Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JOB
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 33
Job Bela 33:1  Дык вось, слухай, Ёў, словы мае і ўважай усім словам маім.
Job Bela 33:2  Вось, я адкрываю вусны мае, язык мой гаворыць у гартані маёй.
Job Bela 33:3  Словы мае ад шчырасьці майго сэрца, і вусны мае вымавяць веданьне чыстае.
Job Bela 33:4  Дух Божы стварыў мяне, і дыханьне Ўсеўладнага дало мне жыцьцё.
Job Bela 33:5  Калі можаш, адказвай мне і стань перад мною.
Job Bela 33:6  Вось я, па жаданьні тваім, замест Бога. Я створаны таксама з гразі;
Job Bela 33:7  таму страх перад мною ня можа зьбянтэжыць мяне, і рука мая ня будзе цяжкая табе.
Job Bela 33:8  Ты гаварыў у вушы мае, і я чуў гук слоў:
Job Bela 33:9  "чысты я, без пахібы, нявінны я і няма ўва мне няпраўды;
Job Bela 33:10  а Ён знайшоў абвінавачаньне супроць мяне і лічыць мяне Сваім супраціўцам;
Job Bela 33:11  закаваў ногі мае ў калодкі, сочыць за ўсімі шляхамі маімі".
Job Bela 33:12  Вось у гэтым няпраўда твая, адказваю табе, таму што Бог вышэйшы за чалавека.
Job Bela 33:13  Навошта табе спаборнічаць зь Ім? Ён не адказвае ні за якія дзеі Свае.
Job Bela 33:14  Бог гаворыць адзін раз, і калі таго не заўважаць, другі раз:
Job Bela 33:15  у сьне, у начных відзежах, калі сон находзіць на людзей, у час дрымоты на ложку.
Job Bela 33:16  Тады ён адкрывае ў чалавека вуха і ўкладвае Сваё настаўленьне,
Job Bela 33:17  каб адвесьці чалавека ад якой-небудзь задумы і адвесьці ад яго пыху,
Job Bela 33:18  каб адвесьці душу ягоную ад прорвы і жыцьцё ягонае ад паразы мечам.
Job Bela 33:19  Альбо ён наводзіцца на розум хваробаю на ложку сваім і моцным болем ва ўсіх касьцях сваіх,
Job Bela 33:20  і жыцьцё ягонае адварочваецца ад хлеба і душа ягоная ад смачнай яму ежы.
Job Bela 33:21  Плоць на ім прападае, так што яе ня відаць, і паказваюцца косьці ягоныя, якіх ня было відаць.
Job Bela 33:22  І душа ягоная набліжаецца да магілы і жыцьцё ягонае — да сьмерці.
Job Bela 33:23  Калі ёсьць у яго анёл-настаўнік адзін з тысячы, каб паказаць чалавеку простую дарогу ягоную,
Job Bela 33:24  Бог умілажаліцца зь яго і скажа: вызвалі яго ад магілы; Я знайшоў умілажаленьне.
Job Bela 33:25  Тады цела ягонае зробіцца сьвяжэйшае, чым у маладосьці; ён вернецца ў дні маладосьці сваёй.
Job Bela 33:26  Будзе маліцца Богу, і Ён — літасьцівы да яго; з радасьцю глядзіць на твар ягоны і вяртае чалавеку праведнасьць ягоную.
Job Bela 33:27  Ён будзе глядзець на людзей і казаць: "грашыў я і перакручваў праўду, і не адплачана мне;
Job Bela 33:28  Ён вызваліў душу маю ад магілы, і жыцьцё маё бачыць сьвятло".
Job Bela 33:29  Вось, усё гэта робіць Бог два-тры разы з чалавекам,
Job Bela 33:30  каб адвесьці душу ягоную ад магілы і прасьвятліць яго сьвятлом жывых.
Job Bela 33:31  Уважай, Ёве, слухай мяне, маўчы, і я буду гаварыць.
Job Bela 33:32  Калі маеш сказаць што, адказвай; кажы, бо я хацеў бы твайго апраўданьня;
Job Bela 33:33  а калі не, дык слухай мяне, і я навучу цябе мудрасьці.