II SAMUEL
Chapter 2
II S | Bela | 2:1 | Пасьля гэтага Давід спытаўся ў Госпада, кажучы: ці ісьці мне ў які-небудзь горад Юдаў? І сказаў яму Гасподзь: ідзі. І сказаў Давід: куды ісьці? І сказаў Ён: у Хэўрон. | |
II S | Bela | 2:2 | І пайшоў туды Давід і абедзьве жонкі ягоныя, Ахінаама Ізрэеліцянка і Авігея, былая жонка Навалава, Кармэліцянка. | |
II S | Bela | 2:3 | І людзей, якія былі зь ім, прывёў Давід, кожнага зь сям'ёй ягонай, і пасяліліся ў горадзе Хэўроне. | |
II S | Bela | 2:4 | І прыйшлі мужы Юдавыя і памазалі там Давіда на царства над домам Юдавым. І данесьлі Давіду, што жыхары Явіса Галаадскага пахавалі Саўла. | |
II S | Bela | 2:5 | І выправіў Давід паслоў да жыхароў Явіса Галаадскага, сказаць ім: дабраславёныя вы ў Госпада за тое, што зрабілі гэтую ласку гаспадару свайму Саўлу, і пахавалі яго; | |
II S | Bela | 2:6 | І сёньня хай узычыць вам Гасподзь ласкаю і праўдаю; і я зраблю вам дабрачынства за тое, што вы гэта зрабілі; | |
II S | Bela | 2:7 | сёньня хай умацуюцца рукі вашыя, і будзьце мужныя, бо гаспадар ваш Саўл памёр, а мяне памазаў дом Юдаў царом над сабою. | |
II S | Bela | 2:8 | Але Авэнір, сын Ніраў, правадыр войска Саўлавага, узяў Евастэя, сына Саўлавага, і прывёў яго ў Маханаім, | |
II S | Bela | 2:9 | і паставіў яго царом над Галаадам і Ашурам і Ізрэелем, і Яфрэмам і Веньямінам, і над усім Ізраілем. | |
II S | Bela | 2:10 | Сорак гадоў было Евастэю, сыну Саўлаваму, калі ён уцараваўся над Ізраілем, і цараваў два гады. Толькі дом Юдаў застаўся з Давідам. | |
II S | Bela | 2:11 | Усяго часу, як Давід цараваў у Хэўроне над домам Юдавым, было сем гадоў і шэсьць месяцаў. | |
II S | Bela | 2:13 | Выйшаў і Ёаў, сын Саруі, з слугамі Давідавымі, і сустрэліся каля Гаваонскай сажалкі, і заселі тыя па адзін бок сажалкі, а гэтыя па другі бок сажалкі. | |
II S | Bela | 2:14 | І сказаў Авэнір Ёаву: няхай устануць маладыя хлопцы і падужаюцца перад намі. І сказаў Ёаў: няхай устануць. | |
II S | Bela | 2:15 | І ўсталі і пайшлі лікам дванаццаць Веньямініцянаў з боку Евастэя, сынав Саўлавага, і дванаццаць ад слуг Давідавых. | |
II S | Bela | 2:16 | Яны схапілі адзін аднаго за галаву, усадзілі меч адзін аднаму ў бок і ўпалі разам. І было названа гэта мясьціна Хэлкат-Хацурым, што ў Гаваоне. | |
II S | Bela | 2:17 | І адбылася таго дня вельмі лютая бітва, і Авэнір зь людзьмі Ізраільскімі быў пабіты слугамі Давідавымі. | |
II S | Bela | 2:18 | І былі там тры сыны Саруі: Ёаў і Авэса і Асаіл. А Асаіл быў лёгкі на ногі, як сарна ў полі. | |
II S | Bela | 2:19 | І пагнаўся Асаіл за Авэнірам і перасьледаваў яго, ня ўхіляючыся ні направа ні налева ад сьлядоў Авэніра. | |
II S | Bela | 2:21 | І сказаў яму Авэнір: ухіліся направа або налева і выбяры сабе аднаго хлопчыка і вазьмі сабе ягоную зброю. Але Асаіл не захацеў адстаць ад яго. | |
II S | Bela | 2:22 | І паўтарыў Авэнір яшчэ, кажучы Асаілу: адстань ад мяне, каб я не паваліў цябе на зямлю; тады зь якім тварам зьяўлюся я да Ёава, брата твайго? | |
II S | Bela | 2:23 | Але той не захацеў адстаць. Тады Авэнір, павярнуўшы дзіду, ударыў яго ў жывот; дзіда прашыла яго наскрозь, і ён упаў там і памёр на месцы. Усе, хто праходзіў праз тую мясьціну, дзе ўпаў і памёр Асаіл, спыняліся | |
II S | Bela | 2:24 | І перасьледавалі Ёаў і Авэса Авэніра. Сонца ўжо зайшло, калі яны прыйшлі да пагорка Ама, што насупраць Гіяха, на дарозе да пустыні Гаваонскай. | |
II S | Bela | 2:25 | І сабраліся Веньямініцяне вакол Авэніра і склалі адно рушэньне, і сталі на вяршыні аднаго пагорка. | |
II S | Bela | 2:26 | І зьвярнуўся Авэнір да Ёава і сказаў: ці вечна будзе пажыраць мяне меч? ці ты ня ведаеш, што наступствы будуць горасныя? і дакуль ты ня скажаш людзям, каб яны перасталі перасьледаваць братоў сваіх? | |
II S | Bela | 2:27 | І сказаў Ёаў: жывы Бог! калі б ты не казаў інакш, дык яшчэ раніцай перасталі б людзі перасьледаваць братоў сваіх. | |
II S | Bela | 2:28 | І затрубіў Ёаў у трубу, і спыніўся ўвесь народ і не перасьледавалі больш Ізраільцянаў; бітва спынілася. | |
II S | Bela | 2:29 | А Авэнір і людзі ягоныя ішлі раўнінаю ўсю тую ноч і перайшлі Ярдан, і прайшлі ўвесь Бітрон і прыйшлі ў Маханаім. | |
II S | Bela | 2:30 | І вярнуўся Ёаў ад перасьледу Авэніра і сабраў увесь народ, і не хапала з слуг Давідавых дзевятнаццаці чалавек апрача Асаіла. | |
II S | Bela | 2:31 | А слугі Давідавыя пабілі Веньямініцянаў і людзей Авэніравых; загінула іх трыста шэсьцьдзесят чалавек. | |