JOB
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
Chapter 2
Job | Bela | 2:1 | Быў дзень, калі прыйшлі сыны Божыя стаць перад Госпадам; сярод іх прыйшоў і сатана стаць перад Госпадам. | |
Job | Bela | 2:2 | І сказаў Гасподзь сатане: адкуль ты прыйшоў? І адказаў сатана Госпаду і сказаў: я хадзіў па зямлі і абышоў яе. | |
Job | Bela | 2:3 | І сказаў Гасподзь сатане: ці зьвярнуў ты ўвагу тваю на раба Майго Ёва? бо няма такога, як ён, на зямлі: чалавек беззаганны, справядлівы, богабаязны і ўцечны ад зла, і дагэтуль цьвёрды ў сваёй беззаганнасьці, а ты цьвяліў Мяне супроць яго, каб загубіць яго бязьвінна. | |
Job | Bela | 2:4 | І адказаў сатана Госпаду і сказаў: скуру за скуру, а за жыццё сваё аддасьць чалавек усё, што ёсьць у яго; | |
Job | Bela | 2:5 | але працягні руку Тваю і дакраніся да косткі ягонай і плоці ягонай,— ці дабраславіць ён Цябе? | |
Job | Bela | 2:7 | І адышоў сатана ад аблічча Гасподняга і пабіў Ёва праказаю лютаю ад падэшвы нагі ягонай па самае цемя ягонае. | |
Job | Bela | 2:9 | І сказала яму жонка ягоная: ты ўсё яшчэ цьвёрды ў беззаганнасьці тваёй! згань Бога і памры. | |
Job | Bela | 2:10 | Але ён сказаў ёй: ты гаворыш, як неразумная. Няўжо добрае мы будзем прымаць ад Бога, а благога ня будзем прымаць? Ва ўсім гэтым не зграшыў Ёў вуснамі сваімі. | |
Job | Bela | 2:11 | І пачулі трое сяброў Ёва пра ўсе гэтыя нягоды, што спасьціглі яго, і пайшлі кожны з свайго месца: Эліфаз Фэманіцянін, Вілдад Савхэянін і Сафар Нааміцянін, і сышліся, каб ісьці разам бедаваць зь ім і суцяшаць яго. | |
Job | Bela | 2:12 | І падняўшы вочы свае здалёку, яны не пазналі яго; і ўзвысілі голас свой і загаласілі; і падраў кожны вопратку на сабе, і кідалі пыл над галовамі сваімі пад неба. | |