Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next
Chapter 36
Job Bela 36:1  І гаварыў далей Эліуй і сказаў:
Job Bela 36:2  пачакай мяне крыху, і я пакажу табе, што я маю яшчэ што сказаць за Бога.
Job Bela 36:3  Пачну мае разважаньні здалёку і аддам справядлівасьць Садзецелю майму,
Job Bela 36:4  бо словы мае сапраўды не мана: перад табою — дасканалы ў пазнаньні.
Job Bela 36:5  Вось, Бог магутны і не пагарджае моцнага сілаю сэрца;
Job Bela 36:6  Ён не падтрымлівае бязбожных і аддае належнае прыгнечаным;
Job Bela 36:7  Ён не адварочвае вачэй Сваіх ад праведнікаў, а з царамі назаўсёды садзіць іх на троне, і яны ўзвышаюцца.
Job Bela 36:8  Калі ж яны закаваныя ў ланцугі і трымаюцца ў аковах гароты,
Job Bela 36:9  дык Ён паказвае ім на дзеі іхнія і на беззаконьні іхнія, бо яны памножыліся,
Job Bela 36:10  і адчыняе ім вуха дзеля настаўленьня на розум і кажа ім, каб яны адхінуліся ад бязбожнасьці.
Job Bela 36:11  Калі паслухаюцца і будуць служыць Яму, дык правядуць дні свае ў дабрадзенстве і гады свае ў радасьці;
Job Bela 36:12  калі ж не паслухаюцца, дык загінуць ад стралы і памруць у неразумстве.
Job Bela 36:13  А крывадушнікі пестуюць у сэрцы гнеў і не заклікаюць Яго, калі Ён замыкае іх у ковы;
Job Bela 36:14  таму і душа іхняя памірае ў маладосьці і жыцьцё іхняе з блуднікамі.
Job Bela 36:15  Ён ратуе беднага ад бяды ягонай і ва ўціску адчыняе вуха яму.
Job Bela 36:16  І цябе вывеў бы Ён зь цясноцьця на прастору, дзе няма сьціску, і тое, што пастаўляецца на стол твой, было б напоўнена тлушчам;
Job Bela 36:17  але ты перапоўнены думкамі бязбожных: меркаваньні іх і асуда — блізкія.
Job Bela 36:18  Хай не пакарае цябе гнеў Божы караю! Вялікі выкуп ня выратуе цябе.
Job Bela 36:19  Ці дасьць Ён якую цану твайму багаццю? Не, — ні золату і ніякаму скарбу.
Job Bela 36:20  Не жадай той ночы, калі народы вынішчаюцца на месцы сваім.
Job Bela 36:21  Сьцеражыся, ня схіляйся да бязбожнасьці, якую ты паставіў над пакутаю.
Job Bela 36:22  Бог высокі магутнасьцю Сваёю, і хто такі, як Ён, настаўнік?
Job Bela 36:23  Хто пакажа Яму шлях Ягоны: хто можа сказаць: Ты робіш несправядліва?
Job Bela 36:24  Памятай пра тое, каб узвышаць дзеі Ягоныя, якія людзі бачаць.
Job Bela 36:25  Усе людзі могуць бачыць іх, чалавек можа бачыць іх здалёк.
Job Bela 36:26  Вось, Бог вялікі, і мы ня можам спазнаць Яго; лік гадоў Ягоных недасьледны.
Job Bela 36:27  Ён забірае кроплі вады; яны ў мностве выліваюцца дажджом:
Job Bela 36:28  з хмараў капаюць і выліваюцца зьлівай на людзей.
Job Bela 36:29  Хто можа таксама спасьцігнуць прыцягненьне воблакаў, трэск намёта Ягонага?
Job Bela 36:30  Вось, Ён распасьцірае над ім сьвятло Сваё і пакрывае дно мора.
Job Bela 36:31  Адтуль Ён судзіць народы, дае багата ежы.
Job Bela 36:32  Ён трымае ў далонях Сваіх маланку і загадвае ёй, каго біць.
Job Bela 36:33  Трэск яе дае знак пра яе; жывёлы таксама адчуваюць, што адбываецца.