JOHN
Chapter 19
John | Bela | 19:4 | Пілат зноў выйшаў і сказаў ім: вось я выводжу Яго да вас, каб вы ведалі, што я не знаходжу ў Ім ніякае віны. | |
John | Bela | 19:6 | Калі ж убачылі Яго першасьвятары і служкі, дык закрычалі: укрыжуй, укрыжуй Яго! Пілат кажа ім: вазьмеце Яго вы і ўкрыжуйце, бо я не знаходжу ў Ім віны. | |
John | Bela | 19:7 | Юдэі адказвалі яму: мы маем закон, і паводле закону нашага Ён павінен памерці, бо зрабіў Сябе Сынам Божым. | |
John | Bela | 19:10 | Пілат кажа Яму: мне не адказваеш? ці ня ведаеш, што я маю ўладу Цябе крыжаваць і ўладу маю Цябе адпусьціць? | |
John | Bela | 19:11 | Ісус адказваў: ты ня меў бы над Мною ніякае ўлады, калі б ня было дадзена табе зьверху; таму большы грэх на тым, хто перадаў Мяне табе. | |
John | Bela | 19:12 | З гэтага часу Пілат намагаўся адпусьціць Яго. А Юдэі крычалі: калі адпусьціш Яго, ты ня прыяцель кесару; кожны, хто робіць сябе царом, супрацівіцца кесару. | |
John | Bela | 19:13 | Пілат, пачуўшы гэтае слова, вывеў Ісуса і сеў на судзілішчы, на месцы, якое называецца Ліфастратон , а па-Габрэйску Гаввафа. | |
John | Bela | 19:14 | Тады была пятніца перад Пасхаю, і гадзіна шостая. І сказаў Пілат Юдэям: вось, Цар ваш! | |
John | Bela | 19:15 | Але яны закрычалі: вазьмі, вазьмі, укрыжуй Яго! Пілат кажа ім: каб Цара вашага крыжаваць? Першасьвятары адказвалі: няма ў нас цара апроч кесара. | |
John | Bela | 19:18 | там укрыжавалі Яго і зь Ім двух іншых, па адзін і па другі бок, а пасярэдзіне Ісуса. | |
John | Bela | 19:19 | А Пілат напісаў і надпіс паставіў на крыжы. Напісана было: Ісус Назарэй, Цар Юдэйскі. | |
John | Bela | 19:20 | Гэты надпіс чыталі многія Юдэі, бо месца, дзе быў укрыжаваны Ісус, было недалёка ад горада, і напісана было па-габрэйску, па-грэцку, па-рымску. | |
John | Bela | 19:21 | А першасьвятары Юдэйскія сказалі Пілату: ня пішы: Цар Юдэйскі, а што Ён казаў: Я Цар Юдэйскі. | |
John | Bela | 19:23 | А воіны, калі ўкрыжавалі Ісуса, пабралі адзежу Ягоную і падзялілі на чатыры долі, кожнаму воіну доля, і хітон; а хітон быў не пашыты, а ўвесь тканы зьверху. | |
John | Bela | 19:24 | І вось сказалі адзін аднаму: ня будзем разьдзіраць яго, а кінем на яго жэрабя, чый будзе; — хай збудзецца сказанае ў Пісаньні: "падзялілі рызы Мае між сабою і за адзежу Маю кідалі жэрабя". Так учынілі воіны. | |
John | Bela | 19:25 | Каля крыжа Ісуса стаялі Маці Ягоная, і сястра Маці Ягонай Марыя Клеопава, і Марыя Магдаліна. | |
John | Bela | 19:26 | Ісус, убачыўшы Маці і вучня, які тут стаяў, якога любіў, кажа Маці Сваёй: Жанчына! вось, сын Твой. | |
John | Bela | 19:29 | Тут стаяў посуд, поўны воцату. Воіны , намачыўшы воцатам губку і накалоўшы на ісоп, паднесьлі да вуснаў Ягоных. | |
John | Bela | 19:31 | Але як што тады была пятніца, дык Юдэі, каб не пакінуць целаў на крыжы ў суботу, бо тая субота была дзень вялікі, прасілі Пілата, каб перабіць у іх галені і зьняць іх. | |
John | Bela | 19:32 | І вось, прыйшлі воіны, і ў першага перабілі галені, і ў другога, укрыжаванага зь Ім; | |
John | Bela | 19:35 | І хто бачыў, засьведчыў, і праўдзівае сьведчаньне ягонае; ён ведае, што кажа ў ісьціне, каб вы паверылі; | |
John | Bela | 19:38 | Пасьля гэтага Язэп з Арыматэі, вучань Ісуса, але тайны — ад страху перад Юдэямі, прасіў у Пілата, каб зьняць Цела Ісусава; і Пілат дазволіў. Той пайшоў і зьняў Цела Ісусава. | |
John | Bela | 19:39 | Прыйшоў таксама і Мікадым, які прыходзіў раней да Ісуса ўначы, і прынёс сумесь з альясу і сьмірны, літраў каля ста. | |
John | Bela | 19:40 | І вось, узялі яны Цела Ісусавае і ўгарнулі яго ў палатно з пахошчамі, як звычайна хаваюць Юдэі. | |
John | Bela | 19:41 | На тым месцы, дзе Ён быў укрыжаваны, быў сад, і ў садзе была магіла новая, у якую яшчэ ніхто ня быў пакладзены: | |