JEREMIAH
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
Chapter 4
Jere | Bela | 4:1 | І калі хочаш навярнуцца, Ізраіле, кажа Гасподзь, да Мяне навярніся; а калі адвядзеш гідоты твае ад аблічча Майго, ты ня будзеш бадзяцца. | |
Jere | Bela | 4:2 | І будзеш бажыцца: жывы Гасподзь! у ісьціне, судзе і праўдзе; і народы будуць Ім дабраслаўляцца і Ім хваліцца. | |
Jere | Bela | 4:3 | Бо так кажа Гасподзь мужам Юды і Ерусаліма: узарэце сабе новыя палеткі і ня сейце сярод церня. | |
Jere | Bela | 4:4 | Абрэжце сябе дзеля Госпада, і здымеце крайнюю плоць з сэрца вашага, мужы Юды і жыхары Ерусаліма, каб гнеў Мой не адкрыўся, як агонь, і не запалаў непагасна ад ліхіх нахільнасьцяў вашых. | |
Jere | Bela | 4:5 | Абвясьцеце ў Юдэі і агаласеце ў Ерусаліме, і гаварэце і трубеце трубою па зямлі; заклікайце голасна і кажэце: "зьбярэцеся і пойдзем ва ўмацаваныя гарады". | |
Jere | Bela | 4:6 | Выставіце сьцяг да Сіёна, — бяжэце, ня спыняйцеся; бо Я навяду з поўначы бедства і вялікую пагібель. | |
Jere | Bela | 4:7 | Выходзіць леў са сваёй нетры, і выступае зьнішчальнік народаў: ён выходзіць са свайго месца, каб зямлю тваю зрабіць пусткаю; гарады твае будуць спустошаны, застануцца без жыхароў. | |
Jere | Bela | 4:8 | Таму аперажэцеся вярэтаю, плачце і галасеце, бо лютасьць гневу Гасподняга не адвернецца ад нас. | |
Jere | Bela | 4:9 | І будзе ў той дзень, кажа Гасподзь, замрэ сэрца ў цара і сэрца ў князёў; і жахнуцца сьвятары, і дзіву дадуцца прарокі. | |
Jere | Bela | 4:10 | І сказаў я: о, Госпадзе Божа! няўжо Ты зводзіў толькі народ гэты і Ерусалім, кажучы "мір будзе ў вас"; а тым часам меч даходзіць да душы? | |
Jere | Bela | 4:11 | У той час сказана будзе народу гэтаму і Ерусаліму: пякучы вецер ляціць з вышыняў пустэльных на дарогу дачкі народу Майго, ня дзеля веяньня і ня дзеля ачышчэньня: | |
Jere | Bela | 4:13 | Вось, падымаецца ён, быццам воблакі, і калясьніцы яго — як віхура, коні ганчэйшыя за арлоў; гора нам! бо мы будзем спустошаны. | |
Jere | Bela | 4:14 | Змый ліхое з сэрца твайго, Ерусаліме, каб выратавацца табе: дакуль будуць гнездавацца ў табе ліхамысныя думкі? | |
Jere | Bela | 4:16 | агаласеце народам, абвясьцеце Ерусаліму, што ідуць з далёкай краіны абложнікі і крыкамі сваімі агалашаюць гарады Юдэі. | |
Jere | Bela | 4:17 | Як вартавыя палёў, яны абступаюць яго навокал, бо ён узбунтаваўся супроць Мяне, кажа Гасподзь. | |
Jere | Bela | 4:18 | Шляхі твае і дзеі твае прычынілі табе гэта; ад тваёй бязбожнасьці табе так горка, што даходзіць да сэрца твайго. | |
Jere | Bela | 4:19 | Нутроба мая! нутроба мая! смуткую ў глыбіні сэрца майго, хвалюецца ўва мне сэрца маё, не магу маўчаць; бо ты чуеш, душа мая, гук трубы, трывогу бітвы. | |
Jere | Bela | 4:20 | Бяда за бядою: уся зямля спусташаецца, зьнянацку разбураны намёты мае, імгненна — палаткі мае. | |
Jere | Bela | 4:22 | Гэта таму, што народ Мой дурны — ня ведае Мяне: неразумныя яны дзеці, і няма ў іх глузду; яны разумныя на благое, а дабра рабіць ня ўмеюць. | |
Jere | Bela | 4:23 | Гляджу на зямлю — і вось, яна разбураная і пустая, — на нябёсы — і няма на іх сьвятла. | |
Jere | Bela | 4:26 | Гляджу — і вось, Карміл — пустыня, а ўсе гарады ягоныя разбураныя ад аблічча Гасподняга, ад лютасьці гневу Яго. | |
Jere | Bela | 4:27 | Бо так сказаў Гасподзь: уся зямля будзе спустошана, але поўнага зьнішчэньня не дапушчу. | |
Jere | Bela | 4:28 | Заплача па гэтым зямля, і нябёсы запамрочацца ўгары, бо Я сказаў, Я вызначыў, і не раскаюся ў тым і не адступлюся ад таго. | |
Jere | Bela | 4:29 | Ад шуму верхаўцоў і стралкоў разьбягуцца ўсе гарады: яны пойдуць у густыя лясы і залезуць на скалы; усе гарады будуць пакінуты, і ня будзе ў іх ніводнага жыхара. | |
Jere | Bela | 4:30 | А ты, спустошаная, што пачнеш рабіць? Хоць ты апранаешся ў пурпуру, хоць ты ахарошваеш сябе залатымі ўборамі, абмалёўваеш вочы твае фарбамі, але дарэмна ахарошваеш сябе; пагрэбавалі табою палюбоўнікі — яны шукаюць душы тваёй. | |