ROMANS
Chapter 1
Roma | Bela | 1:4 | і адкрыўся Сынам Божым у сіле, духам сьвятасьці, праз уваскрэсеньне зь мёртвых, празь Ісуса Хрыста Госпада нашага, | |
Roma | Bela | 1:5 | празь Якога мы атрымалі мілату і апостальства, каб несьці паслушэнства веры дзеля імя Ягонага ва ўсіх народах, | |
Roma | Bela | 1:7 | усім умілаванцам Божым у Рыме, пакліканым сьвятым: мілата вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста. | |
Roma | Bela | 1:8 | Найперш за ўсё дзякую Богу майму празь Ісуса Хрыста за ўсіх вас, што вера вашая абвяшчаецца па ўсім сьвеце; | |
Roma | Bela | 1:9 | сьведка мне Бог, Якому служу духам маім у зьвеставаньні Сына Ягонага, што бесьперастанку ўспамінаю пра вас, | |
Roma | Bela | 1:10 | заўсёды просячы ў малітвах маіх, каб воля Божая хоць цяпер паспрыяла мне прыйсьці да вас, | |
Roma | Bela | 1:13 | Не хачу, браты, утойваць ад вас, што я многа разоў мерыўся прыйсьці да вас, — але сустракаў перашкоды аж да гэтай пары, — каб мець нейкі плод і ў вас, як і ў іншых народаў. | |
Roma | Bela | 1:16 | Бо я не саромеюся зьвеставаньня Хрыстовага, бо яно ёсьць сіла Божая на збавеньне ўсякаму веруючаму, па-першае Юдэю, потым і Эліну. | |
Roma | Bela | 1:17 | Бо ў ім адкрываецца праўда Божая ад веры ў веру, як напісана: "праведны вераю жыць будзе". | |
Roma | Bela | 1:18 | Бо адкрываецца гнеў Божы зь неба на ўсякую бязбожнасьць і няпраўду людзей, якія ўціскаюць ісьціну няпраўдаю; | |
Roma | Bela | 1:20 | бо нябачнае ў Ім, вечная сіла Ягоная і боскасьць, ад стварэньня сьвету праз сузіраньне тварэньняў бачныя, так што яны ня маюць выбачэньня. | |
Roma | Bela | 1:21 | Але як што яны, спазнаўшы Бога, не праславілі Яго як Бога, і не падзякавалі, а змарнаваліся ў развагах розуму свайго, і запамрочылася неразумнае іхняе сэрца: | |
Roma | Bela | 1:23 | і славу нятленнага Бога зьмянілі на падабенства вобраза прахлага чалавека, і птушак, і чатырногаў, і гадаў, — | |
Roma | Bela | 1:24 | дык і аддаў іх Бог у пахацінствах сэрцаў іхніх нячыстасьці, так што яны апаганьвалі самі свае целы; | |
Roma | Bela | 1:25 | яны падмянілі ісьціну Божую на ману і пакланяліся і служылі стварэньню замест Творцы, які дабраславёны навекі, амін. | |
Roma | Bela | 1:26 | Таму аддаў іх Бог ганебным пажадам: жанчыны іхнія замянілі прыроднае паяднаньне на супрацьпрыроднае; | |
Roma | Bela | 1:27 | гэтак сама і мужчыны, занядбаўшы прыроднае паяднаньне з жаночым полам, распальваліся пахацінствам сваім адзін да аднаго, мужчыны на мужчынах чынілі сорам і атрымлівалі самі ў сабе расплату за сваю аблуду. | |
Roma | Bela | 1:28 | І як што яны не стараліся мець Бога ў розуме, дык аддаў іх Бог розуму перавернутаму — чыніць непатрэбшчыну, | |
Roma | Bela | 1:29 | так што яны поўныя ўсялякай няпраўды, распусты, зламыснасьці, ліхазьдзірства, злосьці, поўныя зайздрасьці, душагубства, звады, ашуканства, ліхадушнасьці, | |
Roma | Bela | 1:30 | яны паклёпнікі, хлусы, боганенавісьнікі, крыўдзіцелі, самахвалы, пыхліўцы, вын аходлівыя на зло, бацькам непакорлівыя, | |