Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next
Chapter 39
Job Bela 39:1  Ці ведаеш ты час, калі нараджаюць дзікія козы на скалах, і ці заўважаў роды казуль?
Job Bela 39:2  Ці можаш разьлічыць месяцы цяжарнасьці іхняй? і ці ведаеш час родаў іхніх?
Job Bela 39:3  Яны згінаюцца, нараджаючы дзяцей сваіх, выкідваючы свае ношы;
Job Bela 39:4  дзеці іхнія ўбіраюцца ў сілу, растуць на полі, сыходзяць і не вяртаюцца да іх.
Job Bela 39:5  Хто пусьціў дзікага асла на волю, і хто разьвязаў повязі кулану,
Job Bela 39:6  якому стэп Я прызначыў домам і саланчакі — жытлішчам?
Job Bela 39:7  Ён сьмяецца з гарадскога шматлюдства і ня чуе крыкаў паганятага,
Job Bela 39:8  па горах шукае ежы сабе і ганяецца за ўсякаю зелянінаю.
Job Bela 39:9  Ці захоча аднарог служыць табе і ці заначуе каля ясьляў тваіх?
Job Bela 39:10  Ці можаш вяроўкаю прывязаць аднарога да баразны, і ці будзе ён за табою баранаваць тваё поле?
Job Bela 39:11  Ці паспадзяваешся на яго, таму што ў яго вялікая сіла, і ці дасі яму працу тваю?
Job Bela 39:12  Ці паверыш яму, што ён насеньне тваё верне і складзе на гумно тваё?
Job Bela 39:13  Ці ты даў прыгожыя крылы паве і пер’е і пух страўсу?
Job Bela 39:14  Ён пакідае яйкі свае на зямлі і на пяску грэе іх,
Job Bela 39:15  і забывае, што нага можа раздушыць іх і польны зьвер можа растаптаць іх;
Job Bela 39:16  ён жорсткі да дзяцей сваіх, як бы не да сваіх, і не баіцца, што праца ягоная будзе марная,
Job Bela 39:17  таму што Бог ня даў яму мудрасьці і не ўдзяліў яму глузду;
Job Bela 39:18  а калі падымаецца на вышыню, сьмяецца з каня і вершніка ягонага.
Job Bela 39:19  Ці ты даў каню сілу і апрануў шыю ягоную ў грыву?
Job Bela 39:20  Ці можаш ты спалохаць яго, як саранчу? Храп ноздраў ягоных — жудасьць;
Job Bela 39:21  капае нагамі зямлю і захапляецца сілаю; ідзе насустрач зброі;
Job Bela 39:22  ён сьмяецца зь небясьпекі і не палохаецца і не адварочваецца ад меча;
Job Bela 39:23  калчан гучыць над ім, бліскае кап’ё і дзіда;
Job Bela 39:24  у парыве і лютасьці ён глытае зямлю і ня можа стаяць пры гуку трубы;
Job Bela 39:25  пры трубным гуку ён падае голас: гу! гу! і здалёк чуе бітву, зычныя галасы правадыроў і крык.
Job Bela 39:26  Ці тваёю мудрасьцю лётае каршук і кіруе крылы свае на поўдзень?
Job Bela 39:27  Ці па тваім слове ўзносіцца арол і кладзе на вышыні гняздо сваё?
Job Bela 39:28  Ён жыве на скале і начуе на зубцы ўцёсаў і на месцах недаступных;
Job Bela 39:29  адтуль выглядвае сабе ежу: вочы яго глядзяць далёка;
Job Bela 39:30  птушаняты ягоныя п’юць кроў, і дзе труп, там і ён.
Job Bela 39:31  І гаварыў Гасподзь далей і сказаў Ёву:
Job Bela 39:32  ці будзе спаборнік з Усеўладным яшчэ вучыць? Выкрывальнік Бога хай адказвае Яму.
Job Bela 39:33  І адказваў Ёў Госпаду, і сказаў:
Job Bela 39:34  вось, я нікчэмны; што буду я адказваць Табе? Руку маю кладу на вусны мае.
Job Bela 39:35  Аднойчы я казаў, — цяпер адказваць ня буду, нават двойчы, але болей ня буду.