Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 3
Job Bela 3:1  Пасьля таго разамкнуў Ёў вусны свае і пракляў дзень свой.
Job Bela 3:3  хай загіне дзень, калі я нарадзіўся, і ноч, калі было сказана: зачаўся чалавек!
Job Bela 3:4  Дзень той хай будзе цемраю; хай не дагледзіць яго Бог згары, і хай не зазьзяе над ім сьвятло!
Job Bela 3:5  Хай запамрочыць яго цемра і цень сьмяротны, хай завалачэ яго хмара, хай баяцца яго, як палючае спёкі!
Job Bela 3:6  Ноч тая, — хай забярэ яе змрок, хай не залічыцца яна ў дні года, хай ня ўвойдзе ў лік месяцаў!
Job Bela 3:7  О! ноч тая — хай будзе яна бязьлюдная; хай ня ўвойдзе ў яе весялосьць!
Job Bela 3:8  Хай праклянуць яе кляцьбіты дня, здольныя разбудзіць Левіяфана!
Job Bela 3:9  Хай зацьмяцца зоркі сьвітаньня яе: хай чакае яна сьвятла, і яно ня прыходзіць, і хай ня ўбачыць яна веяў дзяньніц
Job Bela 3:10  за тое, што не замкнула дзьвярэй улоньня маці маёй і не схавала гароты ад вачэй маіх!
Job Bela 3:11  Чаму не памёр я, выходзячы з нутробы, і не сканаў, калі выйшаў з чэрава?
Job Bela 3:12  Чаму прынялі мяне калені? навошта было мне смактаць саскі?
Job Bela 3:13  Цяпер ляжаў бы я і спачываў: спаў бы, і было б мне спакойна
Job Bela 3:14  з царамі і дарадцамі зямлі, якія забудоўвалі сабе пустыні,
Job Bela 3:15  ці з князямі, у якіх было золата і якія напаўнялі дамы свае срэбрам;
Job Bela 3:16  ці, як выкідзень пахаваны, не існаваў бы я, як немаўляты, якія сьвятла не пабачылі.
Job Bela 3:17  Там беззаконныя перастаюць наводзіць страх, і там адпачываюць зьнясіленыя.
Job Bela 3:18  Там вязьні цешацца спакоем і ня чуюць крыкаў наглядчыка.
Job Bela 3:19  Малы і вялікі там роўныя, і раб свабодны ад гаспадара свайго.
Job Bela 3:20  Навошта дадзена пакутніку сьвятло і жыццё засмучаным душою,
Job Bela 3:21  якія чакаюць сьмерці, і няма яе, якія выкапалі б яе ахвотней, чым скарб.
Job Bela 3:22  Узрадаваліся б да захапленьня, захапіліся б, што знайшлі магілу?
Job Bela 3:23  Навошта дадзена сьвятло чалавеку, шлях якога зачынены і якога Бог атачыў змрокам?
Job Bela 3:24  Уздыханьні мае апярэджваюць хлеб мой, і стогны мае ліюцца, як вада,
Job Bela 3:25  бо жудаснае, чаго я жахаўся, тое і напаткала мяне; і чаго я баяўся, тое і прыйшло да мяне.
Job Bela 3:26  Няма мне міру, няма спакою, няма радасьці: спасьцігла няшчасьце.