Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
EXODUS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 15
Exod Bela 15:1  Тады Майсей і сыны Ізраілевыя засьпявалі Госпаду песьню гэтую і казалі: Пяю Госпаду, бо ён высока ўзьнёсься: каня і верхаўца яго ўкінуў у мора.
Exod Bela 15:2  Гасподзь цьвярдыня мая і слава мая, Ён стаў мне ратункам. Ён Бог мой, і праслаўлю Яго; Бог бацькі майго, і ўсхвалю Яго.
Exod Bela 15:3  Гасподзь муж бітвы, Ягова імя Яму.
Exod Bela 15:4  Калясьніцы фараонавыя і войска ягонае ўкінуў Ён у мора, і выбраныя ваеначальнікі Ягоныя патанулі ў Чэрмным моры.
Exod Bela 15:5  Багны пакрылі іх: яны пайшлі ў глыбіню, як камень.
Exod Bela 15:6  Правіца Твая, Госпадзе, праславілася сілаю; правіца Твая, Госпадзе, пабіла ворага.
Exod Bela 15:7  Велічнасьцю славы Тваёй Ты скінуў тых, што паўсталі супроць Цябе. Ты паслаў гнеў Твой, і ён папаліў іх, як салому.
Exod Bela 15:8  Ад дыханьня Твайго расступіліся воды, цякучыя воды спыніліся сцяною, застылі глыбіні ў сэрцы мора.
Exod Bela 15:9  Вораг сказаў: паганю, даганю, падзялю здабычу; насыціцца імі душа мая, агалю меч мой, зьнішчыць іх рука мая.
Exod Bela 15:10  Ты дыхнуў духам Тваім, і накрыла іх мора: яны апусьціліся, як волава, у вялікіх водах.
Exod Bela 15:11  Хто, як Ты, Госпадзе, паміж багамі? Хто, як Ты, велічны сьвятасьцю, страшны пахваламі, творца цудаў?
Exod Bela 15:12  Ты прасьцёр правіцу Тваю: паглынула іх зямля.
Exod Bela 15:13  Ты вёў міласьцю Тваёю народ гэты, які Ты выбавіў,— павёў сілаю Тваёю да сьвятой сялібы Тваёй.
Exod Bela 15:14  Пачулі народы і дрыжаць: жудасьць ахапіла жыхароў Філістымскіх;
Exod Bela 15:15  тады сумеліся князі Эдэмавыя, дрыжаньне апанавала правадыроў Маавіцкіх, замаркоціліся ўсе жыхары Ханаана.
Exod Bela 15:16  Хай апануе іх страх і жудасьць; ад велічы мышцы Тваёй хай анямеюць яны, як камень, пакуль праходзіць народ Твой, Госпадзе, пакуль праходзіць гэты народ, які Ты прыдбаў.
Exod Bela 15:17  Увядзі яго і пасадзі яго на гары здабытку Твайго, на месцы, якое Ты зрабіў жытлом Сабе, Госпадзе, у сьвятыню, якую стварылі рукі Твае, Уладыка?
Exod Bela 15:18  Гасподзь будзе панаваць вавекі і ў вечнасьць.
Exod Bela 15:19  Калі ўвайшлі коні фараонавыя і зь верхаўцамі ягонымі ў мора, дык Гасподзь абярнуў на іх воды марскія, а сыны Ізраілевыя прайшлі па сушы сярод мора.
Exod Bela 15:20  І ўзяла Марыям прарочыца, сястра Ааронавая, у руку сваю бубен, і выйшлі за ёю ўсе жанчыны з бубнамі і радасьцю.
Exod Bela 15:21  І засьпявала Марыям перад імі: сьпявайце Госпаду, бо высока ўзьнёсься Ён, каня і верхаўца ягонага ўкінуў у мора.
Exod Bela 15:22  І павёў Майсей Ізраільцянаў ад Чэрмнага мора, і яны ўступілі ў пустыню Сур; і ішлі яны тры дні па пустыні і не знаходзілі вады.
Exod Bela 15:23  Прыйшлі ў Мэру — і не маглі піць вады ў Мэры, бо яна была горкая, чаму і дадзена таму месцу назва: Мэра .
Exod Bela 15:24  І наракаў народ на Майсея, кажучы: што нам піць?
Exod Bela 15:25  Майсей загаласіў да Госпада, і Гасподзь паказаў яму дрэва, і ён кінуў яго ў ваду, і вада зрабілася салодкая. Таму Бог даў народу статут і закон і там выпрабоўваў яго.
Exod Bela 15:26  І сказаў: калі ты будзеш слухацца голасу Госпада, Бога твайго, і рабіць вартаснае перад вачамі Яго, і слухацца запаведзяў Ягоных, і шанаваць усе статуты Ягоныя, дык не навяду на цябе ніякай хваробы, якія навёў Я на Егіпет: бо Я Гасподзь, гойнік твой.
Exod Bela 15:27  І прыйшлі ў Элім: там было дванаццаць крыніц вады і семдзесят пальмавых дрэў, і разьмясьціліся там табарам каля водаў.