DEUTERONOMY
Chapter 33
Deut | Bela | 33:1 | Вось дабраславеньне, якім Майсей, муж Божы, дабраславіў сыноў Ізраілевых перад сьмерцю сваёю. | |
Deut | Bela | 33:2 | Ён сказаў: Гасподзь прыйшоў ад Сіная, адкрыўся ім ад Сэіра, успрамяніўся ад гары Фарана і ішоў з процьмай сьвятых; праваруч Яго сьветач закона. | |
Deut | Bela | 33:3 | У ісьціне Ён любіць народ; усе прысьвечаныя Яго ў руцэ Тваёй, і яны прыпалі да ступакоў Тваіх, каб уважаць словам Тваім. | |
Deut | Bela | 33:5 | Ён быў царом Ізраіля, калі зьбіраліся правадыры народу разам з плямёнамі Ізраілевымі. | |
Deut | Bela | 33:7 | А пра Юду сказаў гэта: пачуй, Госпадзе, голас Юды і прывядзі яго да народа ягонага; рукамі сваімі хай абароніць ён сябе, і ты будзь памочнікам супроць ворагаў ягоных. | |
Deut | Bela | 33:8 | І пра Лявія сказаў: тумім Твой і урым Твой на сьвятым мужы Тваім, якога Ты ўдасьведчыў у Масе, зь якім ты спрачаўся каля водаў Мэрывы, | |
Deut | Bela | 33:9 | які кажа пра бацьку свайго і пра маці сваю: "я на іх не гляджу", і братоў сваіх не прызнае, і сыноў сваіх ня ведае; бо яны, лявіты, словы Твае захоўваюць і запавету Твайго трымаюцца, | |
Deut | Bela | 33:10 | вучаць законам Тваім Якава і запаведзям Тваім Ізраіля, ускладаюць дымленьне перад аблічча Тваё і цэласпаленьні на ахвярнік Твой; | |
Deut | Bela | 33:11 | дабраславі, Госпадзе, сілу ягоную і дзеі рук ягоных удабраволі, пабі паясьніцу тых, што паўстаюць на яго, і ненавісьнікаў ягоных, каб яны не маглі стаяць. | |
Deut | Bela | 33:12 | Пра Веньяміна сказаў: любасны Госпаду жыве ў Яго ў бясьпецы, Бог спрыяе яму кожны дзень, і ён пакоіцца паміж плячамі Ягонымі. | |
Deut | Bela | 33:13 | Пра Язэпа сказаў: хай дабраславіць Гасподзь зямлю ягоную жаданымі дарамі неба, расою і дарамі бездані, якая ляжыць унізе, | |
Deut | Bela | 33:16 | і жаданымі дарамі зямлі і таго, што напаўняе яе; дабраславеньне Таго, Хто зьявіўся ў цярновым кусьце хай прыйдзе на галаву Язэпа і на цемя найлепшага з братоў сваіх; | |
Deut | Bela | 33:17 | моцнасьць яго як у першароднага цяляці, і рогі ў яго, як рогі ў буйвала; імі пабора ён народы ўсе да краёў зямлі: гэта процьма Яфрэмавая, гэта тысячы Манасііныя. | |
Deut | Bela | 33:18 | Пра Завулона сказаў: радуйцеся, Завулоне, на шляхах тваіх, і Ісахар, у намётах тваіх; | |
Deut | Bela | 33:19 | склікаюць яны народ на гару, там колюць законныя ахвяры, бо яны кормяцца багацьцем мора і скарбамі, схаванымі ў пяску. | |
Deut | Bela | 33:20 | Пра Гада сказаў: дабраславёны той, хто пашырыў Гада; ён пакоіцца як леў, і ламае мышцу і галаву; | |
Deut | Bela | 33:21 | ён выбраў сабе пачатак зямлі, там пашанаваны надзелам ад заканадаўцы, і прыйшоў з правадырамі народу, і спраўдзіў праўду Госпада і суды зь Ізраілем. | |
Deut | Bela | 33:23 | Пра Нэфталіма сказаў: Нэфталім напоўнены ўпадабаньнем і поўны дабраславеньня Госпада; мора і поўдзень у валоданьні ягоным . | |
Deut | Bela | 33:24 | Пра Асіра сказаў: дабраславёны паміж сынамі Асір, ён будзе любімы братамі сваімі і ўмочыць у алей нагу сваю; | |
Deut | Bela | 33:26 | Няма падобнага на Бога Ізраілевага, які па небе прыляцеў памагчы табе і ў славе Сваёй на аблоках; | |
Deut | Bela | 33:27 | прыстанішча тваё Бог спрадвечны, і ты пад мышцамі вечнымі; Ён прагоніць ворагаў ад аблічча твайго і скажа: зьнішчай! | |
Deut | Bela | 33:28 | Ізраіль жыве ў бясьпецы, адзін; вока Якава бачыць перад сабою зямлю багатую хлебам і віном, і нябёсы над ім капаюць расою. | |