Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I KINGS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 16
I Ki Bela 16:1  І было слова Гасподняе Іую, сыну Ананьеваму, пра Ваасу:
I Ki Bela 16:2  за тое, што Я падняў цябе з пылу і зрабіў цябе правадыром народу Майго Ізраіля, а ты пайшоў шляхам Ераваама і ўвёў у грэх народ Мой Ізраільцянаў, каб ён гневаў Мяне грахамі сваімі,
I Ki Bela 16:3  вось, Я адкіну дом Ваасы і дом нашчадкаў ягоных і зраблю з домам тваім тое самае, што з домам Ераваама, сына Наватавага;
I Ki Bela 16:4  хто памрэ ў Ваасы ў горадзе, таго зьядуць сабакі; а хто памрэ ў яго на полі, таго зьдзяўбуць птушкі нябесныя.
I Ki Bela 16:5  Астатнія дзеі Ваасы, усё, што ён зрабіў, і подзьвігі яго апісаны ў летапісе цароў Ізраільскіх.
I Ki Bela 16:6  І спачыў Вааса з бацькамі сваімі і пахаваны ў Тырцы. І зацараваў Іла, сын ягоны, замест яго.
I Ki Bela 16:7  Але празь Іуя, сына Ананьевага, ужо было слова Гасподняе пра Ваасу і пра дом ягоны і пра ўсё ліха, якое ён чыніў перад вачыма Госпада, раздражняючы Яго дзеямі рук сваіх, пераймаючы дом Ераваамаў, за што ён вынішчаны быў.
I Ki Bela 16:8  У дваццаць шосты год Асы, цара Юдэйскага, зацараваў Іла, сын Ваасаў, над Ізраілем у Тырцы і валадарыў два гады.
I Ki Bela 16:9  І склаў змову супроць яго раб ягоны Замврый, які начальнічаў над палавінай калясьніц. Калі ён у Тырцы напіўся дап'яна ў доме Арсы, які начальнічаў над палацам у Тырцы,
I Ki Bela 16:10  тады ўвайшоў Замврый, пабіў яго і забіў, у дваццаць сёмы год Асы, цара Юдэйскага, і зацараваў замест яго.
I Ki Bela 16:11  Калі ён зацараваў і сеў на троне ягоным, дык вынішчыў увесь дом Ваасы, не пакінуўшы яму ні таго, хто мочыцца да сьцяны, ні сваякоў ягоных, ні сяброў ягоных.
I Ki Bela 16:12  І зьнішчыў Замврый увесь дом Ваасаў, па слове Госпада, якое Ён мовіў пра Ваасу празь Іуя прарока,
I Ki Bela 16:13  за ўсе грахі Ваасы і за грахі Ілы, сына ягонага, якія яны самі рабілі і якімі ўводзілі Ізраіля ў грэх, раздражняючы Госпада Бога Ізраілевага сваімі ідаламі.
I Ki Bela 16:14  Астатнія дзеі Ілы, усё, што ён зрабіў, апісана ў летапісе цароў Ізраільскіх.
I Ki Bela 16:15  У дваццаць сёмы год Асы, цара Юдэйскага, зацараваў Замврый і валадарыў сем дзён у Тырцы, калі народ аблажыў Гаватон Філістымскі.
I Ki Bela 16:16  Калі народ-абложнік дачуўся, што Замврый склаў змову і забіў цара, дык усе Ізраільцяне паставілі царом Амврыя, ваеначальніка над Ізраілем, у той самы дзень у табары.
I Ki Bela 16:17  І адступілі Амврый і ўсе Ізраільцяне зь ім ад Гаватона і аблажылі Тырцу.
I Ki Bela 16:18  Калі ўбачыў Замврый, што горад узяты, увайшоў ва ўнутраны пакой царскага дома і запаліў за сабою царскі дом агнём і загінуў
I Ki Bela 16:19  за свае грахі, у чым ён зграшыў, робячы благое перад вачыма Гасподнімі, ходзячы шляхам Ераваама і ў грахах ягоных, якія той учыніў, каб увесьці Ізраіля ў грэх.
I Ki Bela 16:20  Астатнія дзеі Замврыя і змова ягоная, якую ён склаў, апісаны ў летапісе цароў Ізраільскіх.
I Ki Bela 16:21  Тады падзяліўся народ Ізраільскі напалам: палавіна народу стаяла за Тамнія, сына Ганатавага, каб паставіць яго царом, а палавіна за Амврыя.
I Ki Bela 16:22  І ўзяў верх народ, які за Амврыя, над народам, які за Тамнія, сына Ганатавага, і памёр Тамній, і зацараваў Амврый.
I Ki Bela 16:23  У трыццаць першы год Асы, цара Юдэйскага, зацараваў Амврый над Ізраілем і валадарыў дванаццаць гадоў. У Тырцы ён валадарыў шэсьць гадоў.
I Ki Bela 16:24  І купіў Амврый гару Семярон у Сяміра за два таланты срэбра, і забудаваў гару, і назваў пабудаваны ім горад Самарыяй, па імю Сяміра, уладальніка гары.
I Ki Bela 16:25  І рабіў Амврый благое перад вачыма Госпада і ўчыняў горш за ўсіх, што былі да яго.
I Ki Bela 16:26  Ён ва ўсім хадзіў шляхам Ераваама, сына Наватавага, і ў грахах ягоных, якімі той увёў у грэх Ізраільцянаў, каб гнявіць Госпада Бога Ізраілевага ідаламі сваімі.
I Ki Bela 16:27  Астатнія дзеі Амврыя, якія ён учыніў, і мужнасьць, якую ён паказаў, апісаны ў летапісе цароў Ізраільскіх.
I Ki Bela 16:28  І спачыў Амврый з бацькамі сваімі і пахаваны ў Самарыі. І зацараваў Ахаў, сын ягоны, замест яго.
I Ki Bela 16:29  Ахаў, сын Амврыеў, зацараваў над Ізраілем у трыццаць восьмы год Асы, цара Юдэйскага, і валадарыў Ахаў, сын Амврыя, над Ізраілем у Самарыі дваццаць два гады.
I Ki Bela 16:30  І рабіў Ахаў, сын Амврыеў, незаўгоднае перад вачыма Госпада больш за ўсіх, што былі да яго.
I Ki Bela 16:31  Мала было яму ўпадаць у грахі Ераваама, сына Наватавага; ён узяў сабе за жонку Езавэль, дачку Этваала, цара Сідонскага, і пачаў служыць Ваалу і пакланяцца яму;
I Ki Bela 16:32  і паставіў ён Ваалу ахвярнік у капішчы Ваала, які пабудаваў у Самарыі.
I Ki Bela 16:33  І зрабіў Ахаў дуброву, і больш за ўсіх цароў Ізраільскіх, якія былі да яго, Ахаў рабіў тое, што раздражняе Госпада Бога Ізраілевага.
I Ki Bela 16:34  У яго дні Ахііл Вэфілянін пабудаваў Ерыхон: на першынцы сваім Авіраме ён паклаў аснову яго і на малодшым сваім сыне Сэгубе паставіў браму яго, па слове Госпада, якое Ён сказаў празь Ісуса, сына Нава.