Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
PROVERBS
Prev Up Next
Chapter 11
Prov Bela 11:1  Няправільныя вагі — агідныя Го­спаду, а правільныя вагі ўпадабаньне Яму.
Prov Bela 11:2  Прыйдзе пыхлівасьць, прыйдзе і ганьба; а са сьціплымі — мудрасьць.
Prov Bela 11:3  Беззаганнасьць будзе кіраваць па­божнымі, а хітрасьць вераломных загубіць іх.
Prov Bela 11:4  Не паможа багацьце ў дзень гневу; а праўда ўратуе ад сьмерці.
Prov Bela 11:5  Праўда беззаганнага прастуе дарогу яму, а бязбожны ўпадзе ад бязбожнасьці сваёй.
Prov Bela 11:6  Праўда пабожных ратуе іх, а бяз­божнікі будуць злоўлены беззаконьнем сваім.
Prov Bela 11:7  Надзея бязбожніка зьнікае пры сьмерці, і спадзяваньне бязбожных зьнікае.
Prov Bela 11:8  Праведніку ёсьць ратунак зь ня­годы, а замест яго трапляе ў яе бязбожны.
Prov Bela 11:9  Вуснамі крывадушнік нішчыць блізкага свайго, а праведнікі пра­зорлівасьцю ратуюцца.
Prov Bela 11:10  З дабрадзенства праведнікаў раду­ецца горад, а як гіне бязбожны — сьпявае.
Prov Bela 11:11  Дабраславеньнем праведных уз­вышаецца горад, а вуснамі бязбожнікаў руйнуецца.
Prov Bela 11:12  Недавумак пагарджае блізкім сваім; а разумны чалавек маўчыць.
Prov Bela 11:13  Хто ходзіць у паклёпніках, той ад­крывае таямніцу; а верны чалавек яе ха­вае.
Prov Bela 11:14  Дзе няма добрае рады, там зане­падае народ, а пры многіх радцах — даб­радзенствуе.
Prov Bela 11:15  Ліха той сабе спрычыняе, хто па­ручаецца за староньняга; а хто ненавідзіць заруку, той у бясьпецы.
Prov Bela 11:16  Жанчына з добрым норавам зда­бывае гонар, а працавітыя дасягаюць ба­гацьця.
Prov Bela 11:17  Чалавек мілажальны дабрачыніць душы сваёй, а жорсткі сэрцам разбурае плоць сваю.
Prov Bela 11:18  Бязбожны робіць справу ненад­зейную, а таму, хто сее праўду — узнага­рода пэўная.
Prov Bela 11:19  Праведнасьць вядзе да жыцьця, а хто імкнецца да ліхога, імкнецца да сьмерці сваёй.
Prov Bela 11:20  Агіда Госпаду — падступныя сэр­цам; а падабаецца Яму, хто ў бес­пахібнасьці ходзіць.
Prov Bela 11:21  Можна паручыцца, што грэшнік не застанецца без пакараньня; а насеньне праведных уратуецца.
Prov Bela 11:22  Што залатое колца ў лычы ў сьвіньні, тое жанчына прыгожая і — не­разумная.
Prov Bela 11:23  Жаданьне праведных — толькі дабро, надзея бязбожных — гнеў.
Prov Bela 11:24  Адзін сыпле шчодра і яму яшчэ дадаецца; а другі звыш меры ашчадлівы, і аднак жа бяднее.
Prov Bela 11:25  Дабрачынная душа будзе насы­чана, і хто напойвае іншых , той і сам на­поены будзе.
Prov Bela 11:26  Хто хавае ў сябе збожжа, таго на­род кляне; і дабраслаўляе таго, хто прадае.
Prov Bela 11:27  Хто імкнецца да дабра, той шукае Божае ласкі; а хто шукае благога, да таго яно і прыходзіць.
Prov Bela 11:28  Хто спадзяецца на багацьце сваё, упадзе; а праведнікі, як лісьце, зазеляне­юць.
Prov Bela 11:29  Хто разладжвае дом свой, успад­куе вецер, а неразумны будзе слугаваць мудраму.
Prov Bela 11:30  Плод праведніка — дрэва жыцьця, а мудры яднае душы.
Prov Bela 11:31  Так аддаецца на зямлі праведніку, тым болей бязбожнаму і грэшніку.