Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next
Chapter 17
Job Bela 17:1  Дыханьне маё аслабла; дні мае згасаюць; магілы перад мною.
Job Bela 17:2  Калі б не пакепнікі іхнія, дык і ў спрэчках іхніх вока маё заставалася б спакойнае.
Job Bela 17:3  Заступіся, паручыся Сам за мяне прад Сабою! інакш хто паручыцца за мяне?
Job Bela 17:4  Бо Ты зачыніў сэрца іхняе ад разуменьня, і таму не даеш перамагчы ім.
Job Bela 17:5  Хто асуджае сяброў сваіх на здабычу, у дзяцей таго вочы растануць.
Job Bela 17:6  Ён зрабіў мяне прыпавесьцю ў народе і пасьмешышчам у яго.
Job Bela 17:7  Замглілася ад гароты вока маё, і ўсе чэлесы мае, як цень.
Job Bela 17:8  Моцна зьдзівяцца з гэтага праведныя, і невінаваты абурыцца з крывадушніка.
Job Bela 17:9  Але праведны будзе моцна трымацца шляху свайго, і чысты рукамі будзе болей і болей мацавацца.
Job Bela 17:10  Выступайце, усе вы, і падыдзеце; не знайду я мудрага сярод вас.
Job Bela 17:11  Дні мае прайшлі; думы мае — здабытак сэрца майго — разьбітыя.
Job Bela 17:12  А яны ноч хочуць ператварыць у дзень, сьвятло наблізіць да твару цемры.
Job Bela 17:13  Калі б я і пачаў чакаць, дык апраметная дом мой; у цемры пасьцялю я пасьцель сваю;
Job Bela 17:14  магіле скажу: ты за бацьку мне, чарвяку: ты маці мая і сястра мая.
Job Bela 17:15  Дзе ж пасьля гэтага надзея мая? і чаканае мною хто пабачыць?
Job Bela 17:16  У апраметную сыдзе яна і будзе спачываць са мною ў пыле.