I SAMUEL
Chapter 18
I Sa | Bela | 18:1 | Калі закончыў Давід гутарку з Саўлам, душа Ёнатана прыляпілася да душы ягонай, і палюбіў яго Ёнатан, як сваю душу. | |
I Sa | Bela | 18:4 | І зьняў Ёнатан вопратку сваю, якая была на ім, і аддаў яе Давіду, таксама і астатнюю вопратку сваю, і меч свой, і лук свой, і свой пояс. | |
I Sa | Bela | 18:5 | І Давід дзеяў разумна ўсюды, куды ні пасылаў яго Саўл, і зрабіў яго Саўл начальнікам над ваеннымі людзьмі; і гэта спадабалася ўсяму народу і слугам Саўлавым. | |
I Sa | Bela | 18:6 | Калі яны ішлі, пры вяртаньні Давіда зь перамогі над Філістымлянінам, дык жанчыны з усіх гарадоў Ізраільскіх выходзілі насустрач Саўлу цару са сьпевамі і танцамі, з урачыстымі тымпанамі і зь кімваламі. | |
I Sa | Bela | 18:8 | І Саўл моцна засмуціўся, і непрыемнае яму было гэтае слова, і ён сказаў: Давіду далі дзясяткі тысяч, а мне тысячы; яму нехапае толькі царства. | |
I Sa | Bela | 18:10 | І было на другі дзень: напаў ліхі дух ад Бога на Саўла, і ён шалеў у доме сваім, а Давід граў рукою сваёю на струнах, як і ў іншыя дні; у руцэ ў Саўла была дзіда. | |
I Sa | Bela | 18:11 | І кінуў Саўл дзіду, падумаўшы: прыб'ю Давіда да сьцяны; але Давід два разы ўхіліўся ад яго. | |
I Sa | Bela | 18:13 | І выдаліў яго Саўл ад сябе і паставіў яго ў сябе тысячнікам, і ён уваходзіў і выходзіў перад народам. | |
I Sa | Bela | 18:17 | І сказаў Саўл Давіду: вось старэйшая дачка мая, Мэрова: я дам яе табе за жонку, толькі будзь у мяне адважны і вядзі войны Гасподнія. Бо Саўл думаў: няхай не мая рука будзе на ім, а рука Філістымлянаў будзе на ім. | |
I Sa | Bela | 18:18 | Але Давід сказаў Саўлу: хто я і што жыццё маё і род бацькі майго ў Ізраіле, каб мне быць зяцем царовым? | |
I Sa | Bela | 18:19 | А калі настаў час аддаць Мэрову, дачку Саўлаву, Давіду, дык яна выдадзена была замуж за Адрыэла з Мэхолы. | |
I Sa | Bela | 18:20 | Але Давіда пакахала другая дачка Саўлава, Мэлхола; і калі паведаміліпра гэта Саўлу, дык гэта было прыемна яму. | |
I Sa | Bela | 18:21 | Саўл думаў: аддам яе за яго, і яна будзе яму сеткаю, і рука Філістымлянаў будзе на ім. І сказаў Саўл Давіду: праз другую ты параднішся са мною. | |
I Sa | Bela | 18:22 | І загадаў Саўл слугам сваім: скажэце Давіду тайна: вось, цар дабраволіць табе, і ўсе слугі ягоныя любяць цябе; дык вось, будзь зяцем царовым. | |
I Sa | Bela | 18:23 | І перадалі слугі Саўлавыя ў вушы Давіду ўсе словы гэтыя. І сказаў Давід: хіба лёгка здаецца вам быць зяцем цара? я — чалавек бедны і нязначны. | |
I Sa | Bela | 18:25 | І сказаў Саўл: так скажэце Давіду, цар ня хоча вена, апрача ста краеабразаньняў Філістымскіх, у помсту ворагам царовым. Бо Саўл меў на думцы загубіць Давіда рукамі Філістымлянаў. | |
I Sa | Bela | 18:26 | І пераказалі слугі ягоныя Давіду гэтыя словы, і спадабалася Давіду стацца зяцем царовым. | |
I Sa | Bela | 18:27 | Яшчэ не прайшлі вызначаныя дні, як Давід устаў і пайшоў сам і людзі ягоныя зь ім, і забіў дзьвесьце чалавек Філістымлянаў, і прынёс Давід краеабразаньні іхнія, і падаў іх у поўным ліку цару, каб зрабіцца зяцем царовым. І выдаў Саўл за яго Мэлхолу, дачку сваю, замуж. | |
I Sa | Bela | 18:28 | І ўбачыў Саўл і пазнаў, што Гасподзь з Давідам, і што Мэлхола, дачка Саўлава, любіла Давіда . | |