ACTS
Chapter 26
Acts | Bela | 26:1 | Агрыпа сказаў Паўлу: дазваляецца табе гаварыць за сябе. Тады Павал, прасьцёршы руку, пачаў гаварыць у сваю абарону: | |
Acts | Bela | 26:2 | цару Агрыпе! лічу сябе шчасьлівым, што сёньня магу бараніцца перад табою ва ўсім, у чым вінавацяць мяне Юдэі, | |
Acts | Bela | 26:3 | тым болей, што ты ведаеш усе звычаі і спрэчныя думкі Юдеяў. Таму прашу цябе выслухаць мяне шчырадушна. | |
Acts | Bela | 26:4 | Жыцьцё маё зь юнацтва майго , якое спачатку праводзіў я сярод народу майго ў Ерусаліме, ведаюць усе Юдэі; | |
Acts | Bela | 26:5 | яны здаўна ведаюць пра мяне, калі захочуць засьведчыць, што я жыў фарысэем паводле найстражэйшага ў нашым веравызнаньні вучэньня. | |
Acts | Bela | 26:7 | выкананьне якога спадзяюцца пабачыць нашыя дванаццаць родаў, рупліва служачы Богу дзень і ноч: за гэтую вось надзею, цару Агрыпе, вінавацяць мяне Юдэі. | |
Acts | Bela | 26:10 | гэта я і рабіў у Ерусаліме; атрымаўшы ўладу ад першасьвятароў, я многіх сьвятых замыкаў у цямніцу і, калі забівалі іх, я падаваў за тое свой голас; | |
Acts | Bela | 26:11 | і ва ўсіх сынагогах я шмат разоў мучыў іх і прымушаў зьневажаць Ісуса і, бязь меры лютуючы супраць іх, перасьледаваў нават і ў чужых гарадах. | |
Acts | Bela | 26:13 | сярод белага дня на дарозе я ўбачыў, цару, зь неба сьвятло, большае за сонечнае зьзяньне, якое азарыла мяне і ўсіх, што ішлі са мною. | |
Acts | Bela | 26:14 | Усе мы ўпалі на зямлю, і я пачуў голас, які гаварыў мне па-габрэйску: Саўле! Саўле! што ты гоніш Мяне? цяжка табе ісьці супраць ражна. | |
Acts | Bela | 26:16 | Але ўстань і стань на ногі твае; бо Я на тое і зьявіўся табе, каб паставіць цябе слугою і сьведкам таго, што ты бачыў і што я адкрыю табе, | |
Acts | Bela | 26:18 | адкрыць вочы ім, каб яны навярнуліся зь цемры ў сьвятло і ад улады сатаны да Бога, і празь веру ў Мяне атрымалі дараваньне грахоў і долю з асьвечанымі. | |
Acts | Bela | 26:20 | а спачатку жыхарам Дамаска і Ерусаліма, потым усёй зямлі Юдэйскай і язычнікам прапаведаваў, каб яны пакаяліся і навярнуліся да Бога, учыняючы дзеі, вартыя пакаяньня. | |
Acts | Bela | 26:22 | Але, атрымаўшы дапамогу ад Бога, я да сёньня стаю, сьведчачы малому і вялікаму, нічога ня кажучы, акрамя таго, пра што прарокі і Майсей казалі, што гэта будзе, | |
Acts | Bela | 26:23 | гэта значыцца, што Хрыстос меў адпакутаваць і, паўстаўшы першы зь мёртвых, абвясьціць сьвятло народу Юдэйскаму і язычнікам. | |
Acts | Bela | 26:24 | Калі ён так бараніўся, Фэст гучным голасам сказаў: шалееш ты, Паўле! вялікая вучонасьць даводзіць цябе да вар’яцтва. | |
Acts | Bela | 26:25 | Не, глыбокашаноўны Фэсьце, сказаў ён, я не шалею, а кажу словы ісьціны і здаровага сэнсу: | |
Acts | Bela | 26:26 | бо ведае пра гэта цар, перад якім і гавару сьмела; я зусім ня веру, каб ад яго было што-небудзь з гэтага ўтоена; бо гэта не ў закутку адбывалася; | |
Acts | Bela | 26:29 | Павал сказаў: маліў бы я Бога, каб хай меней, хай болей, ня толькі ты, а і ўсе, хто слухае мяне сёньня, зрабіліся такімі, як я, але бяз гэтых кайданаў. | |
Acts | Bela | 26:31 | і, адышоўшыся ўбок, казалі паміж сабою, што гэты чалавек нічога вартага сьмерці альбо кайданаў ня чыніць. | |