Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
I KINGS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 6
I Ki Bela 6:1  У чатырыста васьмідзясятым годзе пасьля выхаду сыноў Ізраілевых зь зямлі Егіпецкай, на чацьвёртым годзе цараваньня Саламона над Ізраілем, у месяцы Зіф, які ёсьць другі месяц, пачаў ён будаваць храм Госпаду.
I Ki Bela 6:2  Храм, які пабудаваў цар Саламон Госпаду, даўжынёю быў шэсьцьдзясят локцяў, шырынёю дваццаць і вышынёю трыццаць локцяў,
I Ki Bela 6:3  і бабінец перад храмам дваццаць локцяў даўжыні, адпаведна шырыні храма, і дзесяць локцяў шырыні перад храмам.
I Ki Bela 6:4  І зрабіў ён у доме вокны рашотчатыя, глухія з адкосамі.
I Ki Bela 6:5  І зрабіў прыбудову вакол сьцен храма, вакол храма і Сьвятога Сьвятых; і зрабіў бакавыя пакоі вакол.
I Ki Bela 6:6  Ніжні ярус прыбудовы шырынёю быў пяць локцяў, сярэдні шырынёю шэсьць локцяў, а трэці шырынёю сем локцяў; бо вакол храма звонку зроблены былі выступы, каб прыбудова не дакраналася да сьценаў храма.
I Ki Bela 6:7  Калі будаваўся храм, на будоўлю ўжываліся абчасаныя камяні: ні молата, ні цесака, ні якога іншага жалезнага прыладзьдзя ня было чуваць у храме пры будаўніцтве яго.
I Ki Bela 6:8  Уваход у сярэдні ярус быў з правага боку храма. Па круглых лесвіцах уваходзілі ў сярэдні ярус , а ад сярэдняга ў трэці.
I Ki Bela 6:9  І пабудаваў ён храм і скончыў яго, і ашаляваў храм кедровымі дошкамі.
I Ki Bela 6:10  І прыбудаваў да ўсяго храма бакавыя пакоі вышынёю ў пяць локцяў; яны прымацаваныя былі да храма кедровымі бярвеньнямі.
I Ki Bela 6:11  І было слова Госпада Саламону, і сказана яму:
I Ki Bela 6:12  вось, ты будуеш храм: калі ты будзеш трымацца статутаў Маіх і рабіць паводле пастановаў Маіх і захоўваць усе запаведзі Мае, чынячы паводле іх, дык Я спраўджу на табе слова Маё, якое Я сказаў Давіду, бацьку твайму,
I Ki Bela 6:13  і буду жыць сярод сыноў Ізраілевых і не пакіну народу Майго Ізраіля.
I Ki Bela 6:14  І пабудаваў Саламон храм і закончыў яго.
I Ki Bela 6:15  І ашаляваў сьцены храма ўсярэдзіне кедровымі дошкамі; ад падлогі храма да столі ўсярэдзіне ашаляваў дрэвам і накрыў падлогу храма кіпарысавымі дошкамі.
I Ki Bela 6:16  І зладзіў у заднім баку храма, за дваццаць локцяў ад краю, сьцяну, і ашаляваў сьцены і столь кедровымі дошкамі, і асталяваў давір для Сьвятога Сьвятых.
I Ki Bela 6:17  Сорак локцяў быў храм, гэта значыць, пярэдняя частка храма.
I Ki Bela 6:18  На кедрах усярэдзіне храма былі выразаны падабенствы гуркоў і кветак, якія распускаюцца; усё было пакрыта кедрам, каменя ня відаць было.
I Ki Bela 6:19  А Сьвятое Сьвятых усярэдзіне храма ён падрыхтаваў на тое, каб паствіцть там каўчэг запавета Гасподняга.
I Ki Bela 6:20  І Сьвятое Сьвятых было ў даўжыню дваццаць локцяў, шырынёю дваццаць локцяў і вышынёю дваццаць локцяў; ён абклаў яго чыстым золатам; абклаў таксама і кедровы ахвярнік.
I Ki Bela 6:21  І абклаў Саламон храм усярэдзіне чыстым золатам, і працягнуў залатыя ланцугі перад давірам, і абклаў яго золатам.
I Ki Bela 6:22  Увесь храм ён абклаў золатам, увесь храм да канца, і ўвесь ахвярнік, які перад давірам, абклаў золатам.
I Ki Bela 6:23  І зрабіў у давіры двух херувімаў з масьлічнага дрэва, вышынёю ў дзесяць локцяў.
I Ki Bela 6:24  Адно крыло херувіма было пяць локцяў і другое крыло херувіма было пяць локцяў; дзесяць локцяў было ад аднаго канца крылаў яго да другога канца крылаў яго.
I Ki Bela 6:25  Дзесяць локцяў і другі херувім; аднолькавай меры і аднолькавага выгляду абодва херувімы.
I Ki Bela 6:26  Вышыня аднаго херувіма дзесяць локцяў, а таксама і другога херувіма.
I Ki Bela 6:27  І паставіў ён херувімаў сярод унутранай часткі храма. А крылы ў херувімаў былі раскінутыя, і даставала крыло аднаго да адной сьцяны, а крыло другога херувіма даставала да другой сьцяны; а другія крылы іх сярод храма сыходзіліся крыло да крыла.
I Ki Bela 6:28  І абклаў ён херувімаў золатам.
I Ki Bela 6:29  І на ўсіх сьценах храма вакол зрабіў розныя выявы херувімаў і пальмавых дрэў і кветак, якія распускаюцца, усярэдзіне і звонку.
I Ki Bela 6:30  І падлогу ў храме абклаў золатам ва ўнутранай і пярэдняй частках.
I Ki Bela 6:31  Для ўваходу ў давір зрабіў дзьверы з масьлічнага дрэва, з пяцікутнымі вушакамі.
I Ki Bela 6:32  На двух палавінах дзьвярэй з масьлічнага дрэва ён зрабіў розных херувімаў і пальмы і кветкі, якія распускаюцца, і абклаў золатам; пакрыў золатам і херувімаў і пальмы.
I Ki Bela 6:33  І каля ўваходу ў храм зрабіў вушакі з масьлічнага дрэва чатырохкутныя
I Ki Bela 6:34  і двое дзьвярэй з кіпарысавага дрэва; абедзьве палавіны адных дзьвярэй былі рухомыя, і абедзьве палавіны другіх дзьвярэй былі рухомыя.
I Ki Bela 6:35  І выразаў на іх херувімаў і пальмы і кветкі, якія распускаюцца, і абклаў золатам па разьбе.
I Ki Bela 6:36  І пабудаваў унутраны двор з трох радоў абчасанага каменю і з раду кедровых брусоў.
I Ki Bela 6:37  На чацьвёртым годзе, у месяцы Зіф, заклаў ён аснову храму Госпада,
I Ki Bela 6:38  а на адзінаццатым годзе, у месяцы Бул,— гэта месяц восьмы,— ён закончыў храм з усімі прыналежнасьцямі яго і паводле ўсіх прадпісаньняў ягоных: будаваў яго сем гадоў.