DEUTERONOMY
Chapter 29
Deut | Bela | 29:1 | Вось словы запавету, які Гасподзь загадаў Майсею пастанавіць з сынамі Ізраілевымі ў зямлі Маавіцкай, акрамя запавету, які Гасподзь пастанавіў зь імі на Харыве. | |
Deut | Bela | 29:2 | І склікаў Майсей усіх сыноў Ізраілевых і сказаў ім: мы бачылі ўсё, што зрабіў Гасподзь перад вачыма вашымі ў зямлі Егіпецкай з фараонам і ўсімі рабамі ягонымі і ўсёю зямлёю ягонаю: | |
Deut | Bela | 29:4 | але да гэтага дня ня даў вам Гасподзь сэрца, каб разумець, вачэй, каб бачыць, і вушэй, каб чуць. | |
Deut | Bela | 29:5 | Сорак гадоў вадзіў вас па пустыні і вопратка ваша на вас не знасілася, і абутак твой не стаптаўся на назе тваёй; | |
Deut | Bela | 29:7 | І калі вы прыйшлі на месца гэта, выступіў супроць нас Сігон, цар Эсэвонскі, і Ог, цар Васанскі, каб ваяваць з намі , і мы пабілі іх; | |
Deut | Bela | 29:8 | і ўзялі зямлю іхнюю і аддалі яе ў дзялянку роду Рувімаваму і Гадаваму і палавіне роду Манасіінага. | |
Deut | Bela | 29:9 | Трымайце ж словы запавету гэтага і выконвайце іх, каб мелі вы посьпех ва ўсім, што толькі будзеце рабіць. | |
Deut | Bela | 29:10 | Усе вы сёньня стаіце перад абліччам Госпада, Бога вашага, правадыры плямёнаў вашых, старэйшыны вашыя, наглядчыкі вашыя, усе Ізраільцяне, | |
Deut | Bela | 29:11 | дзеці вашыя, жонкі вашыя, і прыхадні твае, якія ў табары тваім, ад таго, хто сячэ дровы твае, да таго, хто ваду тваю чэрпае, | |
Deut | Bela | 29:12 | каб уступіць табе ў запавет Госпада, Бога твайго, і ў прысяжны дагавор зь Ім, які Гасподзь, Бог твой, сёньня пастанаўляе табе, | |
Deut | Bela | 29:13 | каб зрабіць цябе сёньня Ягоным народам, і Яму быць табе Богам, як Ён казаў табе, і як запрысягаўся бацькам тваім Абрагаму, Ісааку і Якаву. | |
Deut | Bela | 29:15 | а як з тымі, якія сёньня тут з намі стаяць перад абліччам Госпада, Бога нашага, так і з тымі, якіх няма тут з намі сёньня. | |
Deut | Bela | 29:16 | Бо вы ведаеце, як мы жылі ў зямлі Егіпецкай і як мы праходзілі сярод народаў, праз якія вы прайшлі, | |
Deut | Bela | 29:17 | і бачылі гідоты іхнія і балванаў іхніх, драўляных і каменных, срэбраных і залатых, якія ў іх. | |
Deut | Bela | 29:18 | Хай ня будзе сярод вас мужчыны альбо жанчыны, альбо роду, альбо племя, сэрца якіх ухілілася б сёньня ад Госпада, Бога нашага, каб хадзіць служыць багам тых народаў; хай ня будзе сярод вас кораня, што гадуе атруту і палын, | |
Deut | Bela | 29:19 | такога чалавека, які, пачуўшы словы праклёну гэтага, хваліўся б у сэрцы сваім, кажучы: "я буду шчасьлівы, нягледзячы на тое, што буду хадзіць паводле волі сэрца майго"; і прападзе такім чынам сыты з галодным; | |
Deut | Bela | 29:20 | не даруе Гасподзь такому, а адразу запаліцца гнеў Госпада і лютасьць Ягоная на такога чалавека, і ўпадзе на яго ўсё пракляцьце, і сатрэ Гасподзь імя ягонае з-пад неба; | |
Deut | Bela | 29:21 | і аддзеліць яго Гасподзь на пагібель ад усіх плямёнаў Ізраілевых, адпаведна з усімі праклёнамі запавету, напісанымі ў гэтай кнізе закона. | |
Deut | Bela | 29:22 | І скажа наступны род, дзеці вашыя, якія будуць пасьля вас, і чужаземец, які прыйдзе зь зямлі далёкай, убачыўшы паразу зямлі гэтай і хваробы, якімі зьнясіліць яе Гасподзь: | |
Deut | Bela | 29:23 | серка і соль, пажарышча — уся зямля; не засяваецца і ня родзіць яна, і ня ўзыходзіць на ёй ніякай травы, як пасьля зьнішчэньня Садомы, Гаморы, Адмы і Сэваіма, якія скінуў Гасподзь у гневе Сваім і ў лютасьці Сваёй. | |
Deut | Bela | 29:24 | І скажуць усе народы: за што Гасподзь так зрабіў з гэтаю замлёю якая вялікая лютасьць гневу Ягонага! | |
Deut | Bela | 29:25 | І скажуць: за тое, што яны пакінулі запавет Госпада, Бога бацькоў сваіх, які Ён пастанавіў зь імі, калі вывеў зь зямлі Егіпецкай, | |
Deut | Bela | 29:26 | і пайшлі і пачалі служыць іншым багам і пакланяцца ім, багам, якіх яны ня ведалі, і якіх Ён не назначаў ім: | |
Deut | Bela | 29:27 | за тое запаліўся гнеў Госпада на зямлю гэтую, і навёў Ён на яе ўсе пракляцьці, запісаныя ў гэтай кнізе, | |
Deut | Bela | 29:28 | і выкінуў іх Гасподзь зь зямлі іхняй у гневе, лютасьці і вялікім абурэньні, і кінуў іх на другую зямлю, як сёньня бачым. | |