ROMANS
Chapter 14
Roma | Bela | 14:3 | Хто есьць, не прыніжай таго, хто ня есьць; і хто ня есьць, не асуджай таго, хто есьць: бо Бог прыняў яго. | |
Roma | Bela | 14:4 | Хто ты, што асуджаеш чужога раба? Перад сваім гаспадаром стаіць ён ці падае; і будзе пастаўлены, бо моцны Бог, каб паставіць яго. | |
Roma | Bela | 14:5 | Адзін адрозьнівае дзень ад дня, а другі мяркуе пра ўсякі дзень аднолькава. Кожны хай будзе цьвёрды ў сваім перакананьні. | |
Roma | Bela | 14:6 | Хто лічыцца з днём, дзеля Госпада лічыцца; і хто ня лічыцца з днём, дзеля Госпада ня лічыцца. Хто есьць, дзеля Госпада есьць, бо дзякуе Богу; і хто ня есьць, дзеля Госпада ня есьць і дзякуе Богу. | |
Roma | Bela | 14:8 | а ці жывём — дзеля Госпада жывём, ці паміраем — дзеля Госпада паміраем. І таму, ці жывём, ці паміраем, — заўсёды Гасподнія. | |
Roma | Bela | 14:10 | А ты чаго асуджаеш брата твайго? Альбо і ты, чаго прыніжаеш брата твайго? Усе мы паўстанем на суд Хрыстовы. | |
Roma | Bela | 14:11 | Бо напісана: "жыву Я, кажа Гасподзь: перада Мною схіліцца кожны род, і кожнае племя будзе вызнаваць Бога". | |
Roma | Bela | 14:13 | Ня будзем жа болей судзіць адно аднаго, а лепей памяркуйце пра тое, як бы не даваць нагоды спатыкнуцца альбо спакусіцца. | |
Roma | Bela | 14:14 | Я ведаю і ўпэўнены ў Госпадзе Ісусе, што няма нічога ў самім сабе нячыстага; яно нячыстае толькі ў таго, хто што-небудзь лічыць нячыстым. | |
Roma | Bela | 14:15 | Калі ж за ежу засмучаецца брат твой, дык ты ўжо ня ў любові ходзіш; ня губі тваёю страваю таго, за каго Хрыстос памёр. | |
Roma | Bela | 14:20 | Дзеля ежы ня руйнуй дзеяў Божых: усё чыстае, але блага чалавеку, які есьць зь нядобрым сумленьнем. | |
Roma | Bela | 14:21 | Лепей ня есьці мяса, ня піць віна і не рабіць нічога такога, ад чаго брат твой спатыкаецца, альбо спакушаецца, альбо зьнемагае. | |
Roma | Bela | 14:22 | Ты маеш веру? май яе сам у сабе, перад Богам. Дабрашчасны, хто не асуджае сябе за тое, што выбірае. | |
Roma | Bela | 14:23 | А хто сумняваецца, калі есьць, асуджаецца, бо не паводле веры; а ўсё, што не паводле веры, грэх. | |
Roma | Bela | 14:24 | А Таму, Хто можа сьцьвердзіць вас, паводле зьвеставаньня майго і пропаведзі Ісуса Хрыста, паводле адкрыцьця тайны, пра якую ад вечных часоў маўчалася, | |
Roma | Bela | 14:25 | але якая цяпер яўлена і празь Пісаньні прарочыя, па загадзе вечнага Бога, абвешчана ўсім народам для скарэньня іх веры, | |