Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
LEVITICUS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 18
Levi Bela 18:1  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Levi Bela 18:2  абвясьці сынам Ізраілевым і скажы ім: Я Гасподзь, Бог ваш.
Levi Bela 18:3  Паводле дзеяў зямлі Егіпецкай, у якой вы жылі, ня ўчыняйце, і паводле дзеяў зямлі Ханаанскай, у якую Я вяду вас, ня ўчыняйце, і паводле ўстанаўленьняў іхніх не хадзеце:
Levi Bela 18:4  Мае законы выконвайце і Мае пастановы шануйце, учыняючы паводле іх. Я Гасподзь, Бог ваш.
Levi Bela 18:5  Шануйце пастановы Мае і законы Мае, выконваючы якія, чалавек будзе жывы. Я Гасподзь.
Levi Bela 18:6  Ніхто ні да якой родзічкі па крыві не павінен набліжацца дзеля плоцкіх спалукаў. Я Гасподзь.
Levi Bela 18:7  Ты не павінен класьціся з бацькам тваім і з маці тваёй: яна маці твая, не сарамаць яе.
Levi Bela 18:8  Ты не павінен класьціся з жонкаю бацькі твайго; бо гэтым ты сарамаціш бацьку твайго.
Levi Bela 18:9  Ты не павінен класьціся зь сястрою тваёю, з дачкою бацькі твайго альбо з дачкою маці тваёй, што нарадзілася ў шлюбе альбо па-за шлюбам, не сарамаць іх.
Levi Bela 18:10  Ты не павінен класьціся з дачкою дачкі тваёй, не сарамаць іх, бо праз гэта ты сарамаціш сябе.
Levi Bela 18:11  Ты не павінен класьціся з дачкою бацькі твайго, якая нарадзілася ад іншай жонкі ягонай; бо яна сястра твая, не сарамаць яе.
Levi Bela 18:12  Ты не павінен класьціся зь сястрою бацькі твайго, бо яна адной крыві з бацькам тваім.
Levi Bela 18:13  Ты не павінен класьціся зь сястрою маці тваёй, бо яна адной крыві з маці тваёй.
Levi Bela 18:14  Ты не павінен класьціся з жонкаю брата бацькі твайго; бо яна цётка твая.
Levi Bela 18:15  Ты не павінен класьціся зь нявесткай тваёю, яна жонка сына твайго, не сарамаць яе.
Levi Bela 18:16  Ты не павінен класьціся зь ятроўкай тваёю, яна жонка брата твайго, не сарамаць брата твайго.
Levi Bela 18:17  Калі ты маеш плоцкія зносіны з жанчынай, ты не павінен спаць з дачкою яе і з унучкай яе; яны адной крыві зь ёю; таму гэта ганьба крыві.
Levi Bela 18:18  Не бяры ў пасьцель тваю сястры жонкі тваёй, пакуль жонка твая жыве; не рабі яе суперніцай жонцы тваёй пры жыцьці яе.
Levi Bela 18:19  І не кладзіся з жанчынай пад час ачышчэньня яе; у гэты час нячыстая яна.
Levi Bela 18:20  І з жонкаю блізкага твайго не кладзіся, каб выліць семя, бо праз гэта ты станеш нячысты.
Levi Bela 18:21  Зь дзяцей тваіх не аддавай на слугаваньне МАлоху і не зьневажай імя Бога твайго. Я Гасподзь.
Levi Bela 18:22  Не кладзіся з мужчынам, як з жанчынаю: гэта мярзота.
Levi Bela 18:23  І ні зь якім быдлам не кладзіся, каб выліць семя і апаганіцца ад яго; і жанчына не павінна станавіцца перад быдлам дзеля спалукі зь ім: гэта брыдота.
Levi Bela 18:24  Не апаганьвайце сябе нічым гэтым, бо ўсім гэтым апаганілі сябе людзі, якіх Я праганяю ад вас;
Levi Bela 18:25  і апаганілася зямля, і Я паглядзеў на беззаконьне яе, і скінула зямля тых, што жывуць на ёй.
Levi Bela 18:26  А вы шануйце пастановы Мае і законы Мае і не рабеце ўсіх гэтых гідотаў, ні тубылец, ні прыхадзень, што жыве сярод вас,
Levi Bela 18:27  бо ўсе гэтыя брыдоты рабілі людзі гэтай зямлі, што перад вамі, і апаганілася зямля;
Levi Bela 18:28  каб і вас ня скінула зь сябе зямля, калі вы пачняце паганіць яе, як яна скінула людзей, што былі да вас;
Levi Bela 18:29  бо калі хто будзе рабіць усе гэтыя брыдоты, дык душы тых, што рабіцьмуць гэта, вынішчаны будуць з народу свайго.
Levi Bela 18:30  Дык вось, шануйце загады Мае, каб ня ўчыняць паводле агідных завядзёнак, паводле якіх учынялі да вас, і каб не апаганьвацца імі. Я Гасподзь, Бог ваш.