Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next
Chapter 41
Job Bela 41:1  Марная надзея: ці не ўпадзеш ад аднаго позірку ягонага?
Job Bela 41:2  Няма такога адважніка, які асьмеліўся б патрывожыць яго; хто ж можа ўстояць прад Маім абліччам?
Job Bela 41:3  Хто апярэдзіў Мяне, каб Я даваў яму? пад усім небам усё Маё.
Job Bela 41:4  Ня змоўчу пра чэлесы ягоныя, пра сілу і прыгожую суразьмернасьць іх.
Job Bela 41:5  Хто можа адхінуць верх вопраткі ягонай, хто падыдзе да двайных сківіцаў ягоных?
Job Bela 41:6  Хто можа адчыніць дзьверы твару ягонага? кола зубоў ягоных — жудасьць;
Job Bela 41:7  моцныя шчыты яго — цудота: яны змацаваныя як бы цьвёрдаю пячаткаю;
Job Bela 41:8  адзін да аднаго дакранаюцца блізка, так што і паветра не праходзіць паміж імі;
Job Bela 41:9  адзін з адным ляжаць шчыльна, счапіліся і не размыкаюцца.
Job Bela 41:10  Ад яго чханьня паказваецца сьвятло; вочы ў яго як вейкі зары;
Job Bela 41:11  з пашчы ягонай выходзяць агнявікі, выскокваюць вогненныя іскры;
Job Bela 41:12  з ноздраў ягоных выходзіць дым, як з раскіпелага горшчыка альбо катла.
Job Bela 41:13  Дыханьне яго распаляе вугольле, з пашчы яго шугае полымя.
Job Bela 41:14  На шыі ў яго жыве сіла, і перад ім бяжыць жах.
Job Bela 41:15  Мясістыя часткі цела ягонага спалучаны між сабою цьвёрда, не здрыгануцца.
Job Bela 41:16  Сэрца ў яго цьвёрдае, як камень, і жорсткае, як ніжні жарон.
Job Bela 41:17  Калі ён падымаецца, дужыя ў страху, зусім губляюцца ад жаху.
Job Bela 41:18  Меч, які крануўся яго, ня ўстоіць, ні кап’ё, ні дзіда, ні латы.
Job Bela 41:19  Жалеза ён мае за салому, медзь — за гнілое дрэва.
Job Bela 41:20  Дачка лука не паверне яго наўцёкі; прашчавыя камяні ператвараюцца для яго ў плеўкі.
Job Bela 41:21  Булава лічыцца ў яго за саломіну; са сьвісту дзіды ён сьмяецца.
Job Bela 41:22  Пад ім вострыя камяні, і ён на вострых камянях ляжыць у гразі.
Job Bela 41:23  Ён кіпяціць багну, як кацёл, і мора перавтварае ў кіпучую мазь;
Job Bela 41:24  пакідае за сабою сьветлую сьцежку; бездань здаецца сівізнай.
Job Bela 41:25  Няма на зямлі падобнага на яго: ён створаны бясстрашным;
Job Bela 41:26  на ўсё высокае глядзіць адважна; ён цар над усімі сынамі ганарлівасьці.