Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 4
Job Bela 4:1  І адказваў Эліфаз Фэманіцянін і сказаў:
Job Bela 4:2  калі паспрабуем мы сказаць табе слова, — ці ня цяжка будзе табе? Урэшце, хто можа забараніць слова!
Job Bela 4:3  Вось, ты настаўляў многіх і кволыя рукі падтрымліваў,
Job Bela 4:4  таго, хто падаў, падымалі словы твае, і аслаблыя калені ты мацаваў.
Job Bela 4:5  А цяпер дайшло да цябе, і зьнямогся ты; дайшло да цябе, і ты падупаў духам.
Job Bela 4:6  Богабаязнасьць твая ці ж не павінна быць тваёю надзеяй, і беспахібнасьць шляхоў тваіх — спадзяваньнем тваім?
Job Bela 4:7  Згадай жа, ці гінуў хто невінаваты, і дзе праведных выкарчоўвалі б?
Job Bela 4:8  Як я бачыў, дык тыя, што аралі бязбожнае і сеялі ліхое, жнуць яго;
Job Bela 4:9  ад павеву Божага гінуць і ад духу гневу Ягонага чэзнуць.
Job Bela 4:10  Рык ільва і голас таго, хто рыкае, моўкне , і зубы львянят крышацца;
Job Bela 4:11  магутны леў гіне без здабычы, і дзеці ільвіцы расьсейваюцца.
Job Bela 4:12  І вось да мяне таемна данеслася слова, і вуха маё прыняло нешта ад яго.
Job Bela 4:13  Сярод разважаньняў пра начныя відзежы, калі сон ахінае людзей,
Job Bela 4:14  агарнуў мяне жах і дрыгат і скалануў усе косьці мае.
Job Bela 4:15  І дух прайшоў над мною; дыбарам сталі валасы на мне.
Job Bela 4:16  Ён стаў, — але я не пазнаў твару ягонага, — толькі аблічча было перад вачыма маімі; ціхі павеў, — і я чую голас:
Job Bela 4:17  ці ж чалавек справядлівейшы за Бога? і мужчына ці ж чысьцейшы за Творцу свайго?
Job Bela 4:18  Вось, Ён і слугам Сваім не давярае і ў анёлах Сваіх бачыць заганы:
Job Bela 4:19  тым болей — у тых, што жывуць у харомінах з гліны, аснова якіх пыл, якія нішчацца хутчэй за моль.
Job Bela 4:20  З раніцы да вечара яны распадаюцца; ня згледзіш, як яны зьнікнуць зусім.
Job Bela 4:21  Ці ня гінуць разам зь імі і вартасьці іхнія? Яны паміраюць, не дасягнуўшы мудрасьці.