Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next
Chapter 21
Job Bela 21:2  выслухайце ўважліва слова маё, і гэта будзе мне суцяшэньнем ад вас.
Job Bela 21:3  Патрывайце мяне, і я буду гаварыць; а пасля таго, як пагавару, насьміхайцеся.
Job Bela 21:4  Хіба да чалавека слова маё? як жа мне і не маладушнічаць?
Job Bela 21:5  Паглядзеце на мяне і жахнецеся, і пакладзеце палец на вусны.
Job Bela 21:6  Як толькі я згадаю, — уздрыгваю, і трымценьне абдымае цела маё.
Job Bela 21:7  Чаму беззаконныя жывуць, дасягаюць старасьці, ды і сілаю моцныя?
Job Bela 21:8  Дзеці іхнія зь імі перад абліччам ў іх, і ўнукі іхнія перад вачыма ў іх.
Job Bela 21:9  Дамы іхнія ўбясьпечаны ад страху, і няма жазла Божага на іх.
Job Bela 21:10  Бык іхні апладняе і ня выкідае, карова іхняя зачынае, і ня скідае.
Job Bela 21:11  Як статак, выпускаюць яны малечу сваю, і дзеці іхнія скачуць.
Job Bela 21:12  Усклікаюць пад тымпан і цытру і весяляцца пад жалейку;
Job Bela 21:13  бавяць дні свае ў шчасьці і імгненна сыходзяць у апраметную.
Job Bela 21:14  А тым часам яны кажуць Богу: адыдзі ад нас, ня хочам мы ведаць шляхоў Тваіх!
Job Bela 21:15  што нам Усеўладны, каб слугаваць Яму? і якая карысьць хінуцца да Яго?
Job Bela 21:16  Бачыш, шчасьце іхняе не ад іхніх рук. — Парада бязбожных, будзь далёкая ад мяне!
Job Bela 21:17  Ці часта тухне сьвяцільня ў беззаконных, і нападае на іх бяда, і Ён дае ім на долю пакуты ў гневе Сваім?
Job Bela 21:18  Яны павінны быць, як саломінка перад ветрам, і як мякіна, якую нясе віхура.
Job Bela 21:19  Скажаш : Бог ашчаджае дзецям ягоным няшчасьце ягонае. — Хай аддасьць ён яму самому, каб ён гэта ведаў.
Job Bela 21:20  Хай яго вочы ўбачаць няшчасьце ягонае, і хай ён сам п’е ад гневу Ўсеўладнага.
Job Bela 21:21  Бо які яму клопат да дому свайго пасля яго, калі лік месяцаў ягоных скончыцца?
Job Bela 21:22  Але ці Бога вучыць мудрасьці, калі Ён судзіць і вышніх?
Job Bela 21:23  Адзін памірае ў самай поўніцы сілы сваёй, цалкам спакойны і мірны;
Job Bela 21:24  нутроба ягоная поўная тлушчу, і косткі ягоныя напоены мозакам.
Job Bela 21:25  А другі памірае з душою засмучанаю, не зазнаўшы дабра.
Job Bela 21:26  І яны разам будуць ляжаць у пыле, і чэрві пакрыюць іх.
Job Bela 21:27  Ведаю я вашыя думкі і ўлоўкі, якія вы супраць мяне плецяце.
Job Bela 21:28  Вы скажаце: дзе дом князя, і дзе намёт, у якім жылі беззаконныя?
Job Bela 21:29  Хіба вы ня пыталіся ў вандроўнікаў і не знаёмыя зь іхнімі назіраньнямі,
Job Bela 21:30  што ў дзень пагібелі літаваны бывае злодзей, у дзень гневу адводзіцца ўбок?
Job Bela 21:31  Хто паставіць яму перад аблічча ягонае шлях ягоны, і хто аддасьць яму за тое, што ён учыняў?
Job Bela 21:32  Яго праводзяць да магілы і на яго магіле ставяць варту.
Job Bela 21:33  Салодкія яму камлыгі даліны, і за ім ідзе натоўп людзей, а тым, што ідуць перад ім, ліку няма.
Job Bela 21:34  Як жа вы хочаце суцяшаць мяне пустым? У вашых адказах застаецца толькі мана.