Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
II SAMUEL
Prev Up Next
Chapter 13
II S Bela 13:1  І было пасьля таго: у Авэсалома, сына Давідавага, была сястра прыгожая, імем Тамар, і пакахаў яе Амнон, сын Давідаў.
II S Bela 13:2  І журыўся Амнон да таго, што захварэў праз Тамару, сястру сваю; бо яна была дзяўчына, і Амнону здавалася цяжкім што-небудзь зрабіць зь ёю.
II S Bela 13:3  Але ў Амнона быў сябар, імем Ёнадаў, сын Самая, брата Давідавага; і Ёнадаў быў чалавек вельмі хітры.
II S Bela 13:4  І ён сказаў яму: чаго ты так худнееш з кожным днём, сын цароў,— ці не адкрыеш мне? І сказаў яму Амнон: Тамар, сястру Авэсаломаву, брата майго, кахаю я.
II S Bela 13:5  І сказаў яму Ёнадаў: кладзіся ў пасьцель тваю і прыкінься хворым; і калі бацька твой прыйдзе адведаць цябе, скажы яму: хай прыйдзе Тамар, сястра мая, і падмацуе мяне ежаю, прыгатаваўшы ежу на вачах маіх, каб я бачыў і еў з рук яе.
II S Bela 13:6  І лёг Амнон і прыкінуўся хворым, і прыйшоў цар адведаць яго; і сказаў Амнон цару: хай прыйдзе Тамар, сястра мая, і сьпячэ ў мяне на вачах ляпёшку, або дзьве, і я паем з рук яе.
II S Bela 13:7  І паслаў Давід да Тамары ў дом сказаць: ідзі ў дом Амнона, брата твайго, і прыгатуй яму ежу.
II S Bela 13:8  І пайшла яна ў дом брата свайго Амнона; а ён ляжыць. І ўзяла яна мукі і замясіла, і прыгатавала на вачах у яго і сьпякла ляпёшкі,
II S Bela 13:9  і ўзяла патэльню і паклала перад ім; але ён не хацеў есьці. І сказаў Амнон: хай усе выйдуць ад мяне. І выйшлі ад яго ўсе людзі.
II S Bela 13:10  І сказаў Амнон Тамары: занясі ежу ва ўнутраны пакой, і я паем з рук тваіх. І ўзяла Тамар ляпёшкі, якія прыгатавала, і занесла Амнону, брату свайму, ва ўнутраны пакой.
II S Bela 13:11  І калі яна паставіла перад ім, каб ён еў, дык ён схапіў яе і сказаў: ідзі, кладзіся са мною, сястра мая.
II S Bela 13:12  Але яна сказала: не, браце мой, не няславі мяне, бо ня робіцца так у Ізраіле; не рабі гэтага вар'яцтва.
II S Bela 13:13  І я, куды я пайду з маёю няславаю? І ты, ты будзеш адным з вар'ятаў у Ізраіле; ты пагавары з царом; ён не адмовіцца аддаць мяне табе.
II S Bela 13:14  Але ён не хацеў слухаць слоў яе, і перасіліў яе і згвалціў яе, і ляжаў зь ёю.
II S Bela 13:15  Пасьля зьненавідзеў яе Амнон самай вялікай нянавісьцю, так што нянавісьць, якою ён зьненавідзеў яе, была мацней за каханьне, якое меў да яе; і сказаў ёй Амнон: устань, сыдзі.
II S Bela 13:16  І сказала яму: не, прагнаць мяне — гэта зло большае за першае, якое ты зрабіў са мною. Але ён не хацеў слухаць яе.
II S Bela 13:17  І паклікаў хлопчыка свайго, які слугаваў яму, і сказаў: прагані гэтую ад мяне і замкні дзьверы за ёю.
II S Bela 13:18  На ёй была каляровая вопратка, бо такую верхнюю вопратку насілі царскія дочкі-дзяўчаты. І вывеў яе слуга прэч і замкнуў за ёю дзьверы.
II S Bela 13:19  І пасыпала Тамар попелам галаву сваю, і падрала каляровую вопратку, якую мела на сабе, і паклала рукі свае на галаву сваю, і так ішла і лямантавала.
II S Bela 13:20  І сказаў ёй Авэсалом, брат яе: ці не Амнон, брат твой, быў з табою? — а цяпер маўчы, сястра мая; ён — брат твой; ня журыся сэрцам тваім пра гэты ўчынак. І жыла Тамар у адзіноце ў доме Авэсалома, брата свайго.
II S Bela 13:21  І дачуўся цар Давід пра ўсё гэта і моцна разгневаўся.
II S Bela 13:22  А Авэсалом не гаварыў з Амнонам ні благога, ні добрага; бо зьненавідзеў Авэсалом Амнона за тое, што ён зьняславіў Тамару, сястру яго.
II S Bela 13:23  Праз два гады стрыглі авечак у Авэсалома ў Ваал-Гацоры, што ў Яфрэма, і паклікаў Авэсалом усіх сыноў царскіх.
II S Bela 13:24  І прыйшоў Авэсалом да цара і сказаў: вось, сёньня стрыжка авечак у раба твайго; хай пойдзе цар і слугі ягоныя з рабом тваім.
II S Bela 13:25  Але цар сказаў Авэсалому: не, сыне мой, мы ня пойдзем усе, каб ня быць табе цяжарам. І моцна ўпрошваў яго Авэсалом ; але ён не захацеў ісьці і дабраславіць яго.
II S Bela 13:26  І сказаў яму Авэсалом: прынамсі, хай пойдзе з намі Амнон, брат мой. І сказаў яму цар: навошта яму ісьці з табою?
II S Bela 13:27  Але Авэсалом упрасіў яго, і ён адпусьціў зь ім Амнона і ўсіх царскіх сыноў.
II S Bela 13:28  А Авэсалом загадаў хлопцам сваім, сказаўшы: глядзеце, як толькі разьвесяліцца сэрца Амнона ад віна, і я скаху вам: "беце Амнона", тады забеце яго, ня бойцеся; гэта я загадваю вам, будзьце сьмелыя і мужныя.
II S Bela 13:29  І зрабілі хлопцы Авэсаломавыя з Амнонам, як загадаў Авэсалом. Тады ўсталі ўсе царскія сыны, селі кожны на мула і ўцяклі.
II S Bela 13:30  Калі яны былі яшчэ ў дарозе, дайшла чутка да Давіда, што Авэсалом забіў усіх царскіх сыноў, і не засталося ніводнага зь іх.
II S Bela 13:31  І ўстаў цар, і разадраў вопратку сваю, і ўпаў на зямлю, і ўсе слугі ягоныя, што стаялі перад ім, разадралі вопратку сваю.
II S Bela 13:32  Але Ёнадаў, сын Самая, брата Давідавага, сказаў: хай ня думае гаспадар мой, што ўсіх хлопцаў, царскіх сыноў, забілі; адзін толькі Амнон памёр, бо ў Авэсалома быў гэты намысел з таго дня, як Амнон зьняславіў сястру ягоную;
II S Bela 13:33  дык вось, хай гаспадар мой цар ня трывожыцца думкаю пра тое, быццам памерлі царскія сыны: памёр адзін толькі Амнон.
II S Bela 13:34  І ўцёк Авэсалом. І падняў хлопец, які стаяў на варце, вочы свае і ўбачыў: вось, многа народу ідзе па дарозе схілам гары.
II S Bela 13:35  Тады Ёнадаў сказаў цару: гэта ідуць царскія сыны; як казаў раб твой, так і ёсьць.
II S Bela 13:36  І як толькі сказаў ён гэта, вось, прыйшлі царскія сыны і паднялі лямант і плакалі. І сам цар і ўсе слугі ягоныя плакалі вельмі вялікім плачам.
II S Bela 13:37  А Авэсалом уцёк і пайшоў да Талмая, сына Эміуда, цара Гесурскага. І плакаў цар Давід па сыне сваім ва ўсе дні.
II S Bela 13:38  Авэсалом уцёк і прыйшоў у Гесур і прабыў там тры гады.
II S Bela 13:39  І ня стаў цар Давід перасьледаваць Авэсалома, бо ўцешыўся ў сьмерці Амнона.