II CHRONICLES
Chapter 33
II C | Bela | 33:1 | Дванаццаць гадоў было Манасіі, калі зацараваў, і пяцьдзясят пяць гадоў валадарыў у Ерусаліме, | |
II C | Bela | 33:2 | і рабіў ён неспадобнае ў вачах Гасподніх, пераймаючы мярзоты народаў, якіх прагнаў Гасподзь ад аблічча сыноў Ізраілевых, | |
II C | Bela | 33:3 | і зноў зладзіў вышыні, якія разбурыў Эзэкія, бацька ягоны, і паставіў ахвярнікі Ваалам, і ўладзіў дубровы, і пакланяўся ўсяму войску нябеснаму, і служыў яму; | |
II C | Bela | 33:4 | і спарудзіў ахвярнікі ў доме Гасподнім, пра які сказаў Гасподзь: у Ерусаліме будзе імя Маё вечна; | |
II C | Bela | 33:6 | А ён правёў сыноў сваіх праз агонь у даліне сына Эномавага, і гадаў, і варажыў, і чараваў, і назначыў закліначоў мёртвых і чараўнікоў; многа рабіў ён незаўгоднага ў вачах Госпада, для гневу Яго. | |
II C | Bela | 33:7 | І паставіў разьбёнага ідала, якога зрабіў, у доме Божым, пра якога казаў Бог Давіду і Саламону, сыну ягонаму: у доме гэтым і ў Ерусаліме, які Я выбраў з усіх плямёнаў Ізраілевых, Я пакладу імя Маё навек; | |
II C | Bela | 33:8 | і ня дам наперад выступіць назе Ізраіля зь зямлі гэтай, якую Я замацаваў за бацькамі іхнімі, калі толькі яны будуць старацца выконваць усё, што Я наказаў ім, паводле ўсяго закона і пастановаў і загадаў, дадзеных рукою Майсея. | |
II C | Bela | 33:9 | Але Манасія давёў Юдэю і жыхароў Ерусаліма да таго, што яны рабілі горш за тыя народы, якіх вынішчыў Гасподзь ад аблічча сыноў Ізраілевых. | |
II C | Bela | 33:11 | І прывёў Гасподзь на іх ваеначальнікаў цара Асірыйскага, і закавалі яны Манасію ў кайданы і закавалі яго ланцугамі, і зьвялі яго ў Вавілон. | |
II C | Bela | 33:12 | І ва ўціску сваім пачаў ён умольваць аблічча Госпада Бога свайго і глыбока ўпакорыўся перад Богам бацькоў сваіх. | |
II C | Bela | 33:13 | І памаліўся Яму, і Бог схіліўся да яго і пачуў малітву ягоную, і вярнуў яго ў Ерусалім на царства ягонае. І даведаўся Манасія, што Гасподзь ёсьць Бог. | |
II C | Bela | 33:14 | І пасьля таго пабудаваў зьнешнюю сьцяну горада Давідавага, на заходнім баку Геона, па лагчыне і да ўваходу ў рыбную браму, і правёў яе вакол Афэла і высока падняў яе. І паставіў ваеначальнікаў па ўсіх умацаваных гарадах у Юдэі, | |
II C | Bela | 33:15 | і скінуў чужаземных багоў і ідала з дома Гасподняга, і ўсе капішчы, якія спарудзіў на гары дома Гасподняга ў Ерусаліме, і выкінуў іх за горад., | |
II C | Bela | 33:16 | І аднавіў ахвярнік Гасподні і прынёс на ім ахвяры мірныя і хвалебныя, і сказаў Юдэям, каб яны служылі Госпаду Богу Ізраілеваму. | |
II C | Bela | 33:18 | Астатнія дзеі Манасіі, і малітва яго да Бога свайго, і словы празарліўцаў, якія гаварылі зь ім імем Госпада Бога Ізраілевага, яны ў запісах цароў Ізраілевых. | |
II C | Bela | 33:19 | І малітва ягоная, і тое, што Бог схіліўся да яго, і ўсе грахі ягоныя і беззаконьні ягоныя, і месцы, на якіх ён зладзіў вышыні і паставіў выявы Астарты і балванаў, да таго як упакорыўся, апісаны ў запісах Хазая. | |
II C | Bela | 33:20 | І спачыў Манасія з бацькамі сваімі і пахавалі яго ў доме ягоным. І зацараваў Амон, сын ягоны, замест яго. | |
II C | Bela | 33:22 | і рабіў незаўгоднае ў вачах Гасподніх так, як рабіў Манасія, бацька ягоны; і ўсім балванам, якіх зрабіў Манасія, бацька ягоны, прыносіў Амон ахвяры і служыў ім. | |
II C | Bela | 33:23 | І не ўпакорыўся перад абліччам Гасподнім, як упакорыўся Манасія, бацька ягоны; наадварот, Амон памножыў свае грахі. | |