Site uses cookies to provide basic functionality.

OK
LEVITICUS
Prev Up Next Toggle notes
Chapter 4
Levi Bela 4:1  І наказаў Гасподзь Майсею сказаць:
Levi Bela 4:2  скажы сынам Ізраілевым: калі якая душа згрэшыць з памылкі супроць якіх-небудзь запаведзяў Гасподніх і зробіць што-небудзь, чаго нельга рабіць:
Levi Bela 4:3  калі сьвятар памазаны згрэшыць і зробіць вінаватым народ,— дык за грэх свой, якім зграшыў, няхай прынясе з буйнога быдла цяля, без пахібы, Госпаду ў ахвяру за грэх,
Levi Bela 4:4  і прывядзе цяля да дзьвярэй скініі сходу да Госпада, і пакладзе рукі свае на галаву цяляці, і заколе цяля перад Госпадам;
Levi Bela 4:5  і возьме сьвятар памазаны крыві цяляці і ўнясе яе ў скінію сходу,
Levi Bela 4:6  і ўмочыць сьвятар палец свой у кроў і пакропіць крывёю сем разоў перад Госпадам перад заслонаю сьвятыні;
Levi Bela 4:7  і пакладзе сьвятар крыві перад Госпадам на рогі ахвярніка пахучых дымленьняў, які ў скініі сходу, а астатнюю кроў цяляці вылье да падножжа ахвярніка цэласпаленьняў, які каля ўваходу ў скінію сходу.
Levi Bela 4:8  і выме зь цяляці за грэх увесь тлушч ягоны, лой, што на вантробах і ўвесь здор, што на вантробах,
Levi Bela 4:9  і абедзьве ныркі і здор, што на іх; які на сьцёгнах, і сальнік на печані: з ныркамі аддзеліць ён гэта,
Levi Bela 4:10  як аддзяляецца зь цяляці ахвяры мірнай: і спаліць іх сьвятар на ахвярніку цэласпаленьня;
Levi Bela 4:11  а скуру цяляці і ўсё мяса яго з галавою і з нагамі ягонымі, і вантробы ягоныя і нячыстасьць ягоную,
Levi Bela 4:12  з усяго цяляці няхай вынесе па-за табар на чыстае месца, дзе высыпаецца попел, і спаліць яго агнём на дровах: дзе высыпаецца попел, там няхай спалены будзе.
Levi Bela 4:13  Калі ж усё супольства Ізраілевае згрэшыць з памылкі, і ўтоена будзе дзея ад вачэй сходу, і зробіць хто-небудзь супроць запаведзяў Гасподніх, чаго нельга было рабіць, і будзе вінаватае,
Levi Bela 4:14  дык, калі пазнаны будзе грэх, якім яны зграшылі, няхай ад усяго супольства прынясуць яны з буйнога быдла цяля ў ахвяру за грэх і прывядуць яго да скініі сходу;
Levi Bela 4:15  і пакладуць старэйшыны супольства рукі свае на галаву цяляці перад Госпадам і заколюць цяля перад Госпадам.
Levi Bela 4:16  І ўнясе сьвятар памазаны крыві цяляці ў скінію сходу,
Levi Bela 4:17  і ўмочыць сьвятар палец свой у кроў і пакропіць сем разоў перад Госпадам перад заслонаю,
Levi Bela 4:18  пакладзе крыві на рогі ахвярніка, які перад абліччам Гасподнім у скініі сходу, а астатнюю кроў вылье да падножжа ахвярніка цэласпаленьняў, які каля ўваходу ў скінію сходу;
Levi Bela 4:19  і ўвесь тлушч ягоны выме зь яго і спаліць на ахвярніку;
Levi Bela 4:20  і зробіць зь цялём тое, што робяць зь цялём за грэх: так павінен зрабіць зь ім, і так ачысьціць іх сьвятар, і даравана ім будзе;
Levi Bela 4:21  і вынесе цяля за табар і спаліць яго так, як спаліў першае цяля. Гэта ахвяра за грэх супольства.
Levi Bela 4:22  А калі згрэшыць правадыр і зробіць з памылкі што-колечы супроць запаведзяў Госпада, Бога свайго, чаго не належала рабіць, і будзе вінаваты,
Levi Bela 4:23  дык, калі пазнаны ім будзе грэх, якім ён зграшыў, няхай прывядзе ён у ахвяру казла без пахібы,
Levi Bela 4:24  і пакладзе руку сваю на галаву казла, і заколе яго на месцы, дзе колюць цэласпаленьні перад Госпадам: гэта ахвяра за грэх;
Levi Bela 4:25  і возьме сьвятар пальцам сваім крыві ад ахвяры за грэх і пакладзе на рогі ахвярніка цэласпаленьня, а астатнюю кроў яго вылье да падножжа ахвярніка цэласпаленьня;
Levi Bela 4:26  і ўвесь тлушч ягоны спаліць на ахвярніку, так як і тлушч ахвяры мірнай, і так ачысьціць яго сьвятар ад грэху ягонага, і даравана будзе яму.
Levi Bela 4:27  Калі ж хто зь людзей зямлі згрэшыць з памылкі і зробіць што-колечы супроць запаведзяў Гасподніх, чаго не належала рабіць, і вінаваты будзе,
Levi Bela 4:28  дык, калі пазнаны будзе ім грэх, якім ён зграшыў, няхай прывядзе ён у ахвяру казу без пахібы за грэх свой, якім ён зграшыў,
Levi Bela 4:29  і пакладзе руку сваю на галаву ахвяры за грэх, і заколюць у ахвяру за грэх на месцы,дзе колюць ахвяру цэласпаленьня,
Levi Bela 4:30  і возьме сьвятар крыві яе пальцам сваім і пакладзе на рогі ахвярніка цэласпаленьня, а астатнюю кроў яе вылье да падножжа ахвярніка;
Levi Bela 4:31  і ўвесь тлушч яе аддзеліць, так як аддзяляюць тлушч з ахвяры мірнай, і спаліць яго сьвятар на ахвярніку як прыемную духмянасьць Госпаду; і так ачысьціць яго сьвятар, і даравана будзе яму.
Levi Bela 4:32  А калі са статку авечак захоча ён прынесьці ахвяру за грэх, няхай прынясе саміцу, без пахібы,
Levi Bela 4:33  і пакладзе руку сваю на галаву ахвяры за грэх, і заколе яе ў ахвяру за грэх на тым месцы, дзе колюць ахвяру цэласпаленьня;
Levi Bela 4:34  і возьме сьвятар пальцам сваім крыві ад гэтай ахвяры за грэх і пакладзе на рогі ахвярніка цэласпаленьня, а астатнюю кроў яе вылье да падножжа ахвярніка;
Levi Bela 4:35  і ўвесь тлушч яе аддзеліць, як аддзяляюць тлушч авечкі з ахвяры мірнай, і спаліць гэта сьвятар на ахвярніку ў ахвяру Госпаду; і так ачысьціць яго сьвятар ад грэху, якім ён зграшыў, і даравана будзе яму.