Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 23
Job Bela 23:2  яшчэ і цяпер горкае слова маё: пакуты мае цяжэйшыя за стогны мае.
Job Bela 23:3  О, калі б я ведаў, дзе знайсьці Яго, і мог падысьці да трона Ягонага!
Job Bela 23:4  Я выклаў бы прад Ім усё маё і вусны мае напоўніў бы апраўданьнямі;
Job Bela 23:5  уведаў бы словы, якімі Ён адкажа мне, і зразумеў бы, што Ён скажа мне.
Job Bela 23:6  Няўжо Ён у поўнай магутнасьці пачаў бы спаборнічаць са мною? О, не! Няхай бы толькі даў увагі мне.
Job Bela 23:7  Тады праведнік мог бы спаборнічаць зь Ім, — і я назаўсёды атрымаў бы свабоду ад Судзьдзі майго.
Job Bela 23:8  Але вось, я іду наперад — і няма Яго, назад — і не знаходжу Яго;
Job Bela 23:9  ці робіць Ён што зь левага боку, я ня бачу; ці хаваецца з правага, не разгледжу.
Job Bela 23:10  Але Ён ведае шлях мой; няхай выпрабуе мяне, — выйду, як золата.
Job Bela 23:11  Нага мая цвёрда трымаецца сьцежкі Ягонай; шляхі Ягоныя я захоўваў і ня ўхіляўся зь іх.
Job Bela 23:12  Ад наказаў вуснаў Ягоных не адступаўся; словы вуснаў Ягоных захоўваў болей, чым мае правілы.
Job Bela 23:13  Але Ён цвёрды; і хто ўхіліць Яго? Ён робіць, чаго хоча душа Ягоная.
Job Bela 23:14  Так, Ён выканаў тое, што належала мне, і падобнага на гэта многа ў Яго.
Job Bela 23:15  Таму я дрыжу прад абліччам Ягоным; разважаю — і баюся Яго.
Job Bela 23:16  Бог расслабіў сэрца маё, і Ўсеўладны напалохаў мяне.
Job Bela 23:17  Чаму я ня зьнішчаны раней за гэтую цемру, і Ён не схаваў мораку ад твару майго!