць такс­ама на вуснах тваіх.
Prov Bela 22:19  Каб надзея твая была на Госпада, я вучу цябе і сёньня, і ты памятай .
Prov Bela 22:20  Ці ж ня пісаў я табе тройчы ў па­радах і ў настаўленьні,
Prov Bela 22:21  каб навучыць цябе дакладным словам ісьціны, каб ты мог сказаць словы ісьціны тым, хто папытае ў цябе?
Prov Bela 22:22  Не абірай беднага, бо ён бедны; і не заціскай няшчаснага ў браме;
Prov Bela 22:23  бо Гасподзь заступіцца за справу іхнюю і забярэ душу ў рабаўнікоў іхніх.
Prov Bela 22:24  Не сябруй зь гняўлівым і ня супольнічай з чалавекам запальчывым,
Prov Bela 22:25  каб ня стаць на шляхі ягоныя і не наклікаць пятлі на душу тваю.
Prov Bela 22:26  Ня будзь з тых, якія даюць рукі і ручаюцца за пазыкі.
Prov Bela 22:27  Калі табе няма чым заплаціць, дык навошта даводзіць сябе, каб узялі пасьцель тваю з-пад цябе.
Prov Bela 22:28  Не перасоўвай мяжы даўняй, якую правялі бацькі твае.
Prov Bela 22:29  Ці бачыў ты чалавека спраўнага ва ўчынках сваіх? Ён будзе стаяць перад ца­рамі; ён ня будзе стаяць перад простымі.