Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 19
Job Bela 19:2  дакуль будзеце мучыць душу маю і рваць мяне прамовамі?
Job Bela 19:3  Вось, ужо разоў дзесяць вы сарамацілі мяне і не саромеецеся ўціскаць мяне.
Job Bela 19:4  Калі я і сапраўды зграшыў, дык грэх мой пры мне застаецца.
Job Bela 19:5  Калі ж вы хочаце ўзьвялічыцца над мною і ўпікнуць мяне ганьбаю маёю,
Job Bela 19:6  дык ведайце, што Бог скінуў мяне і абклаў мяне Сваёю сеткаю.
Job Bela 19:7  Вось, я крычу: крыўда! і ніхто ня слухае; енчу, і няма суду.
Job Bela 19:8  Ён заступіў мне дарогу, і не магу прайсьці, і сьцежкі мае зацемрыў.
Job Bela 19:9  Зьняў зь мяне славу маю і зьняў вянок з галавы маёй.
Job Bela 19:10  Зусім спустошыў мяне, і я адыходжу; і, як дрэва, Ён вырваў надзею маю.
Job Bela 19:11  Запалаў на мяне гневам Сваім і лічыць мяне сярод ворагаў Сваіх.
Job Bela 19:12  Палкі Ягоныя прыйшлі разам і скіравалі дарогу сваю да мяне і разьмясьціліся вакол намёта майго.
Job Bela 19:13  Братоў маіх Ён зьвёў ад мяне, і тыя, што ведалі мяне, цураюцца мяне.
Job Bela 19:14  Пакінулі мяне блізкія мае, і знаёмыя мае забылі мяне.
Job Bela 19:15  Прыхадні ў доме маім і служанкі мае чужым лічаць мяне; староньнім зрабіўся я ў вачах у іх.
Job Bela 19:16  Клічу слугу майго, і ён не адгукаецца; вуснамі маімі павінен я ўмольваць яго.
Job Bela 19:17  Дыханьне маё збрыдзела жонцы маёй, і я павінен умольваць яе дзеля дзяцей чэрава майго.
Job Bela 19:18  Нават малыя дзеці пагарджаюць мною; падымаюся, і яны зьдзекуюцца зь мяне.
Job Bela 19:19  Гідзяцца мною ўсе вернікі мае, і тыя, каго я любіў, абярнуліся супроць мяне.
Job Bela 19:20  Косткі мае прыліплі да скуры маёй і мяса майго, і я застаўся толькі са скураю каля зубоў маіх.
Job Bela 19:21  Умілажальцеся зь мяне вы, сябры мае, — бо рука Божая кранулася мяне.
Job Bela 19:22  Навошта і вы перасьледуеце мяне, як Бог, і плоцьцю маёю ня можаце насыціцца?
Job Bela 19:23  О, калі б запісаны былі словы мае! калі б накрэсьлены былі яны ў кнізе
Job Bela 19:24  разцом жалезным з волавам, — на вечныя часы на камені выразаны былі!
Job Bela 19:25  Але я ведаю, Заступнік мой жывы і стане пасьля мяне над зямлёю. І пасьля таго як мая скура будзе разбурана,
Job Bela 19:26  і з плоці маёй я ўбачу Бога.
Job Bela 19:27  Я ўбачу Яго сам; мае вочы, ня вочы іншага, убачаць Яго. Растае сэрца маё ў грудзях маіх!
Job Bela 19:28  Вам трэба было б сказаць: навошта мы перасьледуем яго? Быццам корань зла знойдзены ўва мне.
Job Bela 19:29  Збойцеся меча, бо меч ёсьць помсьнік няпраўды, і ведайце, што ёсьць суд.