Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 15
Job Bela 15:1  І адказваў Эліфаз Тэманіцянін і сказаў:
Job Bela 15:2  ці будзе мудры адказваць веданьнем пустым і напаўняць чэрава сваё ветрам палючым,
Job Bela 15:3  апраўдвацца словамі бескарыснымі і моваю, якая ня мае ніякай сілы?
Job Bela 15:4  Але ты адклаў і страх і за міласьць лічыш словы да Бога.
Job Bela 15:5  Бязбожнасьць твая так наладзіла вусны твае, і ты выбраў мову падступных.
Job Bela 15:6  Цябе вінавацяць вусны твае, а ня я, і твой язык гаворыць супроць цябе.
Job Bela 15:7  Хіба ж ты першым чалавекам нарадзіўся і раней за пагоркі створаны?
Job Bela 15:8  Хіба ж раду Божую ты чуў і прыхінуў да сябе мудрасьць?
Job Bela 15:9  Што ведаеш ты, чаго б ня ведалі мы? што разумееш ты, чаго ня было б у нас?
Job Bela 15:10  І сівы і старац ёсьць сярод нас, які днямі перабольшае бацьку твайго.
Job Bela 15:11  Хіба маласьць табе суцяшэньні Божыя? І гэта невядома табе?
Job Bela 15:12  Да чаго парывае цябе сэрца тваё, і дзеля чаго так ганарыста глядзіш?
Job Bela 15:13  Чаго скіроўваеш супроць Бога дух твой і вуснамі тваімі прамаўляеш такія словы?
Job Bela 15:14  Што такое чалавек, каб быў ён чысты, і каб народжаны жанчынай быў праведны?
Job Bela 15:15  Вось, Ён і сьвятым Сваім не давярае, і нябёсы нячыстыя ў вачах у Яго:
Job Bela 15:16  тым болей нячысты і разбэшчаны чалавек, які п’е беззаконьне, як ваду.
Job Bela 15:17  Я буду гаварыць табе, слухай мяне; я раскажу табе, што бачыў,
Job Bela 15:18  што чулі мудрыя і ня ўтоілі чутага ад бацькоў сваіх,
Job Bela 15:19  якім адным аддадзена была зямля, і сярод якіх чужы не хадзіў.
Job Bela 15:20  Бязбожны мучыць сябе праз усе дні свае, і лік гадоў заслонены ад прыгнятальніка:
Job Bela 15:21  гук жахаў у вушах ягоных; сярод міру ідзе на яго згубнік,
Job Bela 15:22  Ён не спадзяецца выратавацца ад цемры: бачыць перад сабою меч.
Job Bela 15:23  Ён бадзяецца за кавалак хлеба ўсюды; ведае, што ўжо гатовы, у руках у яго дзень цемры.
Job Bela 15:24  Палохае яго нэндза і ўціск; адольвае яго, як цар, які падрыхтаваўся да бітвы,
Job Bela 15:25  за тое, што ён працягваў супроць Бога руку сваю і супрацівіўся Ўсеўладнаму,
Job Bela 15:26  памыкаўся супроць яго з ганарыстым каркам, пад тоўстымі шчытамі сваімі;
Job Bela 15:27  бо ён пакрыў аблічча сваё тлушчам сваім і абклаў салам сьцёгны свае.
Job Bela 15:28  І ён селіцца ў гарадах спустошаных, у дамах, у якіх ня жывуць, якія асуджаны на руйнаваньне.
Job Bela 15:29  Не задоўжыцца ён у багацьці і не ацалее маёмасьць ягоная, і не распаўсюдзіцца па зямлі набытак ягоны.
Job Bela 15:30  Не ўцячэ ад цемры; парасткі ягоныя ссушыць полымя і павевам вуснаў сваіх пацягне яго.
Job Bela 15:31  Хай не давярае марнасьці аблудны, бо марнасьць будзе і платай яму.
Job Bela 15:32  Ня ў свой дзень ён сканае, і гольле ягонае ня будзе зелянець.
Job Bela 15:33  Скіне ён, як вінаградная лаза, недасьпелую ягаду сваю і, як масьліна, атрасе цьвет свой.
Job Bela 15:34  Так апусьцее дом бязбожнага, і агонь зжарэ намёты ліхаемства.
Job Bela 15:35  Ён зачаў ліхое і нарадзіў няпраўду, і нутроба ягоная рыхтуе падман.