Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 12
Job Bela 12:2  а ўжо ж такі, толькі вы людзі, і з вамі памрэ мудрасьць!
Job Bela 12:3  І ў мяне ёсьць сэрца, як у вас; ня ніжэйшы я за вас; і хто ня ведае таго самага.
Job Bela 12:4  Пасьмешышчам зрабіўся я свайму сябру, я, хто заклікаў Бога, і каму Ён адказваў, пасьмешышчам — чалавек праведны , беспахібны.
Job Bela 12:5  Так, на думку таго, хто сядзіць у спакоі, пагарды вартая паходня, падрыхтаваная таму, чые ногі спатыкаюцца.
Job Bela 12:6  Спакойныя намёты ў рабаўнікоў і бясьпечныя ў тых, што дражняць Бога, што быццам Бога носяць на руках сваіх.
Job Bela 12:7  А ўжо ж такі: спытайся ў быдла, і навучаць цябе, — у птушкі нябеснай, і абвесьціць табе;
Job Bela 12:8  альбо пагутары зь зямлёю, і наставіць цябе, і скажуць табе рыбы марскія.
Job Bela 12:9  Хто ва ўсім гэтым ня ўведае, што рука Госпада стварыла гэта.
Job Bela 12:10  У Ягонай руцэ душа ўсяго жывога і дух усякі чалавечай плоці.
Job Bela 12:11  Ці ж ня вуха разьбірае словы, і ці не язык распазнае смак ежы?
Job Bela 12:12  У старцах — мудрасьць, і ў даўгавечных — розум.
Job Bela 12:13  У Яго мудрасьць і сіла; Ягоныя рада і розум.
Job Bela 12:14  Што Ён разбурыць, тое не адбудзецца; каго Ён увязьніць, той ня вызваліцца.
Job Bela 12:15  Спыніць воды, і ўсё ўсохне; пусьціць іх, і пераўтвораць зямлю.
Job Bela 12:16  У Яго магутнасьць і мудрасьць, прад Ім той, хто заблытвае і ўводзіць у аблуду.
Job Bela 12:17  Ён прыводзіць дарадцаў да неабдуманасьці і судзьдзяў робіць дурнымі.
Job Bela 12:18  Ён вызваляе з повязяў цароў і поясам абвязвае сьцёгны ім;
Job Bela 12:19  князёў пазбаўляе годнасьці і кідае ніцма адважных;
Job Bela 12:20  адбірае мову ў красамоўных і старцаў пазбаўляе глузду;
Job Bela 12:21  пакрывае сорамам знакамітых і сілу ў магутаў паслабляе;
Job Bela 12:22  адчыняе глыбокае зь сярэдзіны цемры і выводзіць на сьвятло цень сьмяротны;
Job Bela 12:23  памнажае народы і вынішчае іх; расьсявае народы і зьбірае іх;
Job Bela 12:24  адбірае розум у стрэйшынаў народу зямлі і пакідае іх блукаць у пустыні, дзе няма дарогі;
Job Bela 12:25  вобмацкам ходзяць яны ў цемры без сьвятла і хістаюцца, як п’яныя.