Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 27
Job Bela 27:1  І гаварыў далей Ёў сваё ўзьнёслае слова і сказаў:
Job Bela 27:2  жывы Бог, Які пазбавіў мяне суду, і Ўсемагутны, Які засмуціў душу маю,
Job Bela 27:3  што, пакуль яшчэ дыханьне маё ўва мне і дух Божы ў ноздрах маіх,
Job Bela 27:4  ня скажуць вусны мае няпраўды, і язык мой ня вымавіць ілжы!
Job Bela 27:5  Я далёкі ад таго, каб прызнаць вас справядлівымі; пакуль не памру, не саступлю беззаганнасьці маёй.
Job Bela 27:6  Моцна трымаў я праўду маю і ня ўпушчу яе; не папракне мяне сэрца маё праз усе дні мае.
Job Bela 27:7  Вораг мой будзе, як бязбожнік, і паўсталы супроць мяне, як беззаконьнік.
Job Bela 27:8  Бо якая надзея крывадушніку, калі возьме, калі вырве Бог душу ягоную?
Job Bela 27:9  Ці пачуе Бог лямант ягоны, калі прыйдзе на яго бяда?
Job Bela 27:10  Ці будзе ён суцяшацца Ўсемагутным і заклікаць Бога ў любы час?
Job Bela 27:11  Абвяшчу вам, што ў руцэ Божай; што ва Ўсемагутнага, ня ўтою.
Job Bela 27:12  Вось, усе вы і самыя бачылі; і навошта вы столькі пустасловіце?
Job Bela 27:13  Вось доля чалавеку беззаконнаму ад Бога, і спадчына, якую атрымліваюць ад Усеўладнага прыгнятальнікі.
Job Bela 27:14  Калі памнажаюцца сыны ягоныя, дык пад меч; і нашчадкі яго не насыцяцца хлебам.
Job Bela 27:15  Тых, што засталіся пасля яго, сьмерць зьвядзе ў магілу, і ўдовы іхнія ня будуць плакаць.
Job Bela 27:16  Калі ён набярэ кучы срэбра, як пылу, і нарыхтуе вопраткі, як гразі,
Job Bela 27:17  дык ён нарыхтуе, а апранацца будзе праведнік, і срэбра атрымае сабе ў долю беспахібнік.
Job Bela 27:18  Ён будуе, як моль, дом свой і, як вартаўнік, робіць сабе будан;
Job Bela 27:19  кладзецца спаць багатым і такім не ўстае; расплюшчвае вочы свае, і ён ужо ня той.
Job Bela 27:20  Як воды, спасьцігнуць яго жахі; уначы падхопіць яго бура.
Job Bela 27:21  Падыме яго ўсходні вецер і панясе, і ён порстка пабяжыць ад яго.
Job Bela 27:22  Памкнецца на яго і не пашкадуе, як бы ён ні высільваўся, каб уцячы ад рукі ягонай.
Job Bela 27:23  Пляснуць па ім рукамі і пасьвішчуць над ім зь месца ягонага!