Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 11
Job Bela 11:1  І адказваў Сатар Нааміцянін і сказаў:
Job Bela 11:2  хіба на мноства слоў нельга даць адказу, і хіба чалавек шматслоўны мае рацыю?
Job Bela 11:3  Пустаслоўе тваё ці ж прымусіць маўчаць мужоў, каб ты глуміўся, і ня было каму прысароміць цябе?
Job Bela 11:4  Ты сказаў: меркаваньне маё правільнае, і чысты я ў вачах Тваіх.
Job Bela 11:5  Але калі б Бог загаварыў і растуліў вусны Свае дзеля цябе
Job Bela 11:6  і адкрыў табе таямніцы мудрасьці, што табе ўдвая больш належала перацерпець! Дык вось ведай, што Бог дзеля цябе некаторыя з тваіх беззаконьняў аддаў забыцьцю.
Job Bela 11:7  Ці можаш ты дасьледаваньнем знайсьці Бога? Ці можаш цалкам спасьцігнуць Усеўладнага?
Job Bela 11:8  Ён вышэйшы за нябёсы, — што можаш зрабіць? глыбейшы за апраметную, — што можаш даведацца?
Job Bela 11:9  Даўжэйшая за зямлю мера Ягоная і шырэйшая за мора.
Job Bela 11:10  Калі Ён прыйдзе і замкне каго-небудзь у кайданы і паставіць на суд, дык хто адхіліць Яго?
Job Bela 11:11  Бо Ён ведае людзей манлівых і бачыць беззаконьне, і ці ж пакіне яго без увагі?
Job Bela 11:12  Але пусты чалавек мудруе, хоць чалавек нараджаецца падобна дзікаму асьляняці.
Job Bela 11:13  Калі ты ўправіш сэрца сваё і працягнеш да Яго рукі твае,
Job Bela 11:14  і калі ёсьць загана ў руцэ тваёй, а ты выдаліш яе і не дасі беззаконьню жыць у намётах тваіх,
Job Bela 11:15  дык падымеш незаплямлены твар твой і будзеш цвёрды і ня будзеш баяцца.
Job Bela 11:16  Тады забудзеш гора: як пра ваду, што працякла, будзеш успамінаць пра яго.
Job Bela 11:17  І ясней за полудзень пойдзе жыцьцё тваё; прасьветлішся, як раніца.
Job Bela 11:18  І будзеш спакойны, бо ёсьць надзея; ты аслонены і можаш спаць у бясьпецы.
Job Bela 11:19  Будзеш ляжаць, і ня будзе застрашніка, і многія будуць ласьціцца да цябе.
Job Bela 11:20  І вочы беззаконьнікаў растануць, і прыстанішча прападзе ў іх, і надзея іхняя шчэзьне.