Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
JUDGES
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 5
Judg Bela 5:1  Таго дня засьпявалі Дэвора і Варак, сын Авінаамаў, такімі словамі:
Judg Bela 5:2  Ізраіль адпомшчаны, народ паказаў руплівасьць, праслаўце Госпада!
Judg Bela 5:3  Слухайце, цары, уважайце, вяльможы: я Госпаду сьпяваю, я граю, Богу Ізраілеваму.
Judg Bela 5:4  Калі Ты выходзіў, Госпадзе, ад Сэіра, калі ішоў з поля Эдомскага, затрэслася зямля, закапала неба, вадою закапалі хмары;
Judg Bela 5:5  раставалі горы ад аблічча Госпада, нават гэты Сінай ад аблічча Госпада, Бога Ізраілевага.
Judg Bela 5:6  У дні Самэгара, сына Анатавага, у дні Яілі, былі пустыя дарогі, і хто раней хадзіў шляхамі простымі, хадзіў тады кружнымі дарогамі.
Judg Bela 5:7  Не засталося насельнікаў у селішчах у Ізраіля, ня стала, пакуль не паўстала я, Дэвора, пакуль не паўстала я, маці ў Ізраіле.
Judg Bela 5:8  Выбралі новых багоў, таму і вайна каля брамы. Ці відны былі шчыт і дзіда ў сарака тысяч Ізраіля?
Judg Bela 5:9  Сэрца маё — вам, правадыры Ізраіля, рупліўцам народным; праслаўце Госпада!
Judg Bela 5:10  Хто езьдзіць на белых асьліцах, хто сядзіць на дыванах і хто ходзіць па дарозе, сьпявайце песьню!
Judg Bela 5:11  Сярод галасоў, што зьбіраюць статкі каля калодзежаў, там хай засьпяваюць хвалу правадырам Ізраіля! Тады выступіў да брамы народ Гасподні.
Judg Bela 5:12  Паўстань, паўстань, Дэвора, паўстань, паўстань! засьпявай песьню! Паўстань, Варак! і вядзі палонных тваіх, сыне Авінаамаў!
Judg Bela 5:13  Тады нямногім з моцных падначаліў Ён народ; Гасподзь падначаліў мне адважных.
Judg Bela 5:14  Ад Яфрэма прыйшлі тыя, што ўкараніліся ў зямлі Амаліка; за табою Веньямін, сярод народу твайго; ад Махіра ішлі правадыры, і ад Завулона тыя, што валодалі трысьцінай пісцовай.
Judg Bela 5:15  І князі Ісахаравыя з Дэвораю, і Ісахар гэтак сама, як Варак, кінуўся ў даліну пешы. У родах Рувімавых вялікая нясуладзіца.
Judg Bela 5:16  Чаго сядзіш ты паміж кашарамі, слухаючы бляяньне авечак? У плямёнах Рувімавых вялікая нясуладзіца.
Judg Bela 5:17  Галаад жыве спакойна за Ярданам, і Дану чаго баяцца з караблямі. Асір сядзіць на беразе мора і каля прыстаняў сваіх жыве спакойна.
Judg Bela 5:18  Завулон — гэта люд, які душу сваю асудзіў на сьмерць, і Нэфталім на вышынях поля.
Judg Bela 5:19  Прыйшлі цары, паваяваліся, тады паваяваліся цары Ханаанскія ў Танааху і каля водаў Магідонскіх, але не атрымалі ніякага срэбра.
Judg Bela 5:20  Зь неба ваявалі зоркі, са шляхоў сваіх ваявалі зь Сісарам.
Judg Bela 5:21  Паток Кісон падхапіў іх, паток Кедумім, паток Кісон. Тапчы, душа мая, сілу!
Judg Bela 5:22  Тады ламаліся капыты конскія ад уцёкаў, ад уцёкаў борздых ягоных.
Judg Bela 5:23  Праклянеце Мэроз, кажа анёл Гасподні, праклянеце жыхароў яго за тое, што ня прыйшлі на дапамогу Госпаду, на дапамогу Госпаду з адважнымі.
Judg Bela 5:24  Хай будзе дабраславёная сярод жанчын Яіль, жонка Хэвэра Кенэяніна, сярод жанчын у намётах хай будзе дабраславёная!
Judg Bela 5:25  Вады папрасіў ён: малака прынесла яна, у чары вяльможніцкай падала малака выдатнага.
Judg Bela 5:26  Руку левую працягнула яна да кала, а сваю правую да малатка работніцкага; ударыла Сісару, прабіла галаву ягоную, разьбіла і пранізала скроню яму.
Judg Bela 5:27  І схіліўся да ног яе, упаў і ляжаў, да ног яе схіліўся, упаў: дзе схіліўся, там і ўпаў забіты.
Judg Bela 5:28  У акно выглядае й галосіць маці Сісаравая праз рашотку: чаму доўга ня йдзе яго коньніца, чаго замарудзілі колы яго калясьніц?
Judg Bela 5:29  Рассудлівыя зь яе каляжанак ёй адказалі, і сама яна адказвае на пытаньні свае:
Judg Bela 5:30  знайшлі яны, мабыць, і дзеляць здабычу, па дзяўчыне, па дзьве дзяўчыны на кожнага воіна, лупам дасталася каляровая вопратка Сісару, тканіна дасталася ў луп каляровая, вышываная паабапал, у палоннага зь плячэй зьнятая.
Judg Bela 5:31  Так няхай прападуць усе ворагі Твае, Госпадзе! а хто любіць Яго, няхай будзе, як сонца, што ўзыходзіць у поўнай моцы сваёй! — І сьцішылася зямля на сорак гадоў.