JEREMIAH
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
32
33
34
35
36
37
38
39
40
41
42
43
44
45
46
47
48
49
50
51
52
Chapter 25
Jere | Bela | 25:1 | І Слова, якое было Ерамію пра ўвесь народ Юдэйскі, у чацьвёрты год Ёакіма, сына Ёсіі, цара Юдэйскага, — гэта быў першы год Навухаданосара, цара Вавілонскага,— | |
Jere | Bela | 25:2 | і якое прарок Ерамія прамовіў да ўсяго народу Юдэйскага і да ўсіх жыхароў Ерусаліма і сказаў: | |
Jere | Bela | 25:3 | ад трынаццатага года Ёсіі сына Амонавага, цара Юдэйскага, да гэтага дня, — вось ужо дваццаць тры гады, — было мне слова Гасподняе, і я з самае раніцы прамаўляў вам, — і вы ня слухалі. | |
Jere | Bela | 25:4 | Гасподзь пасылаў да вас усіх рабоў Сваіх прарокаў, з самае раніцы пасылаў, — і вы ня слухалі і ня прыхілілі вуха свайго, каб слухаць. | |
Jere | Bela | 25:5 | Вам казалі: "адвярнецеся кожны ад благога шляху свайго і ад благіх дзеяў сваіх і жывеце на зямлі, якую Гасподзь даў вам і бацькам вашым адвеку навечна; | |
Jere | Bela | 25:6 | і не хадзеце сьледам за іншымі божышчамі, каб служыць ім і пакланяцца ім, і не гнявеце Мяне дзеямі рук сваіх, і не зраблю вам благога". | |
Jere | Bela | 25:7 | Але вы ня слухаліся Мяне, кажа Гасподзь, гневячы Мяне дзеямі рук сваіх, на злосьць сабе. | |
Jere | Bela | 25:9 | вось Я пашлю і вазьму ўсе плямёны паўночныя, кажа Гасподзь, і пашлю да Навухаданосара, цара Вавілонскага, раба Майго, і прывяду іх на зямлю гэтую і на жыхароў яе і на ўсе навакольныя народы; і цалкам вынішчу іх і зраблю іх жахам і пасьмешышчам і вечным запусьценьнем. | |
Jere | Bela | 25:10 | І спыню іх голас радасьці і голас весялосьці, голас жаніха і голас нявесты, гук жорнаў і сьвятло сьвяцільні. | |
Jere | Bela | 25:11 | І ўся зямля гэтая будзе пустыняю і жахам; і народы гэтыя будуць служыць цару Вавілонскаму семдзесят гадоў. | |
Jere | Bela | 25:12 | І будзе: калі споўніцца семдзесят гадоў, пакараю цара Вавілонскага і той народ, кажа Гасподзь, за іх бязбожнасьць, і зямлю Халдэйскую, і зраблю яе вечнаю пустыняю. | |
Jere | Bela | 25:13 | І спраўджу над тою зямлёю ўсе словы Мае, якія Я прамовіў на яе, усё напісанае ў гэтай кнізе, што Ерамія прароча вымавіў на ўсе народы, | |
Jere | Bela | 25:14 | бо іх паняволяць шматлікія народы і цары вялікія; і Я дам ім паводле іх учынкаў, паводле дзеяў рук іхніх. | |
Jere | Bela | 25:15 | Бо так сказаў мне Гасподзь Бог Ізраілеў: вазьмі з рукі Маёй чару гэтую зь віном лютасьці і напаі зь яе ўсе народы, да якіх Я пасылаю цябе. | |
Jere | Bela | 25:17 | І ўзяў я чару з рукі Гасподняй і напаіў зь яе ўсе народы, да якіх паслаў мяне Гасподзь: | |
Jere | Bela | 25:18 | Ерусалім і гарады Юдэйскія, і цароў яго і князёў яго, каб спустошыць іх і зрабіць жахам, пасьмешышчам і праклёнам, як і відно сёньня, | |
Jere | Bela | 25:20 | і ўвесь зьмешаны народ, і ўсіх цароў зямлі Уца і ўсіх цароў зямлі Філістымскай, і Аскалон і Газу, і Экрон, і рэшткі Азота, | |
Jere | Bela | 25:26 | і ўсіх цароў поўначы, блізкіх адзін аднаму і далёкіх, і ўсе царствы зямныя, якія — на ўлоньні зямлі, а цар Сэсаха вып’е пасьля іх. | |
Jere | Bela | 25:27 | І скажы ім: так кажа Гасподзь Саваоф Бог Ізраілеў: пеце і ўпецеся, вырыгніце і ўпадзеце, і не ўставайце, угледзеўшы меч, які Я пашлю на вас. | |
Jere | Bela | 25:28 | Калі ж яны будуць адмаўляцца браць чару з рукі тваёй, каб піць, дык скажы ім: так кажа Гасподзь Саваоф: вы канечне піцьмеце. | |
Jere | Bela | 25:29 | Бо вось на горад гэты, на якім напісана Маё імя, я пачынаю наводзіць бедства; і ці вы застанецеся непакараныя? Не, не застанецеся непакараныя; бо Я клічу меч на ўсіх жыхароў зямлі, кажа Гасподзь Саваоф. | |
Jere | Bela | 25:30 | Таму вымаві на іх усе словы гэтыя і скажы ім: Гасподзь загрыміць з вышыні і з жытлішча сьвятыні Сваёй падасьць голас Свой; страшна загрыміць на селішча Сваё; як тыя, што топчуць у чавільні, усклікне на ўсіх жыхароў зямлі. | |
Jere | Bela | 25:31 | Шум дойдзе да канцоў зямлі; бо ў Госпада спаборства з народамі: Ён будзе судзіцца з кожнаю плоцьцю, бязбожных ён аддасьць мечу, кажа Гасподзь. | |
Jere | Bela | 25:32 | Так кажа Гасподзь Саваоф: вось, бедства пойдзе ад народу да народу, і вялікая віхура падымецца ад краёў зямлі. | |
Jere | Bela | 25:33 | І будуць пабітыя Госпадам у той дзень — ад канца зямлі да канца зямлі, ня будуць аплаканыя і ня будуць прыбраныя і пахаваныя, гноем будуць на ўлоньні зямлі. | |
Jere | Bela | 25:34 | Галасеце, пастыры, і стагнеце, і пасыпайце сябе пылам, важакі статку; бо споўніліся дні вашыя для заколу і расьсеяньня вашага, і паб’яцеся, як дарагі посуд. | |